Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”
План мерапрыемстваў да Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”
Посмотреть
У ДУА" Сярэдняя школа 1 г.Магілева" прайшоў Тыдзень роднай мовы"Як ты дорага мне, мая родная мова!"
У рамках тыдня былі праведзены планавыя мерапрыемствы: акцыі, фэсты, марафоны, гульні, конкурсы, віктарыны, выставы.
16 верасня вучні 8-11 класаў напісалі Рэспубліканскі дыктант "Дзень народнага адзінства", прымеркаваны да Дня народнага адзінства.
19 верасня ў школе прайшла акцыя"Размаўляй са мной па-беларуску". Усе вучні і настаўнікі школы непасрэдна далучыліся да роднай мовы.
Беларускамоўнаму настрою спрыяла і атмасфера, створаная ў школе. У гэты ж дзень вучні розных класаў мелі магчымасць прадэманстраваць
свае творчыя здольнасці. Усе, хто зрабіў віншавальную паштоўку "Пажаданні роднай мове", паўдзельнічалі ў конкурсе паштовак.
Таксама 19 верасня ў школе прайшоў марафон "Мова родная- мова модная". На перапынках у школьных калідорах гучалі запісы беларускіх
народных і эстрадных песень, дзяўчынкі і хлопчыкі паказвалі свае ўласныя вакальныя здольнасці.
20 верасня была праведзена экскурсія ў этнаграфічны куток, які арганізаваны і змешчаны ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры.
Там дзеці змаглі ў чарговы раз далучыцца да беларускай даўніны, убачыўшы сапраўдныя прылады працы і прадметы быту нашых продкаў,
якія захаваліся з даўніх часоў і зараз знайшлі сабе месца ў школьным кабінеце.
Гастранамічны анлайн- фэст "Беларуская кухня" таксама меў месца ў шэрагу мерапрыемстваў. Дзеці абменьваліся фотаздымкамі страў
беларускай кухні, прыгатаваных дома з дапамогай бацькоў.
"Будзь у трэндзе". На гэтым мерапрыемстве дзяўчынкі і хлопчыкі абмеркавалі асаблівасці нацыянальнай вопраткі нашых продкаў і
параўналі з ёй сучаснае адзенне, прадэманстраваўшы свае ўласныя школьныя строі.
21 верасня быў праведзены конкурс творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю", а таксама флаер- фэст "Мой родны кут,
як ты мне мілы".
Акцыя "Чытаем вершы пра родную мову" прайшла літаральна ва ўсіх класах. І малодшыя школьнікі, і вучні старэйшых класаў прынялі
ў ёй удзел 22 верасня.Таксама ў гэты дзень настаўнікі беларускай мовы і літаратуры і бібліятэкары школы правялі ў розных класах віктарыны на
тэму "Літаратура- люстэрка мовы".
На трэцім паверсе школы на працягу ўсяго тыдня працавала і аднаўлялася выстава дзіцячых малюнкаў "Пад небам сінім",
прысвечаная 140- годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Завяршыўся Тыдзень "Як ты дорага мне, мая родная мова!" 23 верасня падвядзеннем вынікаў і стартам творчай
акцыі "Чытаем Максіма Танка разам". Бібліятэкары школы арганізавалі выставу кніг паэта, якую вучні наведвалі і разглядалі на працягу дня.