Главная

Учителю

Учащемуся

Заочные олимпиады

Выпускнику

Родителям

Платные услуги

СППС

Каникулы

Карталюшкі

В десяТОЧКУ

История

6-й школьный день

Общественные организации

Новости

Наши достижения

Учительская

Одно окно

Электронное обращение граждан

 

Интернет-ресурсы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


КАРТАЛЮШКІ



 


Падарожжа ў родную мову.

   Добрая песня заўсёды стварае добры настрой. Менавіта таму раніца 21 лютага пачалася ў школе з чароўных беларускіх мелодый і песень, якія сустракалі вучняў і бацькоў пры ўваходзе. На працягу ўсяго дня дэманстраваліся мультфільмы, агучаныя па-беларуску. ”Залацінкі беларускай мовы” – так называлася электронная прэзентацыя беларускіх слоў з іх выявамі, якая была прапанавана ўвазе бацькоў і вучняў. На трэцім паверсе школы старшакласнікі арганізавалі выставу насценных газет, прысвечаную Міжнароднаму Дню роднай мовы. Увазе вучняў былі прапанаваны крыжаванкі, а таксама лісты – слайды, дзе раскрываліся лексічныя значэнні некаторых спрадвечна беларускіх слоў.

    Як заўсёды, не засталася ў баку і школьная біліятэка, у якой да Дня роднай мовы былі арганізаваны кніжныя выставы “Сэрцам роднага слова краніся”, “Без чалавечнасці не будзе вечнасці” да 105 – годдзя нашага земляка Аркадзя Куляшова і прайшло свята для вучняў 7-х класаў “Жывая спадчына”.

    Для вучняў 5-х класаў была арганізавана віктарына “Таямніцы беларускіх слоў, праведзены конкурс выразнага чытання” Цудоўная родная мова”.

   Нам застаецца чакаць гэтага свята ў наступным годзе.

     

Вучнi 9 «В» класа праглядзелi спектакль «Скарына».

У спектаклі «Скарына» Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра першадрукар паўстае перад гледачом нешаблонным героем. Канфлікт паміж служэннем грамадству і ўласным шчасцем, паміж сэрцам і розумам — каркас п'есы Мікалая Рудкоўскага «Доктар вольных навук», паводле якой і пастаўлены спектакль.

Спектакль падабаўся вучням. Такiм чынам, моладзь больш пазнае гiсторыю сваёй бацькаўшчыны і больш далучаецца да роднай мовы.

ВЫТРЫМКІ З РАБОТ ВУЧНЯЎ

      ...Ты ведаеш , людзі перасталі цаніць простыя рэчы. А менавіта з іх і складаецца наша жыццё. Мы не задумваемся, што кожны дзень прачынаемся ў мірнай краіне і можам самастойна планаваць сваё будучае. У гэты час у іншых краінах многія не ўяўляюць, што адбудзецца праз хвіліну, і баяцца кожнага шолаху. Яны зведалі жах вайны. Дзеці не могуць без страху выходзіць на вуліцу, сустракацца з сябрамі, нават наведванне школы для iх – проста мара. Яны з дзяцінства бачаць смерць, адчуваюць боль, жах. А калi зазiрнуць у вочы гэтых дзяцей? Гэта сумныя вочы дарослага чалавека, які ўжо шмат пабачыў і шмат зведаў у жыцці.
      Я лічу, што можна зрабіць свет лепшым, трэба толькі спынiцца і задумацца: што самае галоўнае для мяне? Тады людзі навучацца радавацца кожнаму імгненню, будуць часцей усміхацца, вітаць адзін аднаго, дапамагаць проста так. І наш свет стане святлейшым.

(з “Ліста да сябра “ ) Лыбзікава Наталля

      ...Не бывае людзей абыякавых да гістарычнага мінулага свайго краю, бо чалавек не можа паўнацэнна жыць і працаваць, не ведаючы сваіх каранёў. Менавіта таму мне вельмі падабаецца ўсё. што звязана з краязнаўствам: ад асаблівасцей народных гаворак да вывучэння традыцый беларусаў. Мяне ж больш цікавіць духоўнае жыццё продкаў.
      ...Каму ж, як ні нам, маладым, ствараць будучае сваёй краіны? Сапраўды, усё ў нашых руках, толькі трэба памятаць, што будучага без прошлага няма і быць не можа. Менавіта таму мы павінны з павагай ставіцца да ўсяго, што стварыў беларускі народ, захоўваць і памнажаць нашу спадчыну, памятаць пра сваіх продкаў.

(з навуковай працы “ Аляксандр Мельнікаў. Паэт-зямляк, урач-радыёлаг”)
Макарэввіч Уладзіслава

уверх

ВEРШЫ

Нехта пастукаў у дзверы - я падыходжу нясмела.
Цёмна ў сумнай кватэры, сэрца са страху самлела.
Я не чакала нікога. Можа мне гэта здалося?
Можа стаіць ля парога зноўку пакутніца восень?
Можа трывожная хмара дождж свой прынесла халодны?
Ці набалелая мара кліча з сабою лагодна?
Я памылілася моцна: гэта не дождж і не хмара,
І не пакутная восень, і не лагодная мара.
Наша з табою каханне ў вопратцы чорнай і шэрай
З нашым з табою расстаннем моўчкі стаяць ля кватэры…

Навічонак Мілена, вучаніца 8 “А” класа


Магілёўскі вальс

Дворык цяністы, чаромхавы пах,
Лаўкі, бабулі, унукі…
Арэлі старэнькія гушкаюць нас,
Нібы матулі рукі.
Ранняй вясною квітнеючы сад,
Гульні сяброў адзінства.
Хоць хвіліну вярнуцца б назад,
У горад майго дзяцінства.

І кранае ўспамінам, і хвалюе нас
Над зямлёю старажытнай Магілёўскі вальс.

Першай настаўніцы першы ўрок,
Школьных сяброў усмешкі…
Час раставання, апошні званок,
Клічуць жыццёвыя сцежкі.
Паркі, бульвары ў моры агнёў
Тут мы спаткаем шчасце.
Лёсам звязаны з табой, Магілёў,
Горад майго юнацтва.

І кранае ўспамінам, і хвалюе нас
Над зямлёю старажытнай Магілёўскі вальс.

Песня ўзлятае да самых нябёс,
Над хваляй плыве Дняпроўскай…
Горад, дзе я нарадзіўся і рос,
Любы ты мне бясконца.
Дзе б я ні быў, я вярнуся дамоў
Жыць не магу ў растанні.
Вечна жыві і квітней, Магілёў,
Горад майго кахання.

І кранае ўспамінам, і хвалюе нас
Над зямлёю старажытнай Магілёўскі вальс.

Навічонак Мілена, вучаніца 8 “А” класа


Мой родны горад Магілёў

Люблю я горад Магілёў,
Дзе маці нарадзіла,
Дзе несвядомым немаўлём
Свой першы крок зрабіла.

Раскінуў горад тут крылы
Каля Дняпра, раўніны.
І я цікаўлюся заўжды
Тваёй сівой даўнінай.

Машэка, плошчы і сады –
Усё там мяне хвалюе.
За годам год бягуць гады,
Час воблік твой малюе.

За цябе ў гады вайны
Шмат палягло народу,
Аддалі там жыццё байцы,
Каб нам здабыць свабоду.

Люблю я горад Магілёў,
Дзе маці нарадзіла,
Дзе несвядомым немаўлём
Свой першы крок зрабіла.

Міхалёва Марыя, вучаніца 7 "Б" класа


Квітней заўсёда, Магілёў!


Як з-пад чароўнага класіка пяра,
Там, на ўзбярэжжы шырокага Дняпра
Ужо болей, як за сямсот таму гадоў,
Раскінуўся старажытны Магілёў.

Краналі яго разбурэнне, вайна,.
І таптала яго фашыста нага,
А ён як заўсёды з руін паўставаў,
Мацнеў, квітнеў, да аблокаў узлятаў.

Ішоў час, узрасталі гмахі дамоў,
Усё шырэў, прыгажэў наш Магілёў:
Паркі, завулкі, плошчы і бульвары.
Для магілёўцаў ён любімы самы!

Ўсё, што ён мае і чым ён багаты,
Склалася гэта ў вяпікую дату:
Сямсот пяцьдзясят! Любы горад, віншуем!
Імя тваё гучнае ў сэрцах шануем!

Мой горад, мой любы, заўсёды квітней!
Няма ва ўсім свеце цябе прыгажэй.
Да цябе я вяртаюся зноў і зноў,
Радзіма мая, мой родны Магілёў.

Вежнавец Раман, вучань 5 "А" класа


З Радзімай заўсёды

Максім Багдановіч!
Імя тваё сэрца трывожыць,
Куды ні іду: да ракі ці на пожаць,
Цябе ўспамінаю,
Зорку Венеру на небе шукаю.
Думкі твае, пачуцці твае
Вельмі мяне кранаюць.
Быццам мы разам с табою,
А не стагоддзе нас раздзяляе.
Светлы паэт,
Ты з Радзімай заўсёды,
А не ляжыш у магіле,
Зоркай нязгаснай ты зіхаціш
На яе небасхіле.
Максім Багдановіч!
Імя тваё, ведаю,
Не згубяць у цемры вякі,
А я - твой нашчадак,
І я ганаруся, што мы – землякі!

Антон Заграбанцаў


Табой ганаруся

Сваім дзядулем ганаруся.
Не песціла яго жыццё:
Дзяцінства ўраз скончылася
Юнацтва ў працы ўсё прайшло.
А там вайна – жыццё ў акопах.
Вораг люты, не гняві,
Мы табе яшчэ пакажам,
Захлынешся ты ў крыві.
Недзе там , пад Кінегзбергам,
Дзед паранен быў у баі.
Ён вярнуўся інвалідам
У вёску родную Гаі.
Моцнай волі чалавек
Не зламаўся, не прапаў,
Шмат з сям 'ёй ён зведаў гора,
Але духам не ўпаў.

Панцакова Кацярына


Як жыць?

Як жыць? Дзеля бацькоў, сяброў.
Як жыць, дык жыць для Беларусі!
Не страціць каб нам каранёў
І не загінуць у хаўрусе.

Міхалёва Марыя

уверх

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры


     Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і той жа час яскравая, звонкая, моцная, поўная наша мова. На кожны выпадак знойдзецца ў ёй фразеалагізм. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды. Але зараз беларуская мова пакрыху забываецца, “губляюцца” яе адметныя словы, усё радзей чуеш яе на вуліцах.

З 15 па 20 кастрычніка 2018 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.Магілёва” прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Тыдзень быў багаты на разнастайныя мерапрыемствы: вечарына, конкурсы, літаратурная гасцёўня, рухомыя перапынкі.

15.10 Тыдзень беларускай мовы і літаратуры пачаўся радыёперадачай. Вучні даведаліся аб асноўных мерапрыемствах і конкурсах, якія будуць праходзіць на гэтым тыдні.

У фае школы размясцілася выстава-конкурс вучнёўскіх работ “Пісьменнікам-юбілярам прысвячаецца”,”Малюнкі да твораў”. Вучні 5 – 11 класаў прынялі ўдзел у гэтым конкурсе, у канцы тыдня нават выяўлены пераможцы. Самым актыўным сярод класных калектываў стаў 11 “А” клас, а большую колькасць работ прадставіла вучаніца гэтага класа Маханькова Дар’я.

Вучні пачатковых класаў прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў. Кожны вучань сваімі малюнкамі расказаў пра родны кут, пра Беларусь, пра беларускія краявіды. Дзеці малявалі свае любімыя мясціны, дзе яны любяць адпачываць са сваімі роднымі.

16.10 Вельмі цікава прайшоў конкурс на лепшую закладку. Вучні прыдумвалі сваю закладку з беларускім узорам. Былі вызначаны пераможцы.

17.10 Настаўнік Аржанава Н.А. правяла адкрыты ўрок “Правапіс галосных е,ё,я. На ўроку дзеці вучыліся знаходзіць першы склад перад націскам, узбагачалі слоўнікавы запас. З задавальненнем вучні складалі схему-апору па даннай тэме. Самым цікавым момантам для ўсіх стала правядзенне гульні “Хто хутчэй?”

18.10 Літаратурная гасцёўня “Малая радзіма ў творчасці пісьменнікаў-землякоў” была арганізавана ў школьнай бібліятэцы. Вучні 11 класаў пазнаёміліся з рэтраспектывай імён пісьменнікаў-землякоў, пачынаючы ад Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і да пісьменнікаў і паэтаў-сучаснікаў, чыталі іх творы, прысвечаныя малой радзіме. Закрывала гасцёўню знаёмства з выставай кніг з дараванымі надпісамі аўтараў.

18.10 “Пакроўскія вячоркі”. Цікавае слова “вячоркі”. Па-руску “посиделки”. Нашы продкі любілі збірацца разам, спяваць, танчыць, размаўляць. Разам і працаваць весялей.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з 6 “В” класа вырашылі сабрацца на вячоркі. Да вясёлай гаспадыні прыйшлі дзяўчынкі, каб разам правесці свой час. Яны гаварылі пра свята Пакровы, спявалі народныя аўтэнтычныя песні, вадзілі карагоды, адгадвалі загадкі. А хлопчыкі дапамагалі правесці конкурсы, складалі верш з фрагментаў, адказвалі на пытанні. Цікава! Весела! І верш пра Пакровы чыталі. А на прыканцы свята гаспадыня пачаставала гасцей смачнымі пірагамі, булкамі, цукеркамі. Смаката!

18.10 Перапынак. Час адпачынку вучняў. У межах Тыдня беларускай мовы і літаратуры на вялікіх перапынках вучням было парпанавана правесці час з карысцю. Гучала беларуская музыка, праводзіліся рухомыя гульні.

20.10 У суботу адбылося завяршэнне тыдня. Былі падведзены вынікі конкурсаў.



     Каб прывіць вучням цікавасць і любоў да роднай мовы, у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.Магілёва” з 23 па 28 кастрычніка 2017 года прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.У рамках тыдня былі праведзены розныя мерапрыемствы.

23.10 Адкрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры. З першага дня вучні школы прынялі актыўны ўдзел у афармленні рэкрэацый трэцяга паверха.Былі арганізаваны выставы малюнкаў да мастацкіх твораў, выставы насценных газет. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Вобразы мілыя роднага краю”. Цікавымі сталі дынамічныя перапынкі.

23.10 У 2”В” класе адбыўся ўрок пазакласнага чытання “Колеры восені”. Вучні чыталі і слухалі вершы аб восені., загадвалі і адгадвалі загадкі, гаварылі аб колерах восені, гледзячы на фота і малюнкі на гэту тэму. Вучні пазнаёміліся з народнымі прыкметамі аб восені і вучыліся самі складаць іх. На памяць аб уроку вучні атрымалі асенні лісток, на якім напісалі словы-пажаданні сваім сябрам.

24.10 Вучні 7-х класаў завіталі ў краіну “Фанетыка”. Конкурс на лепшага знаўцу фанетычных асаблівасцей беларускай мовы завяршыўся перамогай вучняў 7”Б” класа.Яны змаглі выканаць усе заданні, праявіўшы кемлівасць у віктарыне “Згодзен-не згодзен”, эрудыцыю ў “Чароўным ланцужку”, паказалі ўменні правільна транскрыбіраваць урыўкі з твораў.

24.10 ”У свеце цудаў”. Такую назву насіў урок-гульня, які прайшоў у 5”В” класе. Народныя казкі, загадкі, прымаўкі, прымаўкі, легенды, паданні… Яны гучалі увесь урок. Гэта сапраўды цікава.

25.10 У КВЗ “Якія знаёмыя назвы і словы” прынялі ўдзел вучні 3”А” і 3”В” класа.У ходзе гульні вучні выконвалі творчыя заданні, паказвалі інсцэніроўкі, разгадвалі крыжаванкі. Без увагі не засталіся і балельшчыкі.Усе з карысцю правялі час і атрымалі падарункі.

25.10 “Восеньскія гісторыі”. Пад такой назвай прайшоў урок пазакласнага чытання ў 2”Б” класе. У час урока вучні чыталі вершы і апавяданні аб восені, з цікавасцю прымалі ўдзел у конкурсе “Восеньскія загадкі”. Урок быў цікавым і карысным.

26.10 Перапынкі ў школе могуць быць шумнымі, а могуць быць карыснымі, пазнавальнымі.На трэцім паверсе школы размясцілася выстава “Фразеалагізмы ў малюнках”. Вучні 5-х класаў праявілі асаблівую цікавасць да выставы. Яны з задавальненнем адгадвалі фразеалагізмы, знаходзілі значэнні ў “Фразеалагічным слоўніку”, а потым і самі спрабавалі намаляваць прапанаваныя фразеалагізмы. Было цікава, пазнавальна.

26.10 Прыемна чуць родную мову. Яна пявучая, мяккая, ласкавая. А ўдзельнічаць у конкурсах вельмі цікава. Восі і паўдзельнічалі пяцікласнікі ў віктарыне пад назваю “І гучыць мая мова” Народны гумар, традыцыі продкаў, прылады працы – аб усім гэтым ішла гаворка. А яшчэ прыемна было атрымаць за правільны адказ прыз-пачастунак. А мова гучала.

28.10 Завяршыўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры.Як бачым, для кожнага вучня знайшлося нешта сваё, тое, што ён запомніць надоўга з гэтага тыдня. Нам застаецца толькі падзякаваць усім, хто прымаў удзел і дапамагаў у арганізацыі мерапрыемстваў на працягу тыдня.. і спадзявацца на тое, што праца нашых настаўнікаў не была марнай, і што калі-небудзь мова зноў стане па-сапраўднаму роднай усім беларусам.


     З 12 па 16 снежня 2016 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Магілёва” прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

      Тыдзень быў багаты на разнастайныя мерапрыемствы: віктарыны, конкурсы, літаратурныя чытанні, дынамічныя перапынкі.

12.12 Самым любімым літаратурным жанрам усіх дзяцей, безумоўна, з’яўляюцца казкі. Яны вучаць змагацца са злом і сябраваць з праўдай, вучаць дабрыні і спагадзе. “У свеце казак”. Літаратурная віктарына пад такой назвай прайшла ў 5 “В” класе. Цікавыя конкурсы па-сапраўднаму захапілі дзетак, дапамаглі ім далучыцца да чарадзейнага свету казкі.

      У фае школы размясцілася выстава-конкурс вучнёўскіх работ “Пісьменнікам-юбілярам прысвячаецца”. Вучні 5 – 11 класаў прынялі ўдзел у гэтым конкурсе, у канцы тыдня нават выяўлены пераможцы. Самым актыўным сярод класных калектываў стаў 5 “А” клас, а большую колькасць работ прадставіла вучаніца гэтага класа Навуменка Сафія.

13.12 Перапынак. Час адпачынку вучняў. У межах Тыдня беларускай мовы і літаратуры на вялікіх перапынках вучням было парпанавана правесці час з карысцю. Гучала беларуская музыка, праводзіліся рухомыя дынамічныя гульні: “Замарожаныя”, “Мядзведзь”, “Каляда”. Тыя, хто не стаміўся былі запрошаны на бліц-турніры “Самы кемлівы”, “Закончы прыказку”, ”Словы-прышэльцы”, “Разгадай рэбусы”, згулялі ў інтэлектуальную гульню “Вужакі”. Узнагародай за перамогу былі смачныя беларускія цукеркі. Карысна: дынамічна, пазнавальна, смачна. Жадаючых паўтарыць спробу было шмат.

14.12 Літаратурныя чытанні “Чалавек чыстага сэрца”, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, былі праведзены з вучнямі 5 класаў у межах Тыдня беларускай мовы. Дзеці з задавальненнем слухалі вершы паэта, песні на яго словы, самі чыталі любімыя творы. Цёплая атмасфера свята паспрыяла плённаму ўспрыняццю творчасці Максіма Багдановіча.

15.12 “Споведзь душы”…Пад такой назвай прайшла сустрэча з выдатным магілёўскім паэтам Алесем Мікалаевічам Казекам, якая адбылася ў СШ№1 г.Магілёва ў рамках тыдня папулярызацыі роднай мовы і беларускай культуры, патрыятычнага выхавання моладзі. Шмат цікавага даведаліся пра творчы і нялёгкі жыццёвы шлях пісьменніка , пазнаёміліся з яго вершамі ў выкананні самаго Алеся Мікалаевіча. Гэта сустрэча нікога не пакінула абыякавымі. Паэт падарыў школьнай бібліятэцы сваю кнігу “Скрыжаванні лёсаў” з уласным подпісам. Вучні былі вельмі ўдзячныя Алесю Мікалаевічу за гэту сустрэчу.

      Відэафільм “Запрашаем у этнаграфічны куток” створаны вучнямі 5 “А” класа. Фільм быў прадэманстраваны ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры. Разам з вядучымі вучні школы зазірнулі ў побыт нашых продкаў.

      Вучні 6 класаў накіраваліся ў літаратурнае падарожжа “Мой свет загадак і цудаў”. Яны яшчэ раз з задавальненнем дакрануліся да залацінак фальклорнай спадчыны, зазірнулі ў свет старажытных легенд і паданняў. Адкрылі для сябе іх таямнічасць, чароўнасць, загадкавасць і захапляльнасць вобразаў і сюжэтаў.

      Адкрыты ўрок “Назоўнік. Замацаванне”

16.12 Конкурс эрудытаў “Радзіма мая дарагая” праводзіўся для вучняў 5-х класаў. Усе жадаючыя мелі магчымасць праверыць свае веды па тэмах “Лексіка”, “Правапіс У і Ў”, “Беларускія прыказкі”, “Загадкі”, “Побыт беларускай вёскі”. Пераможцы атрымалі кнігі на беларускай мове і цудоўны настрой.

      У 3”В” класе прайшла інсцэніроўка беларускай народнай казкі “Як курачка пеўніка ратавала”. На гэтым мерапрыемстве дзеці прадоўжылі знаёмства з вуснай народнай творчасцю, захапляліся прыгажосцю і мілагучнасцю беларускай мовы.

      Адкрыты ўрок “Падкормлівайце птушак” прайшоў у 4”А” класе. На ўроку літаратурнага чытання дзеці ўдасканальвалі правільнае асэнсаванае і беглае чытанне. Вучыліся вызначаць агульны эмацыянальны настрой, назіраць за мастацкімі асаблівасцямі твораў, фарміраваць уменні аналізаваць змест твора, вызначаць тэму і галоўную думку, падбіраць загалоўкі да частак.А галоўнае – выхоўваць любоў да прыроды, жаданне і магчымасць дапамагаць птушкам зімой.

Віктарына "У свеце казак" (Настаўнік Навічонак Н.Г.)





Выстава-конкурс вучнёўскіх работ "Пісьменнікам-юбілярам прысвячаецца"
(Настаўнік Руднева А.В.)



Правядзенне дынамічных перапынкаў і рухомых гульняў (Настаўнік Буякова С.М.)



Літаратурныя чытанні, прысвечаныя юбілею Максіма Багдановіча
(Настаўнік Навічонак Н.Г.)





Сустрэча з Алесем Казекам (Настаўнік Сільвестрава Ж.У.)





Запрашаем у этнаграфічны куток (Настаўнік Сільвестрава Ж.У.)





Конкурс эрудытаў “Радзіма мая дарагая” (Настаўнік Буякова С.М.)





Конкурс чытальнікаў “Мая краіна Беларусь”. Падвядзенне вынікаў тыдня
(Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры)





Інсцэніроўка беларускай народнай казкі “Як курачка пеўніка ратавала”
(Настаўнік пачатковых класаў Кур'янчык І.Я.)







уверх

РАІМ ЗВЯРНУЦЦА ДА САЙТАЎ

http://movananova.by  – бясплатныя курсы беларускай мовы
http://migalayte.ucoz.ru  – "Як жыць - дык жыць для Беларуси...";
                                        матэрыял для настаўнікаў і вучняў
http://intgulni.blogspot.com.by  – інтэрактыўныя гульні па беларускай мове і літаратуры
http://belzag.blogspot.com.by  – беларускія загадкі
http://belprykaz.blogspot.com.by  – беларускія прыказкі і прымаўкі
http://usebelarusy.by  – інтэрактыўны ўсебеларускі партал

уверх

 

 

БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ СТРОІ



СВЯТОЧНЫЯ СТРОІ

                                        

уверх



БЕЛАРУСКІ КУТОК

уверх

ЭКСПАНАТЫ ЭТНАГРАФІЧНАГА КУТКА

image carousel by WOWSlider.com v7.2

уверх

Интернет-ресурсы

 

Могилевский институт МВД Республики Беларусь

 

Наш адрес:

212000 г. Могилев, Ул.Первомайская, 24
тел. 24-95-75,
e-mail: Sosh1@tut.by

Проезд: троллейбусами № 4, 2, автобусами №8, 4, 26, 24, 29
до остановки "Диагностический центр"