Главная

Учителю

Учащемуся

Заочные олимпиады

Выпускнику

Родителям

Платные услуги

СППС

Каникулы

Карталюшкі

В десяТОЧКУ

О нас

6-й школьный день

Общественные организации

Новости

Наши достижения

Учительская

Одно окно

Электронное обращение граждан

 

Интернет-ресурсы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 

ПІСЬМЕННІКІ - ЮБІЛЯРЫ



 


Красавік-2020

 

ВІКТАР АПАНАСАВІЧ КАЗЬКО

(23 красавіка 1940, г. Калінкавічы)

беларускі празаік. Член СП Беларусі з 1973. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1977, за кнігу «Добры дзень і бывай»), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1982, за аповесць «Суд у Слабадзе»). Піша на беларускай і рускай мовах).

3 1962 звязаў свой лёс з журналістыкай: быў загадчыкам аддзела прамысловасці таштагольскай гарадской газеты «Красная Шорня», літсупрацоўнікам абласной газеты «Комсомолец Кузбасса», карэспандэнтам абласнога радыё. У 1970 скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага. Праз год пераехаў у Мінск. 3 1971 В. Казько літсупрацоўнік газет «Чырвоная змена», «Советская Белоруссия», у 1973—76 — часопіса «Неман». 3 1976 на творчай рабоце. У 1985—88 сакратар Саюза пісьменнікаў БССР. 3 1988 зноў на творчай рабоце.

В. Казько адзін з вядучых беларускіх празаікаў сярэдняга пакалення. Друкавацца пачаў у газеце «Красная Шормя» (апавяданне «Халімон», нарысы, карэспандэнцыі не выяўлены). У беларускім друку выступае з 1971. Творчасць В. Казько мае ярка выражаную аўтабіяграфічную аснову. Ён адзін з першых у беларускай і савецкай прозе паказаў вайну праз прызму ўспрыняцця дзіцяці («Суд у Слабадзе»).

Прызнанне:

• 1977 — Прэмія Ленінскага камсамола (за кнігу «Добры дзень і бывай»)

• 1982 — Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Якуба Коласа (за аповесць «Суд у слабадзе»)

• 2009 — Прэмія «Гліняны Вялес» (за кнігу прозы «Бунт незапатрабаванага праху»)

• 2009 — Прэмія «Залаты апостраф»

• 2015 — Прэмія Ежы Гедройца (за кнігу «Час збіраць косці»)



Сакавік-2020

 

АЛЯКСЕЙ ВАСІЛЬЕВІЧ ПЫСІН

(22 сакавіка 1920, в.Высокі Борак, Краснапольскі раён Магілеўскай вобл.—27 жніўня 1981)

беларускі паэт. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1980).

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1938 паступіў у Камуністычны інстытут журналістыкі імя Кірава ў Мінску. З другога курса быў накіраваны на працу ў рэдакцыю Бельскай раённай газеты на Беласточчыну. У 1941-45 г. — у Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях на Заходнім, Калінінскім, Ленінградскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах. Быў двойчы паранены. З 1946 працаваў у раённым друку, у абласной газеце «Магілёўская праўда». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР у Маскве (1958). У 1974-81 г. — сакратар Магілёўскага абласнога аддзялення СП БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1950.

Першы верш апублікаваў у 1938 (газета «Чырвоная змена»). Зборнікі «Наш дзень» (1951), «Сіні ранак» (1959), «Сонечная паводка» (1962). Аўтар кніг «Мае мерыдыяны» (1965), «Твае далоні» (1967), «Пойма» (1968), «Да людзей ідучы» (1972), «Вярбовы мост» (1974), «Ёсць на свеце мой алень» (1978). Аўтар ліра-эпічных паэм «Белы камень», «Кара», «Жураўліны бераг». Для дзяцей выдаў зборнікі вершаў «Матылёчкі-матылі» (1962), «Вясёлка над плёсам» (1964), «Кавылёк» (1966), паэму «Дзяўчынка Марыям» (1970), кнігі вершаў і паэм «Колькі сонцаў!» (1979), «Аляксей, Дзяніс, Алёнка» (1984).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1968) за кнігу вершаў «Твае далоні». Узнагароджаны медалямі.

Ушанаванне памяці:

• Палужскай сярэдняй школе Краснапольскага раёна прысвоена яго імя, там жа створаны музей Аляксея Пысіна.

• У Магілёве яго імем названа вуліца, а ў 1984 годзе на доме, дзе ён жыў (праспект Міру, 35а) устаноўлена мемарыяльная дошка.

• Магілёўская абласная бібліятэка праводзіць Пысінскія чытанні, на якіх вывучаецца яго жыццё і творчасць.



Люты-2020

 

РЫГОР ІВАНАВІЧ БАРАДУЛІН

(24 лютага 1935, хутар Верасоўка, Ушацкі раён, Віцебская вобласць — 2 сакавіка2014, Мінск), вядомы таксама як Дзядзька Рыгор

беларускі і савецкі паэт, эсэіст і перакладчык. Народны паэт Беларусі.

Пасля вайны Рыгор Барадулін вучыўся ва Ушацкай сярэдняй школе (скончыў у 1954 г.), затым на філалагічным факультэце БДУ (скончыў у 1959 г.).

Працаваў рэдактарам у розных перыядычных выданнях: газеце «Советская Белоруссия», часопісах «Бярозка», «Полымя», а таксама ў выдавецтвах «Беларусь» (з 1969 г.), «Мастацкая літаратура» (з 1972 г.)[6]. Выдавецтву «Мастацкая літаратура» Рыгор Барадулін аддаў больш за дваццаць гадоў, працаваў рэдактарам, затым загадчыкам рэдакцыі.

Дэбютаваў вершамі ў 1953 г. у газеце «Чырвоная змена»[6]. Нізка вершаў «На зямлі цаліннай» склала асноўны змест першай кнігі «Маладзік над стэпам» (1959 г.). У ранняй творчасці — кнігі лірыкі «Рунець, красаваць, налівацца!» (1961 г.), «Нагбом» (1963 г.), «Неруш» (1966 г.), «Адам і Ева» (1968 г.) — паэт данёс да чытача трываласць асноў народнай маралі і этыкі, пераканаў у таленавітасці беларускага народа, у яго багатай духоўнасці. У паэзіі ён асэнсоўвае асноўны змест эпохі: вайну, убачаную дзіцячымі вачыма, клопат пасляваенных гадоў, сённяшні і заўтрашні дзень планеты. У вершах «Жароўня», «Труба», «Стэарынавая свечка», «Хлебнічак», «Цялушка», «Палата мінёраў», «Скрыпачы» і інш. — старонкі біяграфіі пакалення дзяцей вайны, што вырастаюць да маштабнага асэнсавання трагізму жыцця беларускага народа на акупіраванай тэрыторыі.

Аўтар зборнікаў сатырычных і гумарыстычных твораў «Дойны конь» (1965 г.), «Станцыя кальцавання» (1971 г.), «Прынамсі…» (1977 г.), «Амплітуда смеласці» (1983 г.), «Мудрэц са ступаю» (1988 г.) і інш., эпіграм на дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва: альбом «Няўрокам кажучы» (1971 г.), шаржы М. Лісоўскага; «Абразы без абразы» (1985 г.), шаржы К. Куксо. Творы для дзяцей склалі зборнікі «Мех шэрых, мех белых» (1963 г.), «Красавік» (1965 г.), «Экзамен» (1969 г.), «Ай! Не буду! Не хачу!» (1971 г.), «Суровая вымова» (1976 г.), «Што было б тады, калі б?» (1977 г.), «Ці пазяхае бегемот?» (1981 г.), «Азбука не забаўка» (1985 г.), «Індыкала-кудыкала» (1986 г.), «Кобра ў торбе» (1990 г.). Напісаў кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў і эсэ «Парастак радка, галінка верша» (1987 г.).

Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, Знак Пашаны, латвійскім ордэнам Трох Зорак (атрымаў званне Афіцэра Ордэна (4 ступень) 23 красавіка 1997 г.), медалем Францыска Скарыны. Ганаровы доктар БДУ і ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна. Рыгор Барадулін — апошні беларус, якому надалі званне Народнага паэта (1992 г.). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976 г.) і Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1976 г.) за зборнік вершаў «Рум» і пераклады Гарсіі Лоркі.

У 2006 г. кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры за зборнік вершаў «Ксты».



 

ІВАН ЯКАЎЛЕВІЧ НАВУМЕНКА

(16 лютага 1925, Васілевічы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 17 снежня 2006, Мінск)

беларускі пісьменнік і літаратуразнавец.

Нарадзіўся 16 лютага 1925 года у горадзе Васілевічы Рэчыцкага раена Гомельскай вобласці ў сям’і чыгуначніка. Са студзеня 1942 удзельнік камсамольскага падполля, пасля — партызан, удзельнічаў у вызваленні Васілевічаў. У снежні 1943 прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Ленінградскім і 1-м Украінскім франтах. Пасля дэмабілізацыі (снеж. 1945) — карэспандэнт мазырскай абласной газеты «Бальшавік Палесся», а з 1951 — рэспубліканскай газеты «Звязда».

Завочна скончыў філалагічны факультэт БДУ (1950) і аспірантуру пры БДУ (1954). Быў загадчыкам аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1953—58 гг.), загадваў кафедрай беларускай літаратуры БДУ. У 1973—82 гг. — дырэктар Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, з 1982 г. — віцэ-прэзідэнт АН БССР. Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1985—90 гг.). Акадэмік АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар. Член Саюза Пісьменнікаў СССР (з 1957). Дэбютаваў апавяданнямі ў 1955 годзе (часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Сямнаццатай вясной» (1957), «Хлопцы-равеснікі» (1958), «Верасы на выжарынах» (1960), «Бульба» (1964), «Таполі юнацтва» (1966), «Вераніка» (1968), «Тая самая зямля» (1971), «Падарожжа ў юнацтва» (выбранае, 1972), «Замець жаўталісця» (1977), «Пераломны ўзрост» 1986), «Водгулле далёкіх вёснаў» (1989), раманаў «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967) і іншых.

Узнагароды:

• Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.

• Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1978).

• Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967) за кнігу «Таполі юнацтва».

• Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1972) за кнігі «Янка Купала: Духоўны воблік героя» і «Якуб Колас: Духоўны воблік героя».





Студзень-2020

 

ЛЕАНІД МАРЦІНАВІЧ ДАЙНЕКА

(28 студзеня 1940, в. Змітраўка 2-я, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць — 21 жніўня2019)

беларускі пісьменнік.

Скончыў БДУ (1967). Працаваў на будоўлях, на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце, на Віцебскай студыі тэлебачання, Беларускім тэлебачанні. У 1972—1989 гг. адказны сакратар часопіса «Маладосць». З 1989 г. у выдавецтве «Мастацкая літаратура». З 1993 года займаецца прадпрымальніцкай дзейнасцю, заснаваў фірмы «Пасад» і «БелПі» (брэнд «Крамбамбуля» і іншыя). Дэбютаваў у друку ў 1961 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Галасы» (1969), «Бераг чакання» (1972), «Мая вясна саракавая» (1979), «Вечнае імгненне» (1985) — лейтматывы твораў: услаўленне роднай зямлі і чалавека працы, роздум над гадамі вайны, маленства, жыццём вёскі. Некаторыя вершы Л. Дайнекі пакладзены на музыку. Таксама аўтар зборніка апавяданняў «Бацькава крыніца» (1976). Аўтар дылогіі «Людзі і маланкі» (1977) і «Запомнім сябе маладымі» (1979), якая раскрывае складаныя падзеі рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, барацьбы з акупантамі, станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў 1917—1919; рамана «Футбол на замініраванным полі» (1987), дзе асэнсоўвае тэму горада; фантастычнага рамана «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» (1992). Вядомы як адзін з найлепшых беларускіх гістарычных пісьменнікаў. Аўтар раманаў «Меч князя Вячкі» (1987) пра барацьбу Полацка з немцамі ў Ніжнім Падзвінні ў 13 ст., «След ваўкалака» (1988) пра полацкага князя Усяслава Брачыславіча, «Жалезныя жалуды» (1990) пра ранні этап станаўлення Вялікага Княства Літоўскага;. У 2008 годзе выйшаў раман «Назаві сына Канстанцінам», дзея якога адбываецца ў XV—XVI ст. у Рыме, ВКЛ і Канстанцінопалі.

Прэміі і ўзнагароды:

• Літаратурная прэмія Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа (1989) за гістарычны раман «Меч князя Вячкі» (1987).

• Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Кастуся Каліноўскага (1990) за гістарычныя раманы «Меч князя Вячкі» (1987) і «След ваўкалака» (1988).

• Прэмія імя Валянціна Пікуля (2010) з уручэннем залатого медаля за цыкл гістарычных раманаў.

• Медаль «500-годдзе Аршанскай бітвы» (2015).





Сакавік-2019

 

МIКOЛA ЛYПCЯКOЎ

Нapaдзiўcя Мiкoлa (Мiкaлaй Рaдзiвoнaвiч) Лyпcякoў 4 caкaвiкa 1919 г. y Мacквe. У 1921 г. cям’я вяpнyлacя нa paдзiмy – y вёcкy Пaпapaтнae, штo нa Жлoбiншчынe. З 1932 г. жыў у вёcцы Вiшaнькi гэтaгa ж paёнa. Бaцькa бyдyчaгa пicьмeннiкa, былы мaтpoc лiнкopa «Пeтpaпaўлaўcк», a пaзнeй лeдaкoлa «Тaймыp», пpaцaвaў тyт cтapшынёй кaлгaca. Лyпcякoў-шкoльнiк пaчaў пicaць. Нaпicaнae пacлaў y выдaвeцтвa. З выдaвeцтвa aдкaз быў aдмoўны. Аднaчacoвa aтpымaў лicт з Сaюзa пicьмeннiкaў aд Кyзьмы Чopнaгa, y якiм выдaтны мacтaк cлoвa пicaў, штo ў мaлaдoгa aўтapa «ёcць здoльнacцi», xoць дpyкaвaць нaпicaнae пaкyль штo нeльгa. У 1935 г. юнaк пacтyпiў нa paбфaк пpы Бeлдзяpжyнiвepciтэцe, a пpaз гoд нa лiтapaтypны фaкyльтэт Мiнcкaгa пeдiнcтытyтa, якi зaкoнчыў y 1941 г. З 1941 г. cлyжыў y Чыpвoнaй Аpмii. Скoнчыўшы Смaлeнcкae apтылepыйcкae вyчылiшчa (1942 г.), yдзeльнiчaў y бaяx пaд Мacквoй, нa Цэнтpaльным, Вapoнeжcкiм фpaнтax, нa Кypcкaй дyзe, пaд Хapкaвaм. Тyт, y бaяx пaд Хapкaвaм, y caкaвiкy 1943 г. быў цяжкa пapaнeны. Пacля лячэння дэмaбiлiзaвaны. Пpaцaвaў y гaзeцe «Кaзaxcтaнcкaя пpaўдa» (1943-1944), y pэдaкцыяx бeлapycкix чacoпicaў «Бeлapycь» (1944-1945), «Бяpoзкa» (1945–1949). З 1941 пa 1944 Лyпcякoў нe пiшa. Пpaцyючы ў бeлapycкix выдaнняx пacля вяpтaння нa вызвaлeнyю paдзiмy, пaчынae пicaць. У 1944 гoдзe нaпicaў i выпycцiў y cвeт пepшы cвoй нeвялiкi збopнiк «Пepшaя aтaкa», y якiм былo змeшчaнa нeкaлькi aпaвядaнняў пpa вaйнy. Збopнiк пpыxiльнa cycтpэлi чытaчы, cтaнoўчa aцaнiлi кpытыкi, кaлeгi-пicьмeннiкi. Збopнiк «Пepшaя aтaкa» cвeдчыць пpa тoe, штo ў бeлapycкyю лiтapaтyp ўвaйшoў здoльны пpaзaiк. Зaзнaчaлacя тaкcaмa, штo ў мaлaдoгa пicьмeннiкa вiдaць «дoбpыя здoльнacцi дa пcixaлaгiчнaгa aнaлiзy». Пoтым з’явiлicя нoвыя кнiгi пpoзы. Аднa, дpyгaя, тpэцяя… Іx нa твopчым paxyнкy Мiкoлы Лyпcякoвa кpыxy бoльш зa пaўтapa дзяcяткі. Ствopaнa пicьмeннiкaм нe тaк yжo i мaлa. Тым бoльш yлiчвaючы, штo пpaжыў ён няпoўныя пяцьдзяcят тpы гaды. Пaмёp Мiкoлa Лyпcякoў 12 лютaгa 1972 гoдa.




 

ЕЎДАКІЯ ЛОСЬ

Лось Еўдакія Якаўлеўна нарадзілася 1.03.1929 г. у в. Старына Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Бацька Якаў Васільевіч і маці Наталля Якаўлеўна працавалі ў калгасе. У 1934 сям'я перасялілася ў г. п. Ушачы, і яны сталі рабочымі раённай друкарні.Да вайны Е. Лось закончыла 5 класаў. Пасля заканчэння Ушацкай сямігодкі вучылася на школьным аддзяленні Глыбоцкага педвучылішча (1945—48), затым на аддзяленні мовы і літаратуры педінстытута ў Мінску (1948—55). Працавала літработнікам у рэдакцыі газеты «Зорька» (1951—52), рэдактарам мовы і літаратуры Вучпедвыдавецтва БССР (1952—59). У 1959—61 вучылася на Вышэйшых літаратурных курсах пры СП СССР у Маскве. 3 1961 літсупрацоўнік газеты «Звязда», з 1963 на творчай рабоце. У 1970—72 працавала адказным сакратаром часопіса «Работніца і сялянка», з 1975 галоўным рэдактарам часопіса «Вясёлка». Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалямі, Ганаровымі Граматамі Вярхоўных Саветаў БССР і Лат. ССР.Першы верш «Сэрца дзяўчыны» надрукаваны ў часопісе «Работніца і сялянка» ў 1948. Аўтар зборнікаў паэзіі «Сакавік», «Палачанка», «Людзі добрыя», «Хараство», «Яснавокія мальвы», «Перавал», «Галінка з яблыкам», «Лірыка ліпеня», паэм «Гавораць несмяротныя», «Мой свет», «Мая Хатынь», «Высакосны год», «Матчына трывога». Вершы і паэмы Е. Лось перакладаліся на рускую, украінскую, літоўскую і іншыя мовы. Музыку на яе вершы напісалі У. Алоўнікаў, Т. Вагнер, Д. Камінскі, Ю. Семяняка, Д. Смольскі і інш. Яе імем названы вуліца ў Віцебску, Ушацкая раённая бібліятэка. Памерла 03.07.1977 г.




 

МІКОЛА МЯТЛІЦКІ

Мятліцкі Мікола, нарадзіўся 20.03.1954 г. у вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці (вёска выселена ў 1986 г. пасля аварыі на Чарнобыльскай АС) у сялянскай сям'і. У 1969 годзе 15-гадовым юнаком, калі навучаўся ў 7-й клясе, змясціў першыя вершы на старонках «Хойніцкія навіны»). У 1971 г. скончыў Бабчынскую сярэднюю школу (Хойніцкі раён). У 1976 г. — філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1977—1983 гг. працаваў карэспандэнтам мінскай штотыднёвай газеты «Літаратура і мастацтва». У 1981 г. уступіў у Саюз пісьменнікаў Беларусі (з 1994 г. Саюз беларускіх пісьменнікаў). У 1983—2002 гг. займаў пасаду старэйшага рэдактара рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 2002—2014 гг. быў галоўным рэдактарам найстарэйшага літаратурнага часопіса Беларусі «Полымя». 9 сакавіка 2010 г. быў узнагароджаны медалём Францішка Скарыны. За 1980—2016 гг, цягам 36 гадоў, выдаў 16 кніг і 1 брашуру ўласнай паэзіі: «Абеліск у жыце» (1980), «Мой дзень зямны» (1985; прэмія камсамола Беларусі), «Ружа вятроў» (1987), «Горкі вырай» (1989), «Шлях чалавечы» (1989), «Палескі смутак» (1991), «Блаславенне» (1991), «Няправільныя санкі» (1991; вершы для дзяцей), «Чаканне сонца» (1994), «Бабчын» (1996; прэмія імя Я.Купалы), «Хойніцкі сшытак» (1999), «Жыцця глыбінныя віры» (2001), «Замкнёны дом» (2005), «На беразе маім» (2010), «Цяпло буслінага крыла» (2010), «Чалавек падымае неба» (2012), «Мой боль вырастае да зор» (2016). Кнігу «Бабчын» прысвяціў роднай вёсцы, адселенай у выніку Чарнобыльскай катастрофы 26 красавіка 1986 года. Яго творы перакладаліся на 4 замежныя мовы: балгарскую, рускую, сэрбскую і таджыкскую. Пераклаў на беларускую мову паэзію Індыі, Казахстана (Абай Кунанбаеў), Кітая і Таджыкістана. У 2011 г. выдаў кнігу перакладаў «Лучнасць». У 2012 годзе выдаў кнігу «Пад крыламі дракона» (прэмія «За духоўнае адраджэнне») з перакладамі на беларускую мову твораў 100 кітайскіх паэтаў з IV стагоддзя да н. э. па XX стагоддзе.




Люты-2019

 

АРКА́ДЗЬ АЛЯКСА́НДРАВІЧ КУЛЯШО́Ў

Арка́дзь Алякса́ндравіч Куляшо́ў (6 лютага 1914, Саматэвічы — 4 лютага 1978, Нясвіж)

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка ў вёсцы Саматэвічы Клімавіцкага павету, Магілёўскай губэрні (цяпер Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці). Аляксандр Мікалаевіч, бацька Аркадзя Куляшова, пэўны час жыў у Маскве. Там ён спяваў у народным хоры. Маці Аркадзя Куляшова Кацярына Фамінічна Ратабыльская таксама спявала.

Яшчэ ў раннім дзяцінстве бацькі пазнаёмілі Аркадзя з творамі Пушкіна, Лермантава, Някрасава. З чатырохгадовага ўзросту ён робіць першыя вершаваныя спробы. Так назбіраў два сшыткі вершаў, якія аб’яднаў назвай «Собрание сочинений Кулешова-Несчастного». Сшыткі з раннімі вершамі не захаваліся.

У першы кляс пайшоў, калі яшчэ не меў 4 гадоў. Ад 1921 да 1928 года А. Куляшоў вучыўся ў Саматэвіцкай школе-сямігодцы.

У 1924 годзе бацькі Куляшова развяліся, і ён стаў самастойна жыць у сваёй хаце, працягваў вучобу ў школе. Прыглядала за ім старэнькая жанчына, якую ў паэме «Далёка да акіяна» ён называе Тадораўнай.

У 1928 годзе паступіў у Мсціслаўскі пэдтэхнікум.

У 1930 годзе пераехаў у Мінск, дзе да 1931 года працягнуў навучанне на першым курсе літаратурнага факультэта Беларускага вышэйшага пэдагагічнага інстытута, дзе вучыўся да вясны 1933 году. Уваходзіў у БелАПП (Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў). У лютым 1931 года ўваходзіў у творчую групу пры БелАПП, якая называлася «Ударны пост».

У 1934 годзе прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. У 1934 годзе працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», з 1934 да 1936 года — на Беларускім радыё, літкансультантам пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. 27 студзеня 1936 у сям’і Аркадзя Куляшова ды Аксаны Фёдараўны Куляшовай (Вечар) нарадзілася дачка Валянціна.

Удзельнік нямецка-савецкай вайны .

Пасля вайны на працягу 1945—1946 гадоў быў рэдактарам газеты «Літаратура і Мастацтва», потым старшынёй сцэнарнага аддзелу, і ўрэшце з 1958 да 1967 года галоўным рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм».

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2—8-га скліканняў (1947—1978). У 1961 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVI сэсіі Генеральнай Асамблеі ААН.

Памёр у ноч на 4 лютага 1978 у санаторыі ў Нясвіжы, пахаваны ў Мінску на Ўсходніх могілках.




Студзень-2019

 

ЯДВІГІН Ш.

Нapaдзiўcя Ядвiгiн Ш. (Антoн Івaнaвiч Лявiцкi) y 1868 г. y мaёнткy Дoбacня Рaгaчoўcкaгa пaвeтa Мaгiлёўcкaй гyбepнi (зapaз Рaгaчoўcкi paён Гoмeльcкaй вoблacцi), дзe ў тoй чac ягo бaцькa cлyжыў yпpaўляючым. Нeўзaбaвe бaцькa змянiў мecцa пpaцы, i cям'я пepaexaлa нa Мiншчынy. Дзeвяцiгaдoвaгa Антocя aддaюць вyчыццa ў пpывaтнyю шкoлy, apгaнiзaвaнyю дaчкoй В. Дyнiнa-Мapцiнкeвiчa ў фaльвapкy Люцынкa. Скoнчыўшы зaтым Мiнcкyю гiмнaзiю, Лявiцкi пacтyпiў вyчыццa ў Мacкoўcкi ўнiвepciтэт нa мeдыцынcкi фaкyльтэт. Кaлi aднoйчы ўcпыxнyў бyнт cяpoд cтyдэнтaў Пятpoўcкa-Рaзyмoўcкaй ceльcкaгacпaдapчaй aкaдэмii, yнiвepciтэцкiя cтyдэнты пaдтpымaлi ягo. Стyдэнцкiя xвaлявaннi xyткa былi пaдaўлeны, i ў лiкy apышгaвaныx aкaзaўcя cтyдэнт-мeдык Антoн Івaнaвiч Лявiцкi. Гэтa здapылacя 8 caкaвiкa 1890 г. Пacля вызвaлeння з тypмы Ядвiгiнy Ш. нe дaвялocя вяpнyццa вa yнiвepciтэт, бo вышэйшыя нaвyчaльныя ўcтaнoвы cтapaннa aчышчaлicя aд acoб, якiя знaxoдзiлicя нa пaдaзpэннi пaлiцыi. Ён здaў экзaмeн нa aптэкapcкaгa пpaктыкaнтa, пpaйшoў пpaктыкy ў aднoй з мacкoўcкix aптэк, выexaў y Бeлapycь i cтaў пpaцaвaць пaмoчнiкaм пpaвiзapa ў мяcтэчкy Рaдaшкoвiчы, нeдaлёкa aд якoгa знaxoдзiўcя фaльвapaк Лявiцкix Кapпiлaўкa, дзe жылa зaўдaвeлaя ўжo мaцi пicьмeннiкa. Нeўзaбaвe пa cтaнy здapoўя Ядвiгiн Ш. вымyшaны быў aдмoвiццa aд paбoты ў aптэцы. Нeкaтopы чac ён зaгaдвaў мaгaзiнaм зaпacнoгa нaceння зeмляўлacнiкaў, a ў 1897 г. пepaбpaўcя з cям'ёй y cвoй фaльвapaк Кapпiлaўкy i зaняўcя caдoўнiцтвaм. Тyт ён пpaцягвae пicaць, aднaк дoўгi чac нe poбiць cпpoбы нaдpyкaвaць нaпicaнae. Твopы ягo, зaкoнчaныя i нeзaкoнчaныя, «aдлeжвaюццa ў шyфлядзe». I тoлькi ў 1903-1904 гг. пpoзвiшчa пicьмeннiкa з'яўляeццa нa cтapoнкax вiлeнcкix i мiнcкix pycкix пpaгpэciўныx гaзeт. Ядвiгiн Ш. выcтyпae з aпaвядaннямi, пyблiцыcтычнымi apтыкyлaмi i кapэcпaндэнцыямi мяcцoвaгa xapaктapy. Ён пiшa нa pycкaй мoвe, aлe пiшa пpa Бeлapycь, пpa бeлapycкaгa ceлянiнa, знaёмiць чытaчa з бeлapycкiм фaльклopaм, yзнiмae нaбaлeлыя пытaннi нaцыянaльнaгa жыцця. Пepaлoмнaй вяxoй y гicтopыi ўcёй бeлapycкaй лiтapaтypы i ў жыццi i твopчacцi Ядвiгiнa Ш. былa pэвaлюцыя 1905 г. Пicьмeннiкa зaxaпiў тoй гpaмaдcкa-пaлiтычны i нaцыянaльны ўздым, якi пaнaвaў нa Бeлapyci. З вялiкiм энтyзiязмaм бяpэццa ён зa лiтapaтypнyю пpaцy, yключaeццa ў кyльтypнa-acвeтнiцкyю paбoтy. Пepыяд з 1906 пa 1914 г. быў caмым плённым y твopчaй бiягpaфii пpaзaiкa. Ён дpyкye шмaт aпaвядaнняў, цiкaвыx apтыкyлaў, выcтyпae з ycпaмiнaмi, пiшa нaтaткi . У 1910 г. Ядвiгiн Ш. здзeйcнiў cвaю дaўнюю мapy — зpaбiў пaдapoжжa пa poдным кpai. 27 мaя ён выбpaўcя з Вiльнi i пeшшy нaкipaвaўcя пa Ашмянcкiм тpaкцe. Пaдapoжжa цягнyлacя дa кaнцa вepacня. Пicьмeннiк пpaйшoў бoльш зa 400 вёpcт, нaвeдaў шмaт вёcaк, мяcтэчaк i xyтapoў, пaзнaёмiўcя з poзнымi людзьмi. Вяcнoй 1914 г. Ядвiгiн Ш. пepaexaў y Мiнcк, дзe дa пaчaткy вaйны быў aдным з apгaнiзaтapaў i тэxнiчным pэдaктapaм штoмecячныx чacoпicaў «Сaxa» i «Лyчынкa». Вaйнa cпынiлa гэтыя выдaннi, aлe пicьмeннiк зacтaвaўcя ў Мiнcкy. Ён быў apгaнiзaтapaм Бeлapycкaгa тaвapыcтвa дaпaмoгi axвяpaм вaйны, cтaвiў cпeктaклi, выcтyпaў нa cцэнe, нa cвoй кoшт выдaў збopнiк «Бeлapycкiя жapты» (1915), нeкaлькi ceльcкaгacпaдapчыx бpaшypaк. Пpaзмepнaя paбoтa, дpэнныя мaтэpыяльныя i квaтэpныя ўмoвы дaлi пaчaтaк цяжкoй xвapoбe (cyxoты гopлa). Зiмoй 1918 г. Ядвiгiн Ш. вымyшaны быў лeгчы ў Мiнcкi шпiтaль, a як тpoшкi aчyняў, пaexaў y cвaю Кapпiлaўкy i aмaль нiкyды нe выязджaў з дoмy. У чac гpaмaдзянcкaй вaйны зaгiнyлi pyкaпicы пicьмeннiкa, yce зaкoнчaныя i нeзaкoнчaныя твopы, штo «aдлeжвaлicя ў шyфлядзe». Вoceнню 1920 г. зyciм xвopы Ядвiгiн Ш. выexaў y Вiльню. У 1921 г. ён выдae тyт cвae «Уcпaмiны», нaд якiмi пpaцaвaў яшчэ дoмa. 24 лютaгa 1922 г. y Вiльнi нa бaльнiчным лoжкy ў paзлyцы з cям'ёй пicьмeннiк пaмёp.


 

МІХАСЬ ЛЫНЬКОЎ

Нарадзіўся ў вёсцы Зазыбы ў сям’і чыгуначніка. У 1913 г. вучыўся ў Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі. З пачатку Першай сусветнай вайны працаваў настаўнікам у в. Ліпінічы (цяпер Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць). Пасля прызыву ў жніўні 1919-га прымаў удзел у польска-савецкай вайне пры паходзе Чырвонай арміі на Варшаву.. З жніўня 1922 г. настаўнічаў у Свержанскай 7-гадовай школе (Рагачоўскі павет, Гомельская губ.). Улетку 1925 г. стаў сакратаром рэдакцыі бабруйскай газэты «Камуніст», а неўзабаве яе адказным рэдактарам. У 1926 г. пачаў пісаць свае першыя апавяданні «Над Бугам», «Чыгунныя песні», «Манчжур», «Гой», «Крот», «Журавель мой, журавель», «Андрэй Лятун» ды «Квартырмайстар Будай». У 1930-м заняў пасаду галоўнага рэдактара Дзяржаўнага выдавецтва БССР і далучыўся да Беларускай асацыяцыі пралятарскіх пісьменьнікаў. У 1933—1941 гг. быў рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі». З 1938 па 1948 г. узначальваў Саюз пісьменнікаў БССР. У 1939 г. займаў пасаду рэдактара газеты «Беларуская звязда». У 1940-м выдаў зборнік апавяданняў «Сустрэчы». Ад часу нямецкага нападу на СССР рэдагаваў газету «За Савецкую Беларусь». Выдаў зборнік «Астап» (1944). Пасля Другой сусветнай вайны працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР. У 1958 г. выдаў раман «Векапомныя дні», за які ў 1968-ым атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР імя Якуба Коласа. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1940—75. Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна (1949, 1955, 1969), трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1939, 1959, 1967), ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1974), ордэнам Чырвонай Зоркі (1943), медалямі.


 

АЛЕСЬ ЯКІМОВІЧ

Нарадзіўся 17 студзеня 1904 у вёсцы Чурылава ў сялянскай сям’і. У 1926 годзе скончыў Беларускі пэдагагічны тэхнікум, у 1930 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ. З 1924 году працаваў у рэдакцыях часопісаў «Беларускі піянер», «Іскры Ільіча». Быў сябрам літаратурнага аб’яднання «Маладняк». У першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны выкладаў у адной з сярэдніх школ г. Чыстапаля (Татарстан), быў адказным сакратаром раённай газеты ў Казахстане. З кастрычніка 1942 году служыў у Чырвонай Арміі, камандзір стралковага ўзводу, затым роты. У 1943 годзе пад Харкавам быў цяжка паранены. У 1943—1944 гг. жыў у Маскве, займаўся рэдактарскай працай. У 1944—1945 і 1948—1954 гг. працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР. У 1945—1948 гг. працаваў адказным рэдактарам часопіса «Бярозка». У 1955—1960 гг. быў літкансультантам СП БССР. Член СП БССР з 1934 года. Памёр 15 студзеня 1979 года. Друкавацца пачаў у 1923 годзе (часопіс «Маладняк»). Першая кніга «Вершы» (1925). Пісаў пераважна для дзяцей. Выдаў кнігі апавяданняў, аповесцяў «Гул бубна» (1925), «Перамога» (1932), «Незвычайны мядзведзь» (1934), «Выпадак на чыгунцы» (1938), «Помста» (1946), «Сябры» (1948), «Аповесці і апавяданні» (1949), «Гаворыць Масква» (1951), «Арляняты» (апавяданні, аповесці, казкі, 1952), «Я — юны піянёр» (1952), «Базылёў курган» (1954), «Новы год» (1958), «Смелыя людзі» (1960), «Адкуль ліха на свеце» (1963), «Прыгоды хлопчыка Іларыка» (1965), «Канец сервітуту» (1968), «Светлы дзень» (апавяданні і казкі, 1969), «Кастусь Каліноўскі» (1971), «Цяжкі год» (1976), нарысы «Коска» (1935), «У нашай сталіцы» (1954), літаратурныя казкі ў вершах і прозе «Каваль Вярнідуб» (1936), «Казка пра смелага вожыка» (1937), «Браты Лазоўскія» (1965), зборнік паэзіі «Улетку» (1947). У 1967 годзе выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1978—1980 гг. — у 3 тамах. У апрацоўцы Якімовіча асобнымі выданнямі выйшла шмат беларускіх казак, а таксама зборнікі «Каток — залаты лабок» (1955), «Бацькаў дар» (1957), «З рога ўсяго многа» (1959), «Андрэй за ўсіх мудрэй» (1983).


 

ВАСІЛЬ ФЁДАРАВІЧ ХОМЧАНКА

Васіль Фёдаравіч Хомчанка (12 студзеня 1919, вёска Канічы, Касцюковіцкі раён Магілеўскай вобласці — 4 лістапада 1992).

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Мінскім хіміка-тэхналагічным тэхнікуме (1934-35), на рабфаку пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. 5.4.1937 г. быў рэпрэсіраваны (рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР у 1969 г.). Адбываў пакаранне на Далёкім Усходзе, да красавіка 1941 г. у Ніжне-Амурскім лагеры. У 1941-1968 г. — у Савецкай Арміі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях як камандзір мінамётнага ўзвода. У 1944 г. скончыў Буйнакскае пяхотнае вучылішча, у 1951 — Ваенна-юрыдычную акадэмію ў Маскве. У 1972-85 г. — загадчык рэдакцыі прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1960 г.

У 1930-я гады выступіў у друку з вершамі (газета «Піянер Беларусі», часопіс «Іскры Ільіча»). Першыя кнігі апавяданняў выйшлі ва Уладзіміры на рускай мове — «Куда исчез гриб» (1957), «Жаворонок» (1958), «Рассказы» (1959). Піша пераважна для дзяцей. У Мінску на беларускай мове выдаў зборнікі апавяданняў «Наша вячэра» (1959), «Рукавіцы генерала Даватара» (1960), «Аднойчы майскім днём» (1962), «Суседзі» (1962), «Чырвоны мак» (1964), «Верны рыцар» (1965), «Тваё чэснае слова» (1965), «Зімовы дождж» (1968), «Сустрэча з цудам» (1969), «Паляванне на львоў» (гумарэскі, 1970), «Цёплая зямля» (1971), «Я ўжо вялікі» (1972), «Уначы пад сонцам» (1974), «Паклон» (1976), «Лёгкая рука» (гумарэскі, апавяданні, 1979), аповесці «Чырвоныя хвалі» (1968), «Я прынёс вам радасць» (1981). Аповесць «Пры апазнанні — затрымаць» (1983) пра жыццёвы і творчы шлях Ф. Багушэвіча. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Бацькава шабля» (1982), «Чэкістам стала вядома» (1985), «Стрэл у акно» (1988) і рамана «Вяртанне ў агонь» (1978).

Аўтар сцэнарыяў мастацкага фільма «Ветразі майго дзяцінства» (пастаўлены ў 1982) і тэлевізійнага «Незнаёмая песня» (пастаўлены ў 1983).

Пераклаў на беларускую мову казку Р. Кіплінга «Чаму ў слоніка доўгі нос» (1974), апавяданні латышскіх і літоўскіх пісьменнікаў


 

АЛЯКСАНДАР АНУФРЫЕВІЧ САВІЦКІ

Аляксандар Ануфрыевіч Савіцкі (вядомы як Алесь Савіцкі; 8 студзеня 1924, Полацак — 5 кастрычніка 2015) — беларускі празаік, грамадзкі дзеяч. Ганаровы грамадзянін г. Полацка (1987). Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972). Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Да вайны А. Савіцкі вучыўся ў сярэдняй школе. З 1942 — партызан атрада «Смерць фашызму», з 1943 — камандзір падрыўной групы. Быў тройчы паранены. Пасля дэмабілізацыі (1945) працаваў у рэдакцыі полацкай газеты «Бальшавіцкі сцяг» (пазней «Сцяг камунізму») — літсупрацоўнік, потым загадчык аддзела. У 1953—1958 вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя Горкага ў Маскве, пасля заканчэння якога застаўся ў аспірантуры. У 1961—1962 — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Ураджай», у 1962—1969 — вучоны сакратар Літаратурнага музея Якуба Коласа. У 1969—1973 загадваў сектарам мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ. З 1973 на творчай рабоце. Сябра Саюза пісьменнікаў БССР і СССР з 1961 года. Памёр 5 кастрычніка 2015 году. Пачаў пісаць вершы яшчэ ў партызанскім атрадзе (1943). Тады ж надрукаваў першую карэспандэнцыю ў падпольнай газеце Ветрынскага РК КПБ. Першае апавяданне «Рыбацкае шчасце» апублікаваў у 1948 у полацкай абласной газеце «Бальшавіцкі сцяг». Многія апавяданні, нарысы А. Савіцкага друкаваліся ў часопісах «Беларусь», «Маладосць», рэспубліканскіх газетах. Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Кедры глядзяць на мора» (1960), «Пасля паводкі» (1962), «Белы гарлачык» (1965), «Самы высокі паверх» (1969), дакументальнай аповесці «След пракладае першы» (1971), «Белая знічка» (1984), раманаў «Жанчына» (1963), «Палын - зелле горкае» (1967), «Верай і праўдай» (1976), «Толькі аднойчы» (1979), «Зямля не раскажа» (1980), «Літасьці не чакай» (1982), «Памерці заўсёды паспееш» (1983), «Верасы» (1987), «Обаль» (1989), кнігі нарысаў «На посту у тишины» (1987), зборніка апавяданняў для дзяцей «Шкляная нітка» (1970). У 1982 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

У сваіх тэмах закранае тэмы вайны, жыцця моладзі ў пасляваенны час, будаўнікоў, праблемы пасляваеннай вёскі. Ракрывае побыт і працу рабочых калектываў. У аснову шэрагу раманаў пакладзены аўтабіяграфічны матэрыял («Верай і праўдай», «Зямля не раскажа», «Літасці не чакай», «Памерці заўсёды паспееш»).


Снежань-2018

 

АДАМ МІЦКЕВІЧ

Адам Міцкевіч нарадзіўся на хутары Завоссе на Навагрудчыне ў сям'і збяднелага шляхціца, адваката Мікалая Міцкевіча. Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай дамініканскай школе. У 1815 паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта. Зразумеўшы, што дакладныя навукі не яго прызванне, праз год перавёўся на гісторыка-філалагічны факулътэт. Тут узнікла тайнае студэнцкае таварыства філаматаў (сяброў навукі), адным з кіраўнікоў якога стаў Міцкевіч. Першыя яго паэтычныя творы напісаны пад уплывам філамацкіх ідэй. Міцкевічу прапанавалі сціплую пасаду настаўніка Ковенскай павятовай школы. У 1821 г. таварыства філаматаў ператварылася ў таварыства філарэтаў (сяброў дабрачыннасці). Па ініцыятыве Міцкевіча створаны шэраг масавых арганізацый моладзі, у якіх меркавалася рыхтаваць новыя кадры для філарэтаў. У перыяд настаўніцтва Міцкевіч пакахаў прыгажуню Марылю Верашчаку, з якой пазнаёміўся ў 1818 г. у час летнiх вакацый, калі гасцяваў у маёнтку Туганавічы непадалёк ад Навагрудка. У той час Марыля была сасватана за графа Путкамера, за якога выйшла замуж у 1821 г. Самыя пяшчотныя лірычныя вершы Міцкевіч прысвяціў Марылі. У гэты час памерла горача любімая маці паэта. Перажываннi падарвалі яго здароўе. У 1822 г. ён быў вымушаны узяць на год адпачынак па хваробе. Жыў у Вільні. Тут ён стварыў славутую паэму "Гражына" (1823), у якой ажывае старажытная гісторыя Літвы-Беларусі. У Вильні Міцкевіч распачаў сваю шматгадовую працу над самым фiласофскiм творам -- паэмай "Дзяды". Пасля публікацыi "Гражыны" і першых частак "Дзядоў" (1823) варшаўскія крытыкі, незадаволеныя "беларускасцю" яго прац, пачалі злосныя нападкі на Міцкевіча. Але на радзіме ўсе былі глыбока ўражаны, з'явілася шмат прыхільнiкаў таленту паэта. Калі ў кастрычніку 1823 Міцкевіч вярнуўся з падарожжа ў Вільню, яго арыштавала следчая камісія, створаная з мэтай спыніць патрыятычны рух "польскай моладзі ў Літве". У час следства філарэты зрабілі ўсё, каб адвесці ад Міцкевіча абвінавачаннi, але ён быў высланы ў цэнтральныя раёны Расіі. 8.11.1824 г. Міцкевіч прыбыў у Пецярбург за прызначэннем. У чаканні прысуду Міцкевіч сышоўся з дзекабрыстамі і атрымаў нават даручэнне зблiзіць рускіх патрыётаў з патрыётамі Польшчы, Беларусі і Літвы. Ен актыўна ўдзельнічаў у так званых "руска-польскіх перагаворах" паміж дзекабрысцкім "Паўднёвым" таварыствам і "Польскім патрыятычным". Вырашэнне з прызначэннем месца ссылкі зацягнулася. Міцкевіч паехаў у Крым, там напісаў паэтычны цыкл "Крымскія санеты" і шэраг вершаў. Вясной 1826 рэдактар "Московского телеграфа" Н.Палявы ўвёў Міцкевіча ў маскоўскае літаратурнае асяроддзе i ён стаў частым госцем славутага салона княгіні З.Валконскай, зблiзіўся там з Баратынскім, Венявіцінавым, Вяземскім, Пагодзіным, Пушкіным. У гэты час паэт перажыў яшчэ адну драму. У салоне Валконскай ён пазнаёміўся з К.Януш (пазней вядомая паэтэса Паўлава) і вырашыў ажаніцца з ёй, але яе бацькi не далі згоды на шлюб. У лютым 1829, дзякуючы хадайніцтву В.Жукоўскага, князя Галіцына і Валконскай, Міцкевіч атрымаў дазвол выехаць за мяжу. У час падарожжа ён пазнаеміўся з Гётэ. 18.11.1829 г. прыбыў у Рым, куды запрасіла яго на сваю вілу княгіня Валконская. Адсюль ён сачыў за развіццём рэвалюцыйных падзей у Францыі і за ходам паустання ў Варшаве. У 1834 г. Міцкевіч ажаніўся з Цэлінай, дачкой польскай піяністкі і кампазітара М. Шыманоўскай-Валоўскай. Каб палепшыць матэрыяльнае становiшча сям'і, Міцкевіч чытаў лекцыі па лацінскай літаратуры ў Лазанскай акадэміі, потым у Парыжы, на кафедры Калеж дэ Франс па гісторыі літаратур славянских народаў. Яго лекцыi слухалі Жорж Санд, Сен-Без, гісторык Мiкеле. Але хутка Міцкевічу забаранілi чытаць лекцыі, бо ён неабачліва пахваліў Напалеона. У 1848 г., калі хваля рэвалюцый ахапіла Францыю і Італію, Міцкевіч прыкладаў вялікія намаганні, каб стварыць у Італіі Польскі легіён, які, уліўшыся ў армію Гарыбальдзі, змагаўся супраць агульнага прыгнятальніка Аўстрыйскай імперыі. Міцкевіч адначасова пачаў выдаваць у Парыжы штодзённую палітычную газету "Трыбуна народаў", якая неўзабаве была забаронена ўладамі за крытыку ў адрас Луі Напалеона.У 1854 г., калі пачалася руска-турэцкая вайна, польскія эмігранты вырашылі стварыць ваеннае фарміраванне ў Турцыі. Там Міцкевіч дапамагаў польскім патрыётам Чайкоўскаму (Садык Паша) і генералу У.Замойскаму, але патрабаваў, каб Польскі легиён дзейнiчаў самастойна, а не пад кiраўніцтвам іншаземцаў. Гэта збянтэжыла польскую эміграцыю. У разгар гэтай справы Міцкевіч нечакана памёр у Канстанцінопалі (па афіцыйнай версіі, ад халеры). Але існавала меркаванне, што ён быў атручаны прыхільнікамі князя Чартарыйскага, якія лічылі, што такімi дзеяннямi Міцкевіч ганьбіць гонар Польшчы. Міцкевіч быў пахаваны на парыжскіх могілках . 4.7.1890 г. астанкi Міцкевіча перавезены ў Польшчу і пахаваны ў нішы каралеўскага палаца Вавель у Кракаве побач з А.Т.Касцюшкам.


 

КАСТУСЬ КІРЭЕНКА

Нарадзіўся 12 снежня 1918 г. у в. Гайшын Слаўгарадскага раёна. Скончыў Гайшынскую сямігодку, паступіў у Гомельскі аўтадарожны тэхнікум, дзе правучыўся толькі адзін год. Скончыў літаратурны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута (1940). Выкладаў мову і літаратуру ў Гарадзецкай СШ Быхаўскага раёна. Вясной таго ж года прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Да ліпеня 1941 г. вежавы стралок у танкавым экіпажы, затым да сакавіка 1945 г. карэспандэнт баявога аддзела армейскай газеты “За Родину”. Удзельнічаў у абароне Масквы, у вызваленні Беларусі, Польшчы. Быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі ў 1945 г. загадваў аддзелам літаратуры і мастацтва ў часопісе “Беларусь” (1945-1962), з 1962 г. галоўны рэдактар часопіса “Бярозка”, у 1972-1986 гг. часопіса “Полымя”. У 1980-1985 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. У 1969 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце ХХIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1943 г. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ ступені, двума ордэнамі “Знак Пашаны”, Ганаровымі граматамі Вярхоўных Саветаў БССР, ЛітССР і ЛатССР, медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1970). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1972, за “Кнігу ста песень”), Літаратурнай прэміі імя Я.Купалы (1964, за кнігу “Смага”). Друкаваўся з 1939 года. Першы яго верш “Радзіма” з’явіўся на старонках “Гомельскай праўды”. Паэзія Кірэенкі непарыўна звязана з лёсам свайго пакалення, якое прайшло праз выпрабаванні вайной (зборнік “Ранак ідзе”, 1945). Тонкая настраёвасць і лірызм у ёй спалучаюцца з узнёслым пачуццём любові да роднай зямлі, са свежасцю і багаццем адценняў перажыванняў: зборнікі “Пасля навальніцы” (1947), “Мая рэспубліка” (1949), “Маякі”, “Родны свет” (абодва 1952), “Любоў і дружба” (1955), “Светлая хваля” (1959). Творы больш позняга часу вызначаюцца схільнасцю да абагульненняў, філасофскіх разважанняў над праблемамі часу: кніга “Смага” (1962), “Цёплая радуга” (1966), “Кніга ста песень” (1971), “Слухайце ластавак” (1974), “Сіні вырай” (1976), “Вёсны веснаваць” (1983), “Калыска вятроў”, “Надзея” (абедзве 1985), ліра-эпічная паэма “Трыпутнік” (1976). Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў “Ручаіны шукаюць ракі” (1967), “Вандроўнае шчасце. Рыбацкая паэма” (1988), публіцыстыкі “Амерыка здалёку і зблізку” (1971), успамінаў і эсэ “Заўсёды з Радзімай” (1980). Пісаў для дзяцей: паэма”Алёнчына школа” (1951), зборнікі вершаў і паэм “Зялёнае рэха” (1953), “Прысяга” (1969), “Размова з капітанам” (1987), апавяданняў “Алесева кніжка” (1972). На вершы К. Кірэенкі напісалі песні М. Аладаў, У. Алоўнікаў, У. Буднік, Ю. Семяняка, С. Палонскі і іншыя. Перакладаў творы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, латвійскіх і іншых пісьменнікаў. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. На доме ў Мінску, дзе ў 1977-1988 гг. жыў пісьменнік, у 1991 г. устаноўлена мемарыяльная дошка.


 

АНАТОЛЬ ВЯЛЮГІН

Нарадзіўся будучы пісьменнік у вёсцы Машканы Віцебскай вобласці ў сям’і фельчара. Перад самай рэвалюцыяй бацьку мабілізавалі на Балтыйскі флот, дзе ён скончыў ваенна-фельчарскую школу. Вярнуўшыся з грамадзянскай вайны на радзіму, ён падзяліў з братамі бацькоўскую спадчыну – невялічкі надзел зямлі, араў поле і лячыў людзей. Маці Вялюгіна, Мар’я Васільеўна, ў свой час вучылася ў гімназіі, працавала настаўніцай. Калі сям’я паехала на заработкі ў Данбас, маленькага Толю пакінулі ў бабкі на хутары Кляпчэва, дзе яго гадавала цётка Анюта. Лесавічка, знаўца лекавых траў, менавіта яна вучыла хлопчыка тонка адчуваць прыгажосць роднай прыроды, захапляцца хараством родных мясцін. Пачатковыя веды юнак набываў у Ракіцкай школе, потым вучыўся ў Машканскай сямігодцы, якую скончыў у 1938 годзе. Вельмі рана ў Анатоля Вялюгіна абудзілася жаданне выказаць свае думкі і пачуцці ў вершах, якія запісваліся ў патаемны сшытак і чакалі свайго часу. А пакуль у часопісе “Іскры Ільіча”, у газетах “Піянер Беларусі” і “Віцебскі рабочы” друкаваліся яго нататкі і замалёўкі. Прыехаўшы ў Мінск дэлегатам Усебеларускага з’езда дзяткораў, Анатол Вялюгін упершыню ўбачыў паэтаў, вершамі якіх захапляўся з маленства. Як успамінаў пісьменнік, “паэзія паланіла мяне, не давала спакою і на рабфаку ў Віцебску, і ў Мінску, дзе вучыўся на літаратурным факультэце педагагічнага інстытута”. Яго першая паэтычная публікацыя – верш “Матчына песня” – з’явіўся ў 1938 годзе на старонках часопіса “Полымя рэвалюцыі”. Вучобу ў інстытуце Вялюгін спалучаў з работай у рэдакцыях газет “Звязда”, “Чырвоная змена”, “Піянер Беларусі” (1939–1941 гады). Сустрэча з вядомымі пісьменнікамі Валянцінам Катаевым і Уладзімірам Лугаўскім падштурхнула юнака да паездкі ў Маскву, дзе на той час, як ён лічыў, існавала добрая школа паэзіі, а таксама меліся рэальныя магчымасці для больш шырокага знаёмства з тэатрам, жывапісам, кінамастацтвам. Восенню 1940-га года Анатоль Вялюгін, спазніўшыся з паступленнем у Літаратурны інстытут, стаў вольным слухачом сцэнарнага факультэта Усесаюзнага інстытута кінематаграфіі, дзе сярод іншых выкладчыкаў чытаў лекцыі Аляксандр Даўжэнка, які зрабіў вялікі ўплыў на далейшае фарміраванне светапогляду юнака. “Вялікі паэт кіно”, – так пісаў пра яго Анатоль Вялюгін. Вайна застала Анатоля Вялюгіна ў Мінску. Разам з роднымі ён эвакуіраваўся на Урал. Там, правучыўшыся некалькі месяцаў у Свярдлоўскім педінстытуце, быў прызваны ў армію, скончыў Луганскую авіяшколу, удзельнічаў у баях на Сталінградскім фронце, атрымаў раненне. У канцы мая 1945 года Анатоль Вялюгін вярнуўся ў Мінск, працаваў у рэдакцыі толькі што адноўленай газеты “Літаратура і мастацтва” (1945–1946 гады), там жа друкаваў свае вершы. Анатоль Вялюгін пайшоў з жыцця 24 кастрычніка 1994 года.




Лістапад-2018

 

ВЯЧАСЛАЎ УЛАДЗІМІРАВІЧ АДАМЧЫК

Вячаслаў Адамчык (нар. 1 лістапада 1933, в. Варакомшчына, Навагрудскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польшча, цяпер Дзятлаўскі раён — 5 жніўня 2001, Мінск) — беларускі празаік, драматург, кінасцэнарыст.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сямігодку (1949), працаваў грузчыкам на станцыі Наваельня, адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У 1952—1957 займаўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў у газетах «Знамя юности» (1957—1958), «За вяртанне на Радзіму» (1958—1960), рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1960—1962), рэдактарам аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя» (1962—1963). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР у Маскве (1965)[2]. Працаваў літсупрацоўнікам часопіса «Нёман» (1965—1967), загадчыкам рэдакцыі часопіса «Полымя» (1967—1969), рэдактарам аддзела прозы, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (1969—1977), галоўным рэдактарам сцэнарнай майстэрні пры кінастудыі «Беларусьфільм» (1977—1980)[2], намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1980—1982). З 1982 — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». Прымаў удзел у рабоце XXXVIII сесіі Генеральнай асамблеі ААН (1983). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1960).

Дэбютаваў вершамі ў 1952. Першае апавяданне апублікавана ў 1957 г. Аўтар зборнікаў прозы «Свой чалавек» (1958), «Млечны шлях» (1960), «Міг бліскавіцы» (1965), «Дзікі голуб» (1972), «Дзень ранняй восені» (1974), «Раяль з адламаным вечкам» (1990) і раманаў «Чужая бацькаўшчына» (1978, паводле рамана зняты аднайменны мастацкі фільм (1982) і пастаўлены тэлеспектакль (1983)), «Год нулявы» (1983), «І скажа той, хто народзіцца…» (1987), «Голас крыві брата твайго» (1990).

Напісаў сцэнарыі да дакументальных фільмаў «Іван Мележ» (зняты ў 1977), «Валянцін Таўлай» (зняты ў 1978), «Дзядзька Якуб» (зняты ў 1981), п’есу «Раіса Грамычына» (1989). Пераклаў кнігу балгарскіх народных казак «Незвычайны асілак» (1961), паасобныя творы М. Прышвіна, Ю. Казакова, С. Залыгіна і інш.

Пахаваны на Кальварыйскіх могілках.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1980) за раман «Чужая бацькаўшчына», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1988) за раманы «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «І скажа той, хто народзіцца…».


 

ЯЎГЕНІЯ ІОСІФАЎНА ЯНІ́ШЧЫЦ

Яўгенія Іосіфаўна Яні́шчыц (20 лістапада 1948, в. Рудка, Пінскі раён Брэсцкай вобласці — 25 лістапада 1988) — беларуская паэтэса, перакладчыца.

Нарадзілася Яўгенія Янішчыц у сялянскай сям'і, бацька — бондар, цясляр, маці — працаўніца калгаса. Сям'я жыла спачатку ў вёсцы Рудка, потым пабудавалі новы дом у вёсцы Велясніца.

У 1955 годзе яна пайшла ў першы клас Рудкаўскай пачатковай школы. У чацвёртым класе напісала свой першы верш і прысвяціла яго маці. Пасля заканчэння Рудкаўскай пачатковай школы вучылася Яўгенія Янішчыц спачатку ў Мерчыцкай васьмігодцы, а 9—10 класы скончыла ў Парэцкай сярэдняй школе (Пінскі раён).

Самы першы твор прачытала на школьнай вечарыне, прысвечанай Я. Коласу. У снежні 1962 года ў раённай газеце «Палеская праўда» з'явіліся першыя друкаваныя творы Яўгеніі.

Вершы 17-гадовай дзяўчыны друкаваліся ў пінскай раённай газеце, у рэспубліканскіх газетах і часопісах. У 1966, пасля заканчэння сярэдняй школы, Яўгенія Янішчыц паступіла на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. Стала дыпламантам беларускага фестывалю творчасці моладзі (1970). Пасля заканчэння ўніверсітэта (1971) пайшла працаваць загадчыцай бібліятэкі ў ЦК ЛКСМБ. У 1976 Яўгенія Янішчыц уладкавалася працаваць літкансультантам у «Сельскую газету». У 1983 яна становіцца загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць».

Дэбютавала Я. Янішчыц у рэспубліканскім друку ў 1964 (вершы, часопіс «Бярозка»). Працавала паэтэса на творчай ніве актыўна і плённа. Яна — аўтар зборнікаў лірыкі «Снежныя грамніцы» (1970), «Дзень вечаровы» (1974), «Ясельда» (1978), «На беразе пляча» (1980), «Пара любові і жалю» (1983), «Каліна зімы» (1987). Выйшаў зборнік выбраных твораў «У шуме жытняга святла» (1988), у які вершы адбірала сама паэтэса. Яе паэзіі ўласцівы роздум пра жыццё, бацькоўскі край, гераічнае мінулае і сучаснасць, тэмы сяброўства, кахання, мацярынства.

З самага першага зборніка тэма роднага краю становіцца візіткай паэзіі Яўгеніі Янішчыц. Палессе, Велясніца — вобразы «малой радзімы» праходзяць праз усю яе творчасць. Ціхая беларуская вёска, навакольная прырода ўплывалі на абуджэнне таленту і фарміраванне светапогляду паэтэсы. Паэтычны свет Я. Янішчыц напоўнены пачуццём любові: да маці, радзімы, жыцця, кветак, саду, сонца, аблокаў.

Я. Янішчыц стварыла некалькі паэм. Справы вясковых працаўнікоў у паэме «Ягадны Хутар» (1980), якая вызначаецца спалучэннем верша і вершаванай прозы. У «Зорнай паэме» спалучаюцца лірычныя і публіцыстычныя інтанацыі.

Аўтар літаратурна-крытычных артыкулаў, рэцэнзій і інш. Перакладала на беларускую мову з рускай і ўкраінскай. Асобныя вершы Я. Янішчыц пакладзены на музыку.

У 2000 пабачыла свет кніга «Выбранае» (укладанне Алы Канапелькі і Валянціны Коўтун), дзе былі ўпершыню апублікаваны паэма «Галалёд» і апавяданні Яўгеніі Янішчыц.




Верасень-2018

 

НІНА ІОСІФАЎНА МАЦЯШ

Ніна Іосіфаўна Мацяш (20 верасня 1943, в. Нівы Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 19снежня 2008, Белаазёрск)— беларуская паэтэса і перакладчыца.

Нарадзілася ў сялянскай сям'і. Скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу (1960), паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З-за хваробы вымушана была ўзяць акадэмічны адпачынак (скончыла інстытут у 1966). У 1973—1977 працавала выкладчыцай нямецкай мовы ў Белаазёрскай прафесійна-тэхнічнай навучальні. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1971).

Дэбюталава вершам у 1962 (бярозаўская раённая газета «Маяк камунізму» і «Во славу Родины»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Агонь» (1970), «Удзячнасць» (вершы і паэма, 1973), «Ралля суровая» (вершы і пераклады, 1976), «Прыручэнне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985), «Паварот на лета» (выбранае, 1986), «Шчаслівай долю назаві» (1990) і казак «Два браты і сякера» (1975), «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя» (1982).

Напісала п'есы для тэатра лялек «Прыгоды трох парасят» (пастаўлена ў 1976), «Крок у бессмяротнасць» (пастаўлена ў 1977), тэлесцэнарыі пра творчасць В. Бялыніцкага-Бірулі «Пясняр роднай прыроды» (пастаўлены ў 1978) і Р. Кента «Гэта я, госпадзі» (пастаўлены ў 1980).

Перакладала з нямецкай, польскай, французскай. У яе перакладзе выйшлі кніжкі Ж. Аліўе «У краіне індзейцаў» (1973), А. Гаўрылюка «Песня з Бярозы» (1979), Ж. Сіменона «Першая справа Мегрэ» (1982), А. дэ Сент-Экзюперы «Планета людзей» (1984) і «Маленькі прынц» (1989), навелы Г. дэ Мапасана (1987), паэма «Маруся Чурай» Л. Кастэнка (1989).

Узнагароджана медалямі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя А. Куляшова (1984) за «Паэму жніва», прэміі Усебеларускага фестывалю моладзі, прысвечанага 50-годдзю ЛКСМБ (1970) за вершы аб моладзі.




 

АНДРЭ́Й МРЫЙ

Андрэ́й Мрый (сапраўднае імя Андрэ́й Анто́навіч Шашалевіч; 13 верасня 1893 — 8 кастрычніка 1943) — беларускі празаік, перакладчык, журналіст.

Нарадзіўся ў сям'і валаснога пісара. Скончыў духоўнае вучылішча і Магілёўскую духоўную семінарыю (1914). Працягваў вучобу ў Кіеўскай духоўнай акадэміі. З трэцяга курса (1916) мабілізаваны ў школу прапаршчыкаў, вышэйшую адукацыю так і не скончыў. Праз 4 месяцы адпраўлены на фронт у 94-ы Енісейскі полк.

У 1918—1921 у Чырвонай Арміі, камандзір 345-й роты 14-га палка. У 1921—1926 настаўнічаў у школе II ступені ў мяст. Краснаполле (выкладаў гісторыю і французскую мову). Са сваякамі стварыў у Краснаполлі тэатр; выдаваў рукапісны часопіс «Пралеска». Збіраў народную лексіку, дасылаў яе ў Слоўнікавую камісію Інбелкульта.

У жніўні 1926 выехаў у Мінск, дзе па прапанове З. Бядулі стаў супрацоўнікам часопісу «Наш край», потым інспектарам Цэнтральнага бюро краязнаўства БССР (1926—1930). З 1933 і да арышту — стыльрэдактар у газеце «Звязда». Член літаб'яднання «Узвышша» (з 1929; друкаваўся ў аднайменным часопісе з 1927).

У 1929 г. напісаў сатырычны раман «Запіскі Самсона Самасуя», які быў абвешчаны «злосным пасквілем на савецкую рэчаіснасць» (цалкам апублікаваны ў 1988: Полымя, № 1; экранізаваны ў 1990: «Пратарчака жыцця, або Запіскі Самсона Самасуя»). 21 лютага 1934 г. быў арыштаваны ў Мінску па адрасе: Стаўбцоўскі зав., д. 6, кв. 1., па справе краснапольскіх настаўнікаў (Гл. таксама: рэпрэсіі ў БССР, 1933-1934). Асуджаны «тройкай» НКУС 26 сакавіка 1934 г. як «член антысавецкай контррэвалюцыйнай арганізацыі і падазроны ў шпіянажы» да 5 гадоў ППК і этапіраваны ў Карагандзінскі ППЛ. Пасля падачы апеляцыі Генпракурору СССР 21 лістапада 1934 г. тэрмін пазбаўлення волі зменены: тры гады высылкі ў Волагду, потым у Вельск, дзе працаваў бухгалтарам у леспрамгасе, рыбным кааператыве да снежня 1937.

У пачатку 1938 прыехаў у Мурманск, настаўнічаў у адной з сярэдніх школ (выкладаў літаратуру). Зноў арыштаваны 2 чэрвеня 1940 г. Падчас арышту ўсё створанае ў ссылцы (раман «Жывы дом», аповесці, навелы) было канфіскавана. 13 жніўня 1940 асуджаны асобай нарадай НКУС СССР да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапіраваны ва Усць-Вымскі канцлагер НКУС Комі АССР. 1 сакавіка 1943 г. медыцынскай камісіяй прызнаны інвалідам, і 23 верасня 1943 г. быў вызвалены і адпраўлены паміраць дадому. Па некаторых звестках забіты рэцэдывістамі ў цягніку.

Рэабілітаваны трыбуналам БВА 15 студзеня 1957 г. Асабовая справа А. Шашалевіча № 10194-с захоў¬ваецца ў архіве КДБ Беларусі. Быў жанаты, меў траіх дзяцей.

Дэбютаваў у друку ў 1924 (газета «Савецкая Беларусь»). Друкаваўся ў «Голасе беларуса» (Вільня), «Узвышшы» і «Чырвоным сейбіце».

Аўтар нарысаў, апавяданняў («Пятрок», «Няпросты чалавек», «Камандзір», «Калектыў Яўмена», «Гармонія ў ружовым», «Моладзь», «Рабін» і інш.). У сатырычным рамане «Запіскі Самсона Самасуя» (часопіс «Узвышша», 1929; поўнасцю апубл. «Полымя», 1988) развенчвае мешчаніна-выскачку, тупога казарменнага паслушэнца, духоўна спустошанае грамадства. Паводле рамана зняты тэлефільм «Пратарчака жыцця, або Запіскі Самсона Самасуя» (1990).

Для твораў А. Мрыя характэрны натуральнасць, складаныя жыццёвыя сітуацыі, рэальная праўда жыцця, паказ няпростых чалавечых характараў.

Навелы, аповесці і раман з лагернага жыцця «Жывы дом», напісаныя ў ссылцы, у час арышту ў Мурманску канфіскаваны і пакуль не выяўлены. Некаторыя творы перадрукаваны часопісамі «Маладосць», «Полымя», дзе надрукаваны таксама лісты «Другу працоўных Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну» (1988)

Пераклаў на беларускую мову «Тыса гаворыць» Б. Іллеша (1932), «Шляхамі ўзбочнымі» П. Загаруйкі (1932).




 

СЯРГЕ́Й ІВАНАВІЧ ГРАХО́ЎСКІ

Сярге́й Іва́навіч Грахо́ўскі (нар. 12 (24) верасня 1913, с. Нобель, Пінскі павет (Расійская імперыя), Мінская губерня, цяпер Зарэчненскі раён, Ровенская вобласць, Украіна — 11 снежня 2002, Мінск; Псеўданімы: М. Асіповіч; Сяргей Івановіч; С. Каршун; Парамон Паромскі) –беларускі паэт, празаік і перакладчык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1914 г. разам з бацькамі пераехаў у м. Глуск на Магілеўшчыне. У 1930 г. пачаў працаваць рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1931—1932 гг. працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газеце «Чырвоная змена». Скончыў газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута (1935), працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ. У 1957—1973 гг. працаваў у часопісах «Бярозка» — загадчык аддзела рэдакцыі (1957—1959), «Вясёлка» (1960—1973); літкансультантам Саюзу пісьменнікаў БССР (1959—1960). У 1973—1974 гг. адказны сакратар Камітэта па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.

Дэбютаваў вершам у 1926. Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзень нараджэння» (1958), «Чаканне» (1960), «Табе зайздросціць сонца» (1963), «Памяць» (1965), «Тры вымярэнні» (1967), «Вершы» (1968), «Паэма дарог» (1970), «Зазімак» (1976), «Лірыка» (1978), «3ачараванасць» (1978), «Асеннія гнёзды» (1982), «Кругі надзеі» (1985), «Верую» (1987), «І радасць і боль» (1988). Выйшлі кнігі вершаў для дзяцей «Ад вясны да вясны» (1959), «Сёння і заўтра» (1961), «Гарыць касцёр» (1966), «Сонечная сцежка» (1980), «Знаходка» (1985), апавяданняў «Агеньчык у акне» (1972).

Аўтар нарысу «Горад маладосці» (1960), зборніка апавяданняў «Які вялікі дзень» (1966), дакументальных аповесцяў «Рудабельская рэспубліка» (пастаўлены тэатрамі імя Я. Купалы і Гомельскім абласным драматычным у 1968; у 1972 створаны аднайменны кінафільм), «Суровая дабрата» (1977), аповесцяў «Ранні снег» (1975), «Гарачае лета» (1974), «Сустрэча з самім сабою» (1988), «Споведзь» (вершы, аўтабіяграфічныя аповесці, 1990), кнігі ўспамінаў «Так і было» (1986).

Выступаў і як публіцыст. Выдаў кнігу «Мінск» (1971) і нарыс на маральна-этычную тэму «Бацькі і дзеці» (1972). Аўтар успамінаў пра перыяд рэпрэсій (аўтабіяграфічная трылогія «Такія сінія снягі», 1988; «Зона маўчання», 1990; «З воўчым білетам», 1991).

Пераклаў на беларускую мову паэму Р. Кобеца «Палестына» (1935), «80 000 кіламетраў пад вадой» Ж. Верна (1937, з Ю. Лявонным), аповесць «Ваенная тайна» А. Гайдара (1936), раман «Крушэнне» Р. Тагора (1958), «Выбраныя вершы і паэмы» А. Блока (1980), кнігу лірыкі М. Дудзіна «Пасля спаткання» (1984), асобныя творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, Я. Райніса, С. Ясеніна, Лесі Украінкі, П. Варанько, М. Забалоцкага, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Ісакоўскага, Р. Гамзатава, А. Венцлавы, Т. Масэнкі, М. Нагнібеды, У. Сасюры, Я. Судрабкална і іншых паэтаў.

Узнагароджаны медалямі. Заслужаны работнік культуры БССР (1983). Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1983) за зборнік «Асеннія гнёзды». Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я. Коласа за зборнік «Споведзь».




 

АНАТОЛЬ СЯМЁНАВІЧ ГРАЧАНІКАЎ

Анатоль Сямёнавіч Грачанікаў (8 верасня 1938, в. Шарпілаўка, Гомельскі раён, Гомельская вобласць — 7 сакавіка 1991) — беларускі паэт і перакладчык.

Нарадзіўся ў сям'і служачага. Скончыў у 1960 годзе Гомельскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, у 1960—1962 гадах працаваў на Гомельскім рамонтна-механічным заводзе, намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Гомельскага абкома камсамола (1962—1965), першым сакратаром Гомельскага гаркома камсамола (1965—1967). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1969). У 1969—1971 г. — загадчык аддзела літаратуры газеты «Літаратура і мастацтва», у 1971—1976 г. — намеснік старшыні праўлення СП БССР. З 1976 г. — галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка», з 1978 г. — часопіса «Бярозка», з 1982 г. — часопіса «Маладосць». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1965). Загінуў пры нявысветленых абставінах у 1991 г. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Дэбютаваў у друку ў 1957 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Магістраль» (1964), «Круглая плошча» (1971), «Грыбная пара» (1973), «Начная змена» (1975), «Дрэва на выспе» (1977), «Калі далёка ты…» (выбраная лірыка, 1979), «Палессе» (вершы і паэмы, 1983), «Верасень» (1984), «Я вас люблю» (1986), «Жнівень-45» (1990), зборніка паэзіі на рускай мове «Звезды и курганы» (Масква, 1976), кнігі сатыры і гумару «Школа танцаў» (1988), кніжак для дзяцей «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара» (1980), «Валерка і лятаючая талерка» (1983), «Жывая вада» (казкі, 1985), «Зорны палёт» (вершы, казкі, легенды, 1988). У 1988 г. выйшла «Выбранае».

Пераклаў на беларускую мову зборнік паэзіі Зульфіі «Такое сэрца ў мяне» (з Э. Агняцвет, 1985), кнігі вершаў для дзяцей сучасных афганскіх паэтаў «Ватан — значыць Радзіма» (1987), М. Пацхішвілі «Рагатун і рагатуха» (1989), а таксама асобныя творы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, літоўскіх, сярэднеазіяцкіх паэтаў і паэтаў замежных славянскіх краін.

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за зборнік вершаў «Грыбная пара», Прэміяй на Усесаюзным літаратурным конкурсе імя М. Астроўскага (1978) за зборнік паэзіі «Звезды и курганы». Дзяржаўнай прэміі БССР(1984) за кнігі вершаў «Палессе», «Валерка і лятаючая талерка», «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара».




Май-2018

 

СВЯТЛАНА АЛЯКСАНДРАЎНА АЛЕКСІЕВІЧ

Святлана Аляксандраўна Алексіе́віч (31 мая 1948, Станіславаў, цяпер Івана-Франкоўск, Украіна) — беларуская журналістка, пісьменніца. Піша на рускай мове. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры «за шматгалосую творчасць — помнік пакутам і мужнасці ў наш час».

Нарадзілася ў сям'і ваеннаслужачага (бацька — беларус, маці — украінка). У 1950-м годзе бацька дэмабілізаваўся, і сям'я пераехала ў Мазыр. Сям'я перыядычна пераязджала разам з новымі месцамі працы бацькі, у 1961 годзе Алексіевічы пераехалі ў Петрыкаў. Святлана скончыла Капаткевіцкую сярэднюю школу Петрыкаўскага раёна, працавала выхавальніцай Асавецкай школы-інтэрната, затым настаўніцай гісторыі і нямецкай мовы Белажэвіцкай сямігадовай школы Мазырскага раёна. У 1966 годзе працавала ў раённай газеце «Прыпяцкая праўда» . Скончыла аддзяленне журналістыкі БДУ. Накіравана ў раённую газету «Маяк камунізму». У 1973—76 гадах працавала ў рэспубліканскай «Сельской газете», у 1976—84 — загадчык аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса «Нёман». Член СП СССР. Была членам КПСС. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны». Лаўрэат літаратурных прэмій СП СССР імя М. Астроўскага, імя К. Федзіна і прэміі Ленінскага камсамола за кнігі «У войны — не женское лицо» і «Последние свидетели». Лаўрэат прэміі Курта Тухольскага, прэміі «Трыумф», Ляйпцыгскай кніжнай прэміі, прэміі Гердэра, прэміі Рэмарка, Нацыянальнай прэміі крытыкі. У 2011 годзе атрымала ў Польшчы прэмію імя Рышарда Капусцінскага і прэмію Цэнтральнай і Усходняй Еўропы «Ангелус». У 2013 годзе стала лаўрэатам Міжнароднай прэміі міру нямецкіх кнігагандляроў, цырымонія ўзнагароджання адбылася 13 кастрычніка ў рамках Франкфурцкага кніжнага кірмаша. Афіцэр Ордэна мастацтваў і літаратуры Францыі.

Сваімі настаўнікамі Святлана Алексіевіч называе Алеся Адамовіча і Васіля Быкава.




Красавік-2018

 

ЯНКА МАЎР

Янка Маўр, сапр.: Іван Міхайлавіч Фёдараў (29 красавіка (10 мая) 1883, Лібава (цяпер Ліепая, Латвія) — 3 жніўня 1971, г. Мінск) — беларускі пісьменнік, аўтар апавяданняў, аповесцяў і раманаў для дзяцей і моладзі.

Адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заснавальнік прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры, стваральнік першай беларускай навукова-фантастычнай аповесці. Аўтар кніг для дзяцей, п'ес, перакладаў. Член Саюза пісьменнікаў СССР. Член ВКП(б) з 1950 года. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР. Заслужаны дзеяч культуры БССР.

Нарадзіўся ў сям'і выхадца з Беларусі. Яго бацька быў адстаўным салдатам, паходзіў з беззямельных беларускіх сялян, працаваў сталяром. Да ваеннай службы ён насіў прозвішча Ільін, а прозвішча Фёдараў з'явілася ў выніку памылкі армейскага пісара, які запісаў Міхаіла Фёдаравіча — Міхаілам Фёдаравым. Бацька рана памёр, і маленькі Іван разам з маці пераехаў на яе радзіму — у вёску Лебянішкі(былой Ковенскай губерні). Яны жылі ў беднасці, і толькі дзякуючы намаганням маці, якая ў што бы то ні стала марыла даць адукацыю сыну, у 1895 годзе ён скончыў пачатковую школу, а ў 1899 — Ковенскае рамеснае вучылішча. Пасля вучылішча ён паступіў у Панявежскую настаўніцкую семінарыю. У канцы 1902 яго выключылі з апошняга, выпускнога класа — за вальнадумства і «за сумневы ў рэлігіі». Тым не менш, у 1903 годзе ён усё ж атрымаў пасведчанне настаўніка пачатковай школы, здаўшы экстэрнам экзамены за семінарскі курс.

Пасля навучання ў настаўніцкай семінарыі Фёдараў пачаў працаваць у школе пад Панявежам у мястэчку Наўямесціс, а потым яго перавялі ў вёску Бытча на Барысаўшчыне.

У 1906 годзе ён прыняў удзел у нелегальным педагагічным з'ездзе, які адбыўся на Мікалаеўшчыне. У гэтым жа з'ездзе прыняў удзел і будучы класік беларускай літаратуры Якуб Колас. У «Працоўным спісе», які захаваўся ў архіве пісьменніка, адзначаны вынік гэтай падзеі для яго ўдзельніка: «1906. VIII. Звольнены са службы і аддадзены пад суд…». Разам з Якубам Коласам і іншымі актыўнымі ўдзельнікамі быў аддадзены пад суд, пазбаўлены права выкладаць у школе і ўзяты пад нагляд паліцыі.

У 1909 годзе ўступіў у царкоўны шлюб. Пераехаў у в. Турэц. Толькі ў 1911 І. Фёдараў працаўладкаваўся выкладчыкам геаграфіі і гісторыі ў Мінскую прыватную гандлёвую школу.

Судовае разбіральніцтва па справе аб настаўніцкім з'ездзе доўжылася амаль два гады. Фёдарава адхілілі ад педагагічнай дзейнасці і ўзялі пад нагляд паліцыі. Толькі праз 5 гадоў, у 1911 годзе, яму ўдалося ўладкавацца выкладчыкам у прыватную гандлёвую школу ў Мінску. З восені 1917 года ён уладкаваўся настаўнікам геаграфіі і гісторыі ў мінскую чыгуначную гімназію. Пасля рэвалюцыі ён стаў настаўнікам 25-й чыгуначнай школы імя А. Р. Чарвякова.

У 1920-я таксама працаваў у Наркамаце асветы Беларусі і ў рэспубліканскім саюзе работнікаў асветы.

Працу настаўніка Фёдараў пакінуў толькі ў 1930 годзе, калі перайшоў на працу ў Беларускае дзяржаўнае выдавецтва.

З 1930 на творчай працы. Член Саюза пісьменнікаў СССР.

Падчас вайны пісьменнік вымушана апынуўся далёка ад роднай зямлі — спачатку ў Новасібірску, затым у Алма-Аце. Гэты час ён перанёс як цяжкае выпрабаванне, нават як «псіхічную траўму», пра што ён прызнаўся ў лісце да Хвядоса Шынклера 2 лютага 1942 г. У 1943 Маўр пераехаў у Маскву, дзе, моцна захварэўшы, трапіў у бальніцу. У родны Мінск ён вярнуўся толькі пасля вызвалення яго ад фашысцкіх захопнікаў.

Янка Маўр памёр 3 жніўня 1971 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.



 

МАР’ЯН ДУКСА

Мар’ян Дукса (нар. 5 красавіка 1943, Каракулічы, Мядзельскі раён Мінская вобласць) — беларускі празаік і паэт.

Нарадзіўся 5 красавіка 1943 года ў вёсцы Каракулічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Рана страціў бацьку. У 1958 – 1960 гг. займаўся ў Свірскім вучылішчы механізацыі сельскай гаспадаркі, закончыўшы яго, працаваў у калгасе ўлікоўцам трактарнай брыгады, адначасова вучыўся завочна ў сярэдняй школе. У 1969 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта і пачаў працаваць настаўнікам Сольскай сярэдняй школы .

На старонках рэспубліканскай перыёдыкі выступае з вершамі з 1960 года. Выдаў вершаваныя зборнікі «Спатканне», «Крокі», «Станцыя», «Прыгаршчы суніц», «Забытыя словы», «Зона супраціўлення», «Твая пара сяўбы», «Заснежаныя ягады». Аўтар кніг для дзяцей «Зялёны акварыум» і «Світаюць сосны».

Лаўрэат Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя А.Куляшова за кнігу паэзіі “Заснежаныя ягады” .

Першая кніга паэта - “Спатканне” - выйшла з друку ў 1967 г. Спатканне сапраўды было прыемным, бо адчувалася, што ў літаратуру прыйшоў новы таленавіты творца, прыйшоў сваім шляхам, роўна, шчыра, нікога не паўтараючы.

Якія праблемы ўздымаў малады аўтар? Пісаў, як і іншыя, пра свае, яшчэ блізкае дзяцінства, пра зямлю і чалавека на ёй, пра каханне ды адзіноту, якая часта мяжуе з гэтым светлым пачуццем. Можна было заўважыць, што паэт вельмі чуйны да роднай прыроды, але сваё захапленне ёю выказвае неяк стрымана, быццам хоча агледзецца навокал, паразважаць. Роздум, разважлівасць, засяроджанасць – гэта ўжо выразна акрэсленыя рысы ранняй паэзіі Мар’яна Дуксы.

Да прыроды ў мастака слова своеасаблівае, пяшчотнае стаўленне. Ён усей душой адчувае яе безабароннасць і лічыць збяднелым у пачуццях чалавека, які не адчувае сваіх каранёў і саей повязі з прыродай.

Самае галоўнае жаданне ў творцы – “у чужое сэрца слова… перасадзіць”. Цяжка з ей, слоўнай перасадкай. А раптам абсячэш корань? А раптам не прыжывецца? Гэтая зусім не лішняя засцярога заўседы нагадвае М.Дуксу пра пошук самага запаветнага, жывога і дакладнага слова.

Муза паэта так і не параднілася з горадам. Усё свае жыцце, акрамя хіба студэнцкіх гадоў, Мар’ян Дукса звязаў з вёскаю.

Паэты ўвесь час у нястомным пошуку тэмаў. І гэта зразумела. Надакучвае штодзенна смакаваць адзін і той жа боршч, хай ён і аздоблены новымі заправамі. А між тым жыцце і час могуць падкінуць новую тэму. Трэба быць толькі чуйным і мець добры паэтычны зрок.

Словы Мар’яна Дуксы : “Я настойліва сцвярджаю, што паэзія – гэта своеасаблівая пропаведзь – палітычная, сацыяльная, рэлігійная, маральная, эстэтычная, пропаведзь заўседы гуманістычная па сваей сутнасці. Пропаведзь, дадзеная Богам”.



Сакавік-2018

 

ГЕНАДЗЬ ПЯТРОВІЧ ПАШКОЎ

Генадзь Пятровіч Пашкоў (23 сакавіка 1948, в. Ліпавічы, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.

Нарадзіўся ў вёсцы Ліпавічы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і служачых Пятра Трафімавіча і Марыі Харытонаўны Пашковых. У 1953 годзе разам з бацькамі пераехаў у Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці.

Пасля сканчэння Войстамскай сярэдняй школы ў 1966 годзе паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1971—1972 гг. працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных перадач для дзяцей і юнацтва на Беларускім радыё. З 1972 года ў часопісе «Полымя» — загадчык рэдакцыі, затым адказны сакратар, з 1979 года — намеснік галоўнага рэдактара. З 1989 года быў таксама кансультантам гуманітарнага аддзела ў апараце ЦК КПБ, працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Тэатральная Беларусь», рэдагаваў «Цэнтральную газету». З лютага 1996 года да 2008 года — дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. З 2008 года да 2016 года — першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1977 года. З 1996 года — член-карэспандэнт Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры.

У друку выступае з 1967 года. Выдаў зборнік паэзіі «Кляновік», «Дыстанцыя небяспекі», «Гравюры дарог», «Зямлю слухаю», «Маналог на кастрышчы», «Крокі», «Люблю, спадзяюся, жыву», «Журавінавы востраў», «Тваім святлом благаславёны». Выйшаў зборнік паэзіі для дзяцей «Дзяўчынка з блакітным мячыкам», «Пціч», «Зорнае поле», кнігі нарысаў «Будзень як свята», «Палескія вандроўнікі». З'яўляецца аднім з аўтараў дакументальнага фільма «Я зямлю люблю так…».

У 1980 годзе стаў лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Беларусі за паэтычныя зборнікі «Красный жаворонок», «Дыстанцыя небяспекі». Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.


 

УЛАДЗІМІР ПЯТРОВІЧ БУТРАМЕЕЎ

Нарадзіўся 20 сакавіка 1953 года ў в. Расна Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. У 1974 годзе скончыў геаграфічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Працаваў у школах Горацкага і Чэрыкаўскага раёнаў настаўнікам і загадчыкам навучальнай часткі. У 1980 годзе пераехаў у пасёлак Альбярцін пад Слонімам. Працаваў на Слонімскай папяровай фабрыцы, настаўнікам у вячэрняй школе, у Слонімскім прафесійна-аматарскім тэатры. У 1986 годзе скончыў Вышэйшыя двухгадовыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве, атрымаў спецыяльнасць кінадраматурга. У 1989 годзе залічаны на Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1987 года.

Уладзімір Бутрамееў пачынаў шлях у літаратуру як празаік. Яго кнігі выходзілі ў Маскве на рускай мове. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Любить и верить», «Сдвиженье», аповесці «Где праздник, там и я, или Сказка-басня о том, как жил, по свету бродил, умер и живым остался ловкий мужик Нестерка». У 1993 пабачыў свет зборнік прозы на беларускай мове «Задарожжа».

Вядомасць У. Бутрамееву як драматургу прынёс спектакль на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Страсці па Аўдзею». Пастаноўку п'есы здзейсніў рэжысёр Валерый Раеўскі. Канфлікт у драме Бутрамеева — паміж філасофіяй селяніна-працаўніка і сілай руйнавання, якую ўвасабляе сталінская калектывізацыя. Аўдзей, аднаасобнік на хутары, трымаецца спрадвечнага, традыцыйнага ўкладу жыцця. Галоўная крыніца яго дабрабыту — праца: цяжкая, катаржная, але самаахвярная і сумленная. І неадольнае жаданне селяніна мець кавалак уласнай зямлі, гаспадарыць на ёй, мець плён ад працы, быць гаспадаром лёсу. Уладзімір Бутрамееў паказвае прывязанасць Аўдзея да зямлі як абсалютна натуральнае чалавечае пачуццё. Гісторыя раскулачвання Аўдзея падаецца як ачышчальная пакута, як ахвярніцкі акт — адсюль і евангельская назва спектакля.

П'еса «Ізноў Несцерка» У. Бутрамеева — рымейк. Яна створана паводле фальклорных крыніц. Перад чытачом паўстае кемлівы і спрытны, дасціпны і знаходлівы, практычны і крыху хітраваты селянін. Да таго ж ён — сапраўдны жыццялюб, па-народнаму мудры беларус.


 

ЭДУАРД СТАНІСЛАВАВІЧ ВАЛАСЕВІЧ

Эдуард Станіслававіч Валасевіч (нарадзіўся 12 сакавіка 1918, Магілёў) — беларускі пісьменнік, паэт-байкапісец.

Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Спачатку вучыўся ў чыгуначнай сямігодцы. У 1935—1936 гадах працаваў грузчыкам на чыгунцы. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут у 1941 годзе.

З 1941 года ў Чырвонай Арміі. Быў цяжка паранены ў 1943 годзе. З 1944 года выкладаў фальклор і рускую літаратуру ў Магілёўскім педінстытуце. Працаваў у абласной газеце «За Радзіму».

У 1952 годзе пераехаў у Мінск. Працаваў у часопісах «Полымя», «Вожык», у Белдзяржфілармоніі. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1950 года.

У 1970-74 дырэктар Беларускага аддзялення Усесаюзнага ўпраўлення па ахове аўтарскіх праў СП СССР.

Дэбютаваў у друку ў 1938 годзе. Першую кніжку «Вершы і байкі» выдаў у 1954 г. Аўтар зборнікаў баек «Залатая рыбка», «Як дбаеш — так і маеш», «Арліны суд», «Соль», «На вясёлай хвалі», «Туды і рак з кляшнёй…» , «Палюсы» , «Кругавая парука» і г. д.

Басні адметныя актуальнасцю тэматыкі, камізмам сітуацый, жывым народным гумарам. Пісаў гумарыстычныя вершы і басні для дзяцей, аднактавыя камедыі, скетчы, эпіграмы і пародыі.

Перакладаў з рускай мовы творы І. Батрака, з украінскай М. Старыцкага.


 

АЛЕСЬ БАЧЫЛА

Алесь Бачыла, сапр. Аляксандр Мікалаевіч (2 сакавіка 1918, в. Лешніца, цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці — 4 студзеня 1983) — беларускі паэт, драматург, перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры БССР.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Каралішчавіцкай і Сінілаўскай школах на Міншчыне. Завочна скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут. Восенню 1939 прызваны ў Чырвоную Армію, служыў да 1945. Удзельнічаў у паходзе ў Іран, у баях на Крымскім, Паўночна-Каўказскім (Чарнаморская група войск), Варонежскім, 2-м Беларускім і 1-м Прыбалтыйскім франтах. Пасля вайны працаваў у «Настаўніцкай газеце», потым у газеце «Літаратура і мастацтва» — загадчыкам аддзела, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара. У 1951-52 г. — уласны карэспандэнт «Литературной газеты», рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР. З 1952 года нам. галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 1957—1972 г. — адказны сакратар часопіса «Полымя», у 1972—1978 — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Дэбютаваў у друку ў 1934 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Шляхі», «Зоры вясеннія», «Юнацтва», «Дарыце цюльпаны», «Тры багіні», «Белы бярэзнік», «Гараць лісты кляновыя» і інш., паэмы «Асенняя аповесць», «Паэмы тугі» пра калектывізацыю, раскулачванне, адвучванне селяніна быць гаспадаром на зямлі.

Сюжэтнасць верша, напеўнасць радка далі магчымасць многія яго вершы пакласці на музыку. Аўтар лібрэта опер «Яснае світанне», «Калючая ружа», «Калі ападае лісце», «Зорка Венера» і аперэты «Паўлінка».

Аўтар кнігі пра М. Багдановіча «Дарогамі Максіма». Пісаў сатырычныя творы і творы для дзяцей.

На беларускую мову перакладаў творы рускіх, украінскіх, латышскіх паэтаў, «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» А. Талстога, «Тараса Бульбу» М. Гогаля, «Брэсцкую крэпасць» С. Смірнова і інш.


Студзень-2018

 

ДАНУТА БІЧЭЛЬ-ЗАГНЕТАВА

Данута Бічэль-Загнетава (нарадзілася 3 снежня 1937/1 студзеня 1938, в. Біскупцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларуская паэтэса. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы за зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож». Узнагароджана медалём. Займаецца грамадскай, літаратурнай, асветніцкай дзейнасцю.

Нарадзілася ў сялянскай сям'і. Скончыла Навагрудскае педагагічнае вучылішча, аддзяленне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы З 1962 года выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах Гродна. Член СП СССР. З 1982 загадчыца Дома-музея Максіма Багдановіча ў Гродна. Член Беларускага ПЭН-цэнтра. Вядомая грамадская дзеячка, адна з арганізатараў і актыўных удзельнікаў суполкі Максіма Багдановіча, з верасня 1988 года — член БНФ. Прымала ўдзел у мітынгах, якія праходзілі ў Гродна. Каардынавала дзейнасць рэгіянальных суполак БНФ у Гродзенскай вобласці. Была адным з ініцыятараў выпуску самвыдавецкай газеты «Рэанімова». Уваходзіла ў групу падтрымкі кандыдата ў дэпутаты ВС БССР М. Ткачова. У друку выступае з 1958 (газета «Літаратура і мастацтва»). У вершах, арганічна звязаных з народна-паэтычнай традыцыяй, апявае Радзіму, жыццё працаўнікоў вёскі, прыгажосць роднай зямлі. Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзявочае сэрца», «Нёман ідзе», «Запалянкі», «Доля», «Ты — гэта ты», «Браткі», «Дзе ходзяць басанож», «Загасцінец», «Даўняе сонца», «А на Палессі», «Божа, мой Божа» , «Снапок», «На белых аблоках сноў», «Стакроткі ў вяночак Божай Маці», «Ойча наш…». Напісала паэмы і кнігі вершаў для дзяцей «Перапёлка», «Грыб-парасон», «Дзічка», «Рыжая палянка», «Дагані на кані», «Лузанцы», «Габрынька і Габрусь». Аўтар кнігі нарысаў, мемуараў і эсэ «Хадзі на мой голас», выдала кнігу прозы «Мост святога Францішка».


Снежань-2017

 

АЛЕНА ВАСІЛЕВІЧ

Алена Васілевіч (22 снежня 1922, засценак Даманшчына (цяпер вёска Ліпнікі) Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларуская пісьменніца. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1978). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за тэтралогію «Пачакай, затрымайся…».

Нарадзілася ў сям'і ляснога аб'ездчыка. Засталася без бацькоў на восьмым годзе жыцця. Выхоўвалася ў сваякоў. Скончыла літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута ў 1941 годзе. У час Вялікай Айчыннай вайны працавала бібліятэкарам у шпіталі, пісарам страявой часці, начальнікам бібліятэкі. У 1946 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала літкансультантам у Курскім абласным выдавецтве (1946—1950). З 1950 г. — загадчык аддзела культуры часопіса «Работніца і сялянка», а ў 1972—1980 гг. — загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1981—1983 гг. — загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва».

Першы мастацкі твор (аповесць «У прасторах жыцця») надрукавала ў 1947 г. (часопіс «Беларусь»). Выйшлі кніжкі апавяданняў «Блізкія знаёмыя», «Заўтра ў школу», «Сябры», «Апавяданні», «Падслухала сэрца», «Калінавая рукавічка», «Я з вамі», «Пісар страявой часці», «Адно імгненне», «Шурка Рэмзікаў», зборнік апавяданняў і аповесцей «Мыс Добрай Надзеі», аповесць «Шляхі-дарогі», цыкл аповесцей «Расці, Ганька», «Доля цябе знойдзе», «Новы свет», «Пачакай, затрымайся…», якія склалі тэтралогію «Пачакай, затрымайся…». Аўтар кніг «Люблю, хвалююся, жыву», «Элегія». Выдадзены Выбраныя творы ў 3 тамах.




 

АЛЕСЬ СЦЯПАНАВІЧ РАЗАНАЎ

Алесь Сцяпанавіч Разанаў (5 снежня 1947, в. Сялец, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі пісьменнік і перакладчык. Вядомы як паэт-наватар, аўтар новых паэтычных форм.

Нарадзіўся ў сям'і служачых. Бацька — Сцяпан Разанаў, паходзіць з Тамбоўскай вобласці, прыехаў з геадэзічнай экспедыцыяй да вайны ў Беларусь, дзе і застаўся.

З вершамі ў друку выступіў у 1961. У першым паэтычным зборніку з адметнай для таго часу назвай «Адраджэнне» (1970), моцна скажоным цэнзурай, пераважалі адраджэнскія настроі, услаўляліся героі беларускага мінулага, замежныя вучоныя і пісьменнікі, адкрывальнікі новага, утапісты і змагары. У кнізе пераважалі імклівыя рытмы, рамантычная ўзнёсласць, ускладненая метафарычнасць. У наступным зборніку вершаў «Назаўжды» (1974) навідавоку яго пошукавы характар, схільнасць да паэтычнага эксперыменту, павышаная ўвага да філасофскіх праблем. 3 гэтага часу з імем Алеся Разанава звязваецца ўяўленне аб інтэлектуальнай плыні ў беларускай паэзіі. У вершаваным цыкле пад назвай «Пункціры», якая адначасова стала і абазначэннем новага жанру, паэт прадэманстраваў сваё імкненне ахапіць шматстайныя праявы свету. Ён часцей за ўсё адштурхоўваўся ад назіранняў над канкрэтнымі, часта мімалётнымі, з'явамі і рэчамі.

У 1966 А. Разанаў паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Паралельна з вучобай працаваў ліцейшчыкам на Мінскім заводзе ацяпляльнага абсталявання. У кастр. 1968 студэнты-філолагі БДУ, сярод лідараў якіх былі Алесь Разанаў, Віктар Ярац і Леў Барташ, звярнуліся ў ЦК КПБ з лістом на імя П. М. Машэрава (ліст падпісала некалькі сотняў чалавек) дзе патрабавалі вяртання выкладання на беларускай мове. У выніку арганізатары падпісання ліста атрымалі ярлыкі «буржуазных нацыяналістаў», што па тых часах магло мець благія наступствы.

Пасля таго як Алесь Разанаў, Віктар Ярац і Валянціна Тоўкун з'ездзілі ў Зэльву да Ларысы Геніюш два першыя ўзімку 1969 былі выключаны з БДУ (праз няздачу заліку па ваеннай падрыхтоўцы; да гэтага яны былі выдатнікамі вучобы). Дзякуючы падтрымцы Максіма Танка, рэктару БПІ Сяргею Гусаку і загадчыку кафедры беларускай мовы і літаратуры БПІ Уладзіміру Калесніку, А. Разанаў працягнуў вучобу на філалагічным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1970.

У 1970—71 працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе вёсцы Кругель Камянецкага раёна. З 1972 у Мінску; 1972—74 — літаратурны супрацоўнік газеты «ЛіМ» і часопіса «Родная прырода». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972. У 1974—86 — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1989 — віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра.

У зборніках А. Разанава апошніх дзесяцігоддзяў «Вастрыё стралы», «У горадзе валадарыць Рагвалод», «Паляванне ў райскай даліне», «Рэчаіснасць», «Гановерскія пункціры» творчыя пошукі адбываюцца пераважна ў сферы самой беларускай мовы. Паэт адкрывае багацце яе лексічных, музычных, сэнсавых магчымасцей і дэманструе амаль у кожным новым творы ідэю вобразнай невычэрпнасці нацыянальнай моўнай стыхіі. Любое слова, паняцце, назва прадмета, з явы ў навакольным свеце поўняцца для паэта асаблівым сэнсам і зместам (вершаказы «Вуліца», «Бор», «Рэчка і возера», «Маланка і гром», «Гліна», «Срэбра і золата» і інш.) Ва ўладзе паэтавай думкі паставіць побач словы, рэчы, прадметы, раскіданыя ў часе і прасторы. Але самая вялікая загадка пры гэтым для паэта застаецца — жыццё і чалавек. Сэнс жыцця, сцвярджае Алесь Разанаў, у самім жыцці, у няспынным пошуку ісціны.



Лістапад-2017

 

ВАЛЯНЦІН АНТОНАВІЧ ЛУКША

Валянцін Антонавіч Лукша (16 лістапада 1937, Полацк — 2012) — беларускі паэт, публіцыст, драматург. Нарадзіўся ў сям'і служачага. Скончыў Полацкі лясны тэхнікум і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. Працаваў памочнікам таксатара Пензенскай аэрафоталесаўпарадчай экспедыцыі. У 1958 г. - інструктар Полацкага гаркама камсамола, камсорг трэста № 16 «Нафтабуд». З 1961 г. - літсупрацоўнік полацкай газеты «Сцяг камунізма», загадчык аддзела міжраённай газеты «Ленінская іскра» (Полацк), карэспандэнт Беларускага радыё, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва рэспубліканскай газеты «Чырвоная змена», адказны сакратар штомесячніка «На экранах Беларусі», з 1973 г. - старшы рэдактар, з 1975 г. - галоўны рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё, у 1980-1998 гг. - дырэктар выдавецтва «Юнацтва».

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1956 г. (апублікаваны верш у «Віцебскім рабочым»). Выйшлі кнігі вершаў «Гарады нараджаюцца сёння», «Атава», «Споведзь», «Белыя берагі», «Радзімыя плямы», «Сляды памяці», «Агонь і попел» , кніжкі вершаў, казак для дзяцей «Аркестр» , «Зялёная бальніца», «Лета - круглы год», «Крылаты цэх» , «Чароўны камень» . Выдаў кнігі публіцыстыкі «Наша полацкая прафесія», «Рамантыкі шасцідзясятых», «Дзесяць дарог да чароўнага , «Полацк».

Аўтар п'ес, пастаўленых на тэатральнай сцэне, тэлебачанні і радыё, «Інтэгралы на цэгле», «Мая радня», «Свае крылы», «Вецер веку» (паводле аднайменнага рамана І.Гурскага, 1977), «Калі вяртаюцца буслы», «Асоль» (паводле твораў А.Грына, 1984), «Пад шыфрам «Зорачка», «Чароўны камень».

Пераклаў п'есы С.Міхалкова «Дарагі хлопчык», М.Рошчына «Уся Надзея», Е.Тарахоўскай «Казка пра Ямелю». Напісаў лібрэта оперы «Барвовы золак».

Памёр 15 верасня 2012.



 

ЯКУБ КОЛАС

Якуб Колас, Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (22 кастрычніка (3 лістапада) 1882, засценак Акінчыцы Мінскага пав. Мінскай губ. (цяпер у межах г. Стоўбцы) — 13 жніўня 1956, Мінск; — беларускі паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, педагог, грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў (з Янкам Купалам) сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі. Акадэмік АН Беларусі. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і Міхала Казіміравіча і Ганны Юр'еўны (народжаная Лёсік) з вёскі Мікалаеўшчына (цяпер за 12 км. ад Стоўбцаў). З 13-ці іх дзяцей да сталага веку дажыла толькі 9. Бацька быў лесніком у радзівілаўскіх уладаннях, маці — займалася гаспадаркай. Неўзабаве па нараджэнні Костуся, так звалі Канстанціна дома, сям'я пераехала ва ўрочышча Ласток (або Сухошчына), потым, у 1890—1904 гадах, Міцкевічы жылі ў леснічоўцы Альбуць паблізу Мікалаеўшчыны.Ужо ў 10-гадовым узросце, пад уплывам твораў Крылова, склаў байку «Варона і Лісіца», а праз тры гады напісаў першы верш «Вясна». Бацька заахвочваў літаратурныя схільнасці хлопчыка, тым жа часам Костусь пазнаёміўся з беларускай літаратурнай творчасцю, вершам Я. Лучыны «Стары ляснік», і быў ад яе пад пэўным уражаннем.

На кошт скарбу ў 1898 годзе паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Падчас вучобы пісаў вершы і байкі на рускай мове, збіраў беларускі этнаграфічны і фальклорны матэрыял, пачаў пісаць па-беларуску. Зімою 1906—1907 года Я. Колас жыў у родных у леснічоўцы Смалярня, без адпаведнага дазволу адкрыў прыватную школу. У 1907 годзе прыехаў у Вільню, пачаў працаваць загадчыкам літаратурнага аддзела «Нашай нівы», але праз некалькі тыдняў паводле загаду паліцыі пакінуў горад. У студзені-красавіку 1908 г. працаваў у прыватнай беларускамоўнай школе ў вёсцы Сані (цяпер Талачынскі раён), арганізатарамі якой былі Тэрэза Гардзялкоўская і яе сын Канстанцін Гардзялкоўскі. Неўзабаве быў арыштаваны і 15.09.1908 года асуджаны на 3 гады турэмнага зняволення. Я. Коласа абвінавачвалі ў ажыццяўленні праграмы Усерасійскага саюза настаўнікаў, скіраванай, на думку ўладаў, на падрыў грамадскага ладу Расійскай імперыі, а таксама ў складанні адозвы да настаўнікаў, якую не пісаў, але сапраўднага аўтара не выдаў. Увесь тэрмін Я. Колас адбываў у Мінскім астрогу.

Падчас Першай сусветнай вайны з 1915 года разам з сям'ёю ў бежанстве ў Маскоўскай губерні. Мабілізаваны, скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча і служыў у запасным палку ў Пермі. Летам 1917 года адпраўлены на Румынскі фронт, але неўзабаве за станам здароўя атрымаў адпачынак. Урэшце, як настаўнік Я. Колас быў вызвалены ад вайсковай службы і застаўся з сям'ёю, працаваў настаўнікам і школьным інструктарам.У паэтычных творах перыяду Першай сусветнай вайны, Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый гучаць антываенныя матывы, занепакоенасць лёсам Беларусі ў новых гістарычных умовах, заклік да працы на карысць радзімы. Гэтыя творы ўвайшлі ў зборнік «Водгулле». Я. Колас працуе над раней пачатымі паэмамі «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Пісаў і паасобныя драматургічныя творы, у т.л. п'есы «Антось Лата», «На дарозе жыцця». У гэты ж час напісана большасць апавяданняў са зборніка «Казкі жыцця». У 1923 годзе асобным выданнем выйшла ўрэшце скончаная паэма «Новая зямля», а ў 1925 годзе 3-я рэдакцыя паэмы «Сымон-музыка». Тым жа часам пашыраецца тэматыка твораў Я. Коласа, ад праблемаў вёскі ён звяртаецца да гістарычнага лёсу беларускай інтэлігенцыі пачатку XX ст. створаны вялікія празаічныя творы «У палескай глушы» (Вільня, 1923) і «У глыбі Палесся», часткі будучай трылогіі. У 1925 годзе выйшла п'еса «Забастоўшчыкі», у чымсьці аўтабіяграфічная, пра беларускае настаўніцтва ў палітычнай барацьбе. У 1926 годзе выйшла аповесць «На прасторах жыцця» пра праблемы моладзі 1920-х гадоў.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны паэт жыў у Клязьме паблізу Масквы, Ташкенце, Маскве. У 1944 годзе Я. Коласу прысвоена званне Заслужаны дзеяч навукі Беларусі. У канцы 1944 года вярнуўся ў Мінск.У пасляваенны перыяд творчасць Я. Колас спалучаў з напружанай грамадскай працай. У 1954 годзе ён скончыў аповесць «На ростанях» на аснове падзей 1906—1911 гадоў, якая стала 3-й, апошняй (разам з «У палескай глушы» і «У глыбі Палесся»), часткай аднайменнай трылогіі — аднаго з першых беларускіх раманаў.

Дзесяцігоддзі напружання адмоўна адбіліся на стане здароўя пісьменніка. Толькі за апошнія 10 гадоў свайго жыцця ён хварэў на запаленне лёгкіх 26 разоў. Памёр 13 жніўня 1956 года за сваім рабочым сталом. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я
К вам, мае ўзгорачкі роднага поля,
Рэчкі, курганы, лясы,
Поўныя смутку і жальбы нядолі,
Поўныя сумнай красы? (“Родныя вобразы”)

Кастрычнік-2017

 

ЦІШКА ГАРТНЫ

Цішка Гартны,Зміцер (Змітро) Хведаравіч Жылуновіч (23 кастрычніка 1887, м. Капыль, Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці — 11 красавіка 1937, Магілёў) — беларускі пісьменнік, паэт і перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Акадэмік АН БССР.

Паходзіць з сялян. У 1905 годзе скончыў двухкласную школу ў Капылі. Працаваў рамеснікам-гарбаром у Капылі, Літве, Украіне.

Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907, з 1906 член Капыльскай арганізацыі РСДРП. Ствараў рукапісныя часопісы.Друкаваць творы пачаў з 1908 — верш «Бяздольны» ў газеце «Наша ніва». У 1912 газета «Правда» змяшчае некалькі вершаў і нарыс, прысвечаны працаўнікам.

Першая кніга «Piesni» выйшла ў 1913

У траўні 1913 года пачаў працу на заводзе «Вулкан» у Санкт-Пецярбургу. У 1914 годзе пераходзіць на завод «Айваз». Быў удзельнікам культурна-выдавецкай суполкі «Знание».

З лютага па снежань 1918 — сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыята. Рэдактар першай беларускай бальшавіцкай газеты «Дзянніца». З кастрычніка 1918 прыняты ў РКП(б). Аўтар маніфеста аб утварэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь, з 1 студзеня 1919 па 3 лютага 1919 старшыня Часовага ўрада яе.

У 1919—1920 — сакратар газеты «Красная звезда» (Харкаў), палітработнік на Паўднёвым фронце Чырвонай Арміі. Потым — літаратурны супрацоўнік у штабе Заходняга фронту (у Смаленску). З 1920 года — сакратар і адказны радактар газеты «Савецкая Беларусь».

З 1921 жыў у Мінску. Узначальваў Дзяржвыдавецтва БССР і Цэнтральны архіў БССР, працаваў намеснікам наркама асветы і старшынёй Галоўмастацтва БССР, з'яўляўся членам прэзідыума Інбелкульта і навуковым сакратаром камісіі па вывучэнні рэвалюцыйнага руху на Беларусі.

У сакавіку 1922 наведаў Берлін, наладзіў выданне беларускіх падручнікаў і мастацкіх кніг. За два месяцы было надрукавана 10 назваў агульным накладам 138 500 экзэмпляраў (у тым ліку кніга паэзіі «Песьні працы і змаганьня» і першая частка рамана «Сокі цаліны» Гартнага). У красавіку 1922 узначаліў беларускае кааператыўнае выдавецтва «Адраджэнне»,якое выпусціла за адзін год 14 кніг. Неўзабаве выдавецтва было абвінавачана ў «нацыянал-шавінізме» і было пераназвана, як «Савецкая Беларусь». У снежні выдавецтва выпусціла № 1 часопіса «Полымя», рэдактарам якога стаў Жылуновіч. У гэтым жа годзе разам з часцю іншых творцаў пытае дазволу на стварэнне беларускай літаратурнай арганізацыі «Вір». Статут «Віру» зацверджаны не быў.

У 1925 зноў ездзіў у Берлін з мэтай удзелу ў Другой Усебеларускай канферэнцыі. У 1927 годзе разам з Купалам, Чаротам і Зарэцкім наведаў Польшчу і Чэхію, выступіў перад беларусамі Варшавы.

Ініцыятар стварэння літаратурнай арганізацыі «Полымя». Член ЦВК БССР у 1920—1931. Акадэмік БелАН з 1928. Удзельнік Саюза пісьменнікаў СССР з 1934. У 1934—1936 працаваў у Інстытуце гісторыі БелАн.

Выключаны з ВКП(б) 16.1.1931 з фармулёўкай «за сувязь з нацдэмаўскімі і фашысцкімі элементамі». Арыштаваны 15.11.1936, пераведзены (7.4.1937) ў Магілёўскую псіхіятрычную лячэбніцу, дзе і памёр (па афіцыйнай версіі ад гангрэны лёгкіх; па іншых звестках — скончыў жыццё самагубствам).

Пахаваны на ўскраіне Пячэрскага парку ў Магілёве. На выяўленым месцы пахавання 11.4.1989 устаноўлены помнік. Рэабілітаваны ў грамадзянска-прававых адносінах 15.10.1955. Цалкам (палітычна) рэабілітаваны 10.9.1987.

 

ІВАН МІКАЛАЕВІЧ ПТАШНІКАЎ
(07.10.1932- 28.07.2016)

ІВАН МІКАЛАЕВІЧ ПТАШНІКАЎ —— беларускі пісьменнік. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа за аповесць «Найдорф» - нарадзіўся 07.10.1932 г. ў сялянскай сям'і, в. Задроздзе, Плешчаніцкі раён.

Да вайны скончыў 3-ы класы Задроздзенскай пачатковай школы. Пасля вайны — Крайскую сямігодку, Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу. Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газеты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР, рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць», з 1962 — рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Член СП БССР з 1959.

Дэбютаваў з вершам «На полі родным» у 1952. Першы празаічны твор — аповесць «Чачык» апублікаваў у 1957 (часопіс «Полымя»). Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Зерне падае не на камень» і «Сцяпан Жыхар са Сцешыц», аповесцей «Лонва», «Тартак», «Найдорф», раманаў «Чакай у далёкіх Грынях», «Мсціжы», «Алімпіяда». У 1980 выйшлі выбраныя творы ў 2 тамах, у 1990—1992 — збор твораў у 4 тамах. Многія творы пісьменніка перакладзены на замежныя мовы. Па аповесці «Тартак» на беларускім тэлебачанні ў 1974 пастаўлены аднайменны тэлефільм, а ў 1989 па раману «Алімпіяда» — аднайменны тэлеспектакль.

Творчая прыхільнасць І. Пташнікава-празаіка — вясковая тэматыка, веданне паўсядзённага побыту, звычаяў, псіхалогіі вяскоўцаў, здольнасць аўтара грунтоўна і ўсебакова паказаць дыялектыку характараў, праўду рэальных абставін. У яго апавяданнях («Алёшка», «Алені», «Бежанка»), аповесці «Лонва» ўпершыню пачала праяўляцца асаблівая ўвага да ўнутранага стану чалавека, загучаў матыў вайны ў лёсах людзей. Тэма вайны займае ў творчасці пісьменніка значнае месца. Трагедыі спаленых разам з людзьмі вёсак, такіх, як Дальва (аповесць «Тартак», 1968), барацьба партызан і жыхароў акупіраванай Беларусі супраць немцаў (аповесць «Найдорф», 1976), антываенны пафас многіх апавяданняў сведчаць пра тое, што вайна ў І. Пташнікава свая, перажытая ў дзяцінстве.

У 2005 годзе І. Пташнікаў перажыў інсульт, пасля гэтага не мог сам хадзіць і з дому яго выводзілі толькі ў шпіталь. Меў творчыя задумы, даваў інтэрв'ю, але, з уласных словаў, не меў сіл пісаць. Памёр 28 ліпеня 2016 года ў сваёй кватэры ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.

«Ніколі яшчэ ні на праўленні, ні на сходзе не выклікіла такіх гарачых спрэчак простае пытанне парадку дня: утрыманне жывёлы ў зімовы перыяд. Магчыма, першаму пытанню надавала вагу другое – радыёфікацыя калгасу, але над гэтым ніхто не задумваўся: для калгаснікаў сёння ўсё было галоўным” (“Чачык”).

“Доўга гляджу на раку. Цёмная ля маіх ног і нейкая бурая ўдалечыні, яна нават вечарам зрэдку ад нечага заблішчыць, бы хтосьці празрысты перавернецца ў ёй, зашуміць, забулькоча. Яна жыве… ” (“Бяроза маўчала”).

Верасень-2017

 

МАКСІМ ТАНК
(17.09.1912- 07.08.1995)

МАКСІМ ТАНК (сапраўднае імя Яўген Іванавіч Скурко) — Народны паэт Беларусі, пісьменнік і перакладчык - нарадзіўся 17.09.1912 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1914 годзе сям’я Яўгена была змушаная выехаць у эвакуацыю пэўны час жыла ў Маскве. Там Яўген Скурко пайшоў у школу, там прачытаў свае першыя кнігі. А родная Пількаўшчына ў 1921 годзе апынулася за мяжой – паводле ўмоваў Рыскага замірэння адышла да Польшчы.

Пiсаць вершы ён пачаў у другой палове 20-х гадоў, будучы гімназiстам, друкавацца - з 1932 года. Першы верш - "Заштрайкавалi гіганты-комiны" - пад псеўданiмам Максiм Танк быў апублiкаваны ў газеце-аднадзёнцы "Беларускае жыццё" (г. Львоў) 7 красавiка 1932 года.

У 1935 годзе Максім Танк у Вільні пачаў пісаць паэму “Нарач”. Паэма была навеяная Нарачанскай забастоўкай рыбакоў, якая рэхам прайшла па азёрах суседняй Вілейшчыны і даволі далёкім Палессі. З-за цэнзуры цалкам твор надрукаваць было немагчыма. Таму аўтару прыходзілася, выкрэсліваючы найбольш вострыя моманты, друкаваць яго часткамі ў “Калоссі”. І тым не менш некаторыя нумары часопіса з фрагментамі паэмы былі канфіскаваныя польскімі ўладамі. Толькі ў 1940 годзе, магчыма падчас працы ў Вілейцы, паэту ўдалося цалкам узнавіць тэкст паэмы.

У 1936 годзе выходзiць першы зборнiк вершаў М. Танка "На этапах" (канфiскаваны палiцыяй), у 1937 - другi зборнiк "Журавiнавы цвет" i асобным выданнем паэма "Нарач", у 1938 - трэцi зборнiк "Пад мачтай". З 1948 па 1966 год М. Танк працуе галоўным рэдактарм часопiса "Полымя", з 1966 па 1990 год - першым сакратаром, старшынёй Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. Абiраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947-1971) i СССР (1969-1989), старшынёй Вярхоўнага Савета БССР VI - VII склiканняў (1963-1971), з'яўляецца членам шматлiкiх грамадскiх арганiзацый.

У 60-90-я гады выходзяць лепшыя кнiгi паэта, якiя атрымалi высокую ацэнку крытыкi i лiтаратуразнаўства. М. Танк - Герой Сацыялістычнай Працы (1974), узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыйнай вайны II ступені, Дружбы народаў і медалямі, а таксама афіцэрскім крыжам Адраджэння Польшчы, ордэнамі Заслугі ПНР. Ганаровы грамадзянін Мінска (1987). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1948) за зборнік паэзіі «Каб ведалі», Літаратурнай прэміі Янкі Купалы (1959) за зборнік «След бліскавіцы», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1966) за зборнік «Мой хлеб надзённы», званнем народнага паэта Беларусі (1968), Ленінскай прэміі (1978) за зборнік «Нарачанскія сосны» (Масква, 1977), Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1980) за кнігу «Прайсці праз вернасць». Атрымаў у Польшчы прэмію аўтарскага аб'яднання «ЗАІКС» (1971) за пераклады твораў польскай літаратуры і ўмацаванне дружбы паміж народамі. Імем Максіма Танка названы Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт і вуліца ў Мінску.

Памёр М. Танк 7 жнiўня 1995 года.



 

УЛАДЗІМІР АНДРЭЕВІЧ КАЛЕСНІК
(17.09.1922-15.12.1994)

КАЛЕСНІК УЛАДЗІМІР АНДРЭЕВІЧ (нарадзіўся 1922/09/17, д Сіняўская Слабада, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць -. 1994/12/15 памёр, г. Брэст) - беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца і крытык. Кандыдат філалагічных навук, прафесар. Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1979). Член СП СССР (1960).

Скончыў сямігадовую школу ў Ярэмічы. Вучыўся ў Навагрудскім педагагічным вучылішчы, скончыў Мінскі педагагічны інстытут, аспірантуру (1952). У 1952-1954 гг. - загадчык кафедры літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута, у 1956-1988 - загадчык кафедры беларускай літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута. Узначальваў Брэсцкае абласное літаратурнае аб'яднанне, быў сакратаром СП БССР. У час Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у стварэнні падпольных антыфашысцкіх арганізацый і баявых дружын у верхнім Наднямонні.

Аўтар Больш за 600 публікацый, у тым ліку літаратурна-крытычныя нарысы, літаратурныя партрэты, рэцэнзіі, падручнікі і дапаможнікі для ВНУ, дакументальна-мастацкія аповесці. Найбольш вядомая праца - дакументальная кніга «Я з вогненных вёскі ...», напісаная сумесна з Я. Брылём і А. Адамовічам. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай Савецкай літаратуры» (1964), «Гісторыі савецкай шматнацыянальнай літаратуры» (1971), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1977). Склаў зборнікі паэзіі «Сцягі І Паходні», «Ростані волі», «Усё чалавечае». У 2007 годзе Брэсцкім аблвыканкамам заснавана літаратурная прэмія імя Уладзіміра Калесніка.



 

СЯРГЕЙ СЦЯПАНАВІЧ ДЗЯРГАЙ
(17.09.1907-25.12.1980)

СЯРГЕЙ СЦЯПАНАВІЧ ДЗЯРГАЙ, (руск Сяргей Сцяпанавіч Дзяргай, 1907-1980) - беларускі савецкі паэт, перакладчык. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1964). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1950).

Нарадзіўся 17 верасня 1907 года ў сям'і чыгуначніка ў Мінску. Скончыў Мінскую чыгуначную сямігадовую школу (1924), а затым трохгадовыя агульнаадукацыйныя курсы (1927). У сярэдзіне 30-х гадоў ХХ стагоддзя працаваў карэктарам у друкарні газеты «Звязда».

Рэпрэсаваны ў 1935 годзе. Вызвалены ў 1937 годзе, зноў арыштаваны ў 1939 годзе, у Казахстан высланы. Вясной 1941 года вызвалены. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Гомелі, удзельнічаў у дзейнасці гомельскай падпольнай групы.

З 1946 года - у мінску. У 1951-1953 гадах працаваў загадчыкам аддзела паэзіі беларускага літаратурнага часопіса "Полымя", у 1953-1967 гадах - адказным сакратаром, рэдактарам аддзела мастацкай літаратуры беларускага гумарыстычнага часопіса «Вожык».

Рэабілітаваны ў 1992 годзе.

Памёр 25 снежня 1980 года. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.



 

АЛЕСЬ АДАМОВІЧ
(03.09.1927– 26.01.1994)

АЛЕСЬ АДАМОВІЧ, сапр. Аляксандр Міхайлавіч Адамовіч (афіц. 3 верасня 1927/ у сапр. 3 жніўня 1926, в.Канюхі, Капыльскі раён — 26 студзеня 1994, Масква) — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч.

Нарадзіўся ў сям'і служачых. З 1928 сям'я пражывала ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у 1942 Алесь Адамовіч, вучань сярэдняй школы, — сувязны, з 1943 — баец партызанскага атрада імя Кірава 37-й брыгады імя Пархоменкі Мінскага злучэння. У 1944—1945 па накіраванню ЦШПР (Цэнтральны штаб партызанскага руху) — студэнт Ленінагорскага горна-металургічнага тэхнікума (Алтайскі край). У 1945 вярнуўся ў Беларусь, экстэрнам здаў экзамены за сярэднюю школу. У 1945—1950 вучыўся на філалагічным факультэце БДУ, у 1953 скончыў аспірантуру пры ўніверсітэце і працаваў там жа на кафедры беларускай літаратуры. У 1954—1962 і з 1967 — навуковы супрацоўнік, у 1976—1983 — загадчык сектара літаратурных узаемасувязей Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1962—1966 вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве[1], у 1964—1966 выкладаў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным унівесітэце. З 1966 зноў працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР. У 1982 у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXVII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. З 1987 — дырэктар навукова-даследчага Інстытута кінамастацтва ў Маскве. Народны дэпутат СССР (1989). Член-карэспандэнт АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1957). Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989.
Памёр у 1994 г. ад хваробы сэрца.

Ліпень-2017

 

ЯНКА КУПАЛА
(07.07.1882 – 28.06.1942)

ЯНКА КУПАЛА – беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік АН БССР (1928), АН УССР (1929).

Нарадзіўся 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882 года ў фальварку Вязанка Вілейскага павета (цяпер – Маладзечанскі раён) у сям'і арандатара. Скончыў Беларускае народнае вучылішча. Пасля смерці бацькі ў 1902 годзе займаўся гаспадаркай, быў настаўнікам і пісарам, прыказчыкам, практыкантам і нават памочнікам вінакура на прыватнай піваварні. Усё гэта дазволіла яму вывучыць жыццё і звычаі землякоў, народная творчасць і фальклор.
Да 26 гадоў сярод яго творчых напрацовак ўжо былі першыя вершы. На працягу 1908-1913 гадоў адзін за іншым у Пецярбургскім выдавецтве «Загляне сонца і ў наша ваконца» выходзяць яго паэтычныя зборнікі: "Жалейка", "Гусляр", "Шляхам жыцця». Паралельна Янка Купала працуе ў «Нашай ніве» – першай беларускай нацыянальнай штотыднёвай газеце, дзе друкуе вершы і нататкі, крытычныя артыкулы і перадавіцы. У 1914 году заснавальнікі газеты Аляксандр Уласаў і браты Іван і Антон Луцкевічы прапанавалі Янку Купалу пасаду галоўнага рэдактара, і ён з ахвотай згадзіўся, аддаўшы гэтай працы два гады.
Да гэтага часу ім ужо былі створаны творы, якія стануць несмяротнымі: паэмы «Адвечная песня» і «Сон на кургане», п'еса «Паўлінка».
У 1919 годзе ён пераязджае ў Менск, і тут з-пад яго пяра выходзяць такія творы, як «Раскіданае гняздо» і «Прымакі», «Магіла льва» і «Курган». Была сярод гэтых твораў і «Тутэйшыя» - п'еса, якая прынясе Янку Купалу гонар і славу, праўда, праз дзесяцігоддзі. Ён тонка і дакладна адчуваў глыбінную сутнасць перамен у грамадстве і нацыянальнай свядомасці. Менавіта адлюстраванне гэтых зьменаў, паказ працэсу абуджэння беларускага народа і прывялі да таго, што трагікамедыя «Тутэйшыя» амаль 60 гадоў была пад забаронай для пастаноўкі і апублікавання.
28 чэрвеня 1942 г., за некалькі дзён да свайго 60-годдзя, паэт трагічна загінуў у Маскве. Абставіны гэтай трагедыі не высветлены да гэтага часу. У 1962 году урна з прахам беларускага класіка перавезена ў Мінск і ўрачыста перапахаваная на Вайсковых могілках.

Май-2017

 

РАІСА БАРАВІКОВА
(11.05.1947)

РАІСА АНДРЭЕЎНА БАРАВІКОВА – беларуская пісьменніца, перакладчыца.

Нарадзілася ў сям'і служачага. Працавала літсупрацоўнікам у Быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя». Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм» (1971 – 1972). У 1972-77 – карэспандэнт газеты «Літаратура і мастацтва», у 1983-88 – літкансультант рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1996 – 2000 гадах намеснік, у 2000 – 2002 гадах галоўны рэдактар часопіса «Алеся». Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» (2002 – 2011). Супрацоўніца газеты «Літаратура і мастацтва» (2011 – 2012).
Дэбютавала ў друку ў 1960 годзе. У зборніках паэзіі «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» (1987), «Пад небам першага спаткання» (1990), «Люстэрка для самотнай» (1992) дамінуе тэма кахання, прага высокага духоўнага ідэалу, роздум пра час, абавязак перад сваім народам, долю жанчыны, пошук чалавечага шчасця. Эпізоды беларускай гісторыі адлюстраваны ў вострасюжэтнай драматычнай паэме «Барбара Радзівіл» (1992).
Самая істотная рыса паэтычнай творчасці – гранічная адкрытасць душы, прачулая музыка слова. Вершы і паэмы надзвычай эмацыянальныя, напоўненыя экспрэсіяй, вызначаюцца вытанчанасцю лірычных пачуццяў. Падсумаваннем яе творчай працы можна лічыць кнігі выбранай паэзіі «Сад на капялюшыку каханай» (1998), «Дрэва для райскай птушкі» (2007).
Перакладае з рускай, украінскай і польскай моў.
Узнагароджана літаратурнай прэміяй СП БССР імя А. Куляшова (1988) за кнігу лірыкі «Каханне» і дзяржаўнай прэміяй Беларусі ў галіне літаратуры (1993).

Красавік-2017

 

АЛЕСЬ ЖУК
(01.04.1947)

АЛЕСЬ ЖУК (Аляксандр Аляксандравіч ЖУК) – беларускі пісьменнік, перакладчык, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), Літаратурнай прэміі Беларусі імя І. Мележа (1982) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1992).

Нарадзіўся 1 красавіка 1947 года ў в. Клеш Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сям'і служачага.
У 1970 годзе скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя В. І. Леніна. У 1972-1974 гадах служыў у Савецкай Арміі камандзірам мотастралковага ўзвода.
Працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1974-1977), намеснікам галоўнага рэдактара моладзевага літаратурнага часопіса «Маладосць» (1977-1979), інструктарам сектара літаратуры пры ЦК КП Беларусі (1979-1980), галоўным рэдактарам газеты "Літаратура і мастацтва" ( 1980-1986), сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў Беларускай ССР, намеснікам галоўнага рэдактара літаратурнага часопіса «Полымя» (1989-1997), галоўным рэдактарам рускамоўнага літаратурнага часопіса «Нёман» (1997-2003), галоўным рэдактарам часопіса «Беларусь» (2003-2005 ).
А. Жук адзін з самых цікавых сучасных беларускіх празаікаў, творы якога вызначаюцца тэматычнай разнастайнасцю, грунтуюцца на філасофскай і эстэтычнай аснове і з'яўляюцца роздумамі над жыццём, пісьменніка цікавіць прырода чалавечага шчасця, жыццёвыя праблемы і іх пераадоленне, асэнсаванне чалавекам самога сябе, адносіны да працы, да прыроды.

сакавік-2017

 

АЛЕСЬ ГАРУН
(11.03.1887 - 20.07.1920)

АЛЕСЬ ГАРУН – беларускі паэт, празаік, публіцыст, дзіцячы пісьменнік

Нарадзіўся 11 сакавіка 1887 года ў ваколіцах Мінска ў сям`і чорнарабочага. Сапраўднае імя – Аляксандр Прушынскі. Скончыў гарадское прыхадское вучылішча (1897), вучыўся ў рамесніцкім вучылішчы на чырвонадрэўшчыка. У 1904 годзе ўступіў у партыю эсэраў, стаў актыўным падпольшчыкам. За рэвалюцыйную дзейнасць ў 1907 годзе арыштаваны і высланы на пасяленне ў Сібір. Ссылку адбываў у Іркуцкай губерніі. У верасні 1917 вярнуўся ў Мінск хворым на сухоты. Віцэ – старшыня Ўсебеларускага з`езда 1917; удзельнічаў у стварэнні БНР. Рэдагаваў газету “Беларускі шлях” (1918). У час польскай акупацыі быў членам Беларускай вайсковай камісіі, Часовага беларускага нацыянальнага камітэта. У 1920 хвароба абвастрылася. Па дарозе на курорт Закапанэ памёр у Кракаве.

У друку дэбютаваў вершам “Маці – Беларусі” ў 1907 г. Выступаў з публікацыямі вершаў і апавяданняў у газетах “Наша Ніва”, “Беларус”, “Вольная Беларусь”. У 1918 годзе выйшаў зборнік “Матчын дар”. У 1920 годзе – зборнік п`ес для дзяцей “Жывыя казкі”.

Ты, мой брат, каго зваць Беларусам,
Роднай мовы сваёй не цурайся;
Як не зрокся яе пад прымусам,
Так і вольны цяпер не зракайся.

Алесь Гарун «Выбраныя творы»

люты-2017

 

МІХАСЬ СТРАЛЬЦОЎ
(14.02.1937 - 23.08.1987)

МІХАСЬ СТРАЛЬЦОЎ – савецкі беларускі празаік, паэт, эсэіст, перакладчык

Нарадзіўся 14.02. 1937 ў сям`і настаўніка. У 1954 годзе скончыў Нова – Ельненскую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у газеце “Літаратура і мастацтва”, часопісах “Полымя”, “Маладосць”, з 1984 года – загадчыкам аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса “Нёман”. Член саюза пісьменнікаў СССР з 1962 г.
Друкаваўся з 1952. Першае апавяданне “Дома” надрукаваў у 1957 годзе (часопіс “Маладосць”). У першым зборніку апавяданняў “Блакітны вецер” (1962) праявіў сябе тонкім псіхолагам, знаўцам побыту вёскі і горада. У зборніку “Сена на асфальце” (1966) раскрыў псіхалагічнае і эстэтычнае ўжыванне нядаўняга вяскоўца ў гарадскую стыхію,магчымасці гарманічнага спалучэння ў чалавеку эмацыянальнага і інтэлектуальнага пачаткаў. У аповесці “Адзін лапаць, адзін чунь” (1970) – фарміраванне характару падлетка ў цяжкія пасляваенныя гады. Пазней былі выдадзены кнігі прозы “Падарожжа за горад” (апавяданні, аповесць, 1986), кніг выбраных твораў “На ўспамін аб радасці” (1974).
Пераклаў на беларускую мову творы А.Пушкіна, Я.Смелякова, М.Браўна, Н.Гільена, П. Неруды, сучасных італьянскіх паэтаў, раман Ч.Айтматава “Буранны паўстанак” (1987), прозу Б. Пастарнака, Л. Лявонава і інш.
Памёр 23.08.1987 г.

Прэміі і ўзнагароды:

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (пасмяротна, 1986) за кнігу верша “Мой свеце ясны”.

“… справа не ў тым, каб кожны дзень пісаць, - па-мойму, гэта лухта. Танк, напрыклад, кажуць, пракламуе: страляй і галку, і варону – мо і ў каршука ці патрапіш. Можа. Але качак і варон неабавязкова страляць “ на паперы” і неабавязкова ўсенародна прад`яўляць справаздачу аб гэты страляніне сваёй”.

Бацькаўшчына

З двара прыйду і сяду ля агню.
Палаюць дровы. Ссечана капуста
На градах — блаславенне дню.
Змрок у палях — там сіберна і пуста…

Міхась Стральцоў

студзень-2017

 

ГЕОРГІЙ МАРЧУК
(01.01.1947)

ГЕОРГІЙ МАРЧУК – беларускі пісьменнік, сцэнарыст, драматург. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1983)

Нарадзіўся 01.01.1947 года у горадзе Давыд – Гарадок Столінскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям`і шаўца. Пасля заканчэння сярэдняй школы №2 у Давыд – Гарадку (1965) працаваў у мясцовым клубе, затым у Столінскім раённым клубе на розных пасадах: ад кіраўніка драматычнага гуртка, метадыстам да мастацкага кіраўніка. У 1973 годзе скончыў завочнае аддзяленне па спецыяльнасці тэатразнаўства Беларускага таэтральна- мастацкага інстытута. З 1969 года ў Менску – асістэнт кінарэжысёра кінастудыі “Беларусьфільм”.
У друку пачаў выступаць з гумарэскамі, замалёўкамі ў 1966 годзе. Першая аднаактовая п`еса “Выкраданне Алёны”(1971). Аўтар 15- ці аднаактовых п`ес, сярод якіх “Новыя прыгоды Несцеркі”, “Магіла Чынгісхана”, “Дыскатэка”.
Працуе і ў галіне прозы. Выйшлі кнігі казак “Жылі-былі дзед Васільчык і баба Кацярына”(1986), раманы “Крык на хутары”(1983), “Восы і сон” (1990), “Сава Дым і яго палюбоўніцы”(1990).

«У вёсцы Вялікія Баяры жыў дваровы сабака па мянушцы Кантроль, а побач з ім — дваровы сабака па мянушцы Чых. Вы спытаеце: чаму Кантроль? Адкажу. Таму, што ягоны гаспадар у свой час служыў мытнікам і прывык, каб усё рабілася згодна з законам, належным чынам і ў адпаведнасці з праўдай. А чаму Чых? Таму, што яго гаспадар быў настаўнікам біялогіі ў мясцовай школе, пакуль на пенсію не пайшоў. У іхняй гаспадарцы — куры, качкі, гусі і козы, а яшчэ кветкі, паўсюль кветкі. Іх і любіў нюхаць сабака, а як нанюхаецца, дык адразу пачынае чхаць. Вось і далі яму мянушку Чых. Абодва сабакі былі невялікія, не такія, як аўчаркі ці бульдогі, але і не маленькія, як, скажам, таксы ці балонкі. І колеру яны былі амаль аднолькавага — абодва светла-карычневыя, можна сказаць, вогненныя. Кантроль меў на лбе белую пляму, а ў Чыха з белымі плямамі пярэднія лапы.»

Георгiй Марчук. Суседзі. Казка. Урывак.

снежань-2016

 

МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
(09.12.1891 - 25.05.1917)

МАКСІМ БАГДАНОВІЧ – беларускі паэт, публіцыст, літаратуразнаўца, перакладчык; класік беларускай літаратуры

Нарадзіўся 9 снежня 1891 года ў Мінску, у сям`і настаўнікаў. У чэрвені 1892 г. сям`я Багдановічаў пераехала ў Гродна. У 1902 годзе Максім паступіў вучыцца ў першы клас Ніжагародскай мужчынскай гімназіі. У 10-11 гадоў пачаў пісаць вершы па-беларуску. 6 чэрвеня 1907 года ў газеце “Наша Ніва” публікуюць першае апавяданне М.Багдановіча “Музыка”. У 1909 годзе ў гэтай газеце публікуюць першыя вершы паэта. У 1911 г. пасля заканчэння гімназіі Максім Багдановіч прыехаў на Беларусь. У гэтым годзе паступіў вучыцца ў Яраслаўскі юрыдычны ліцей. У 1912 г. у газеце “Наша Ніва” публікуецца цыкл яго вершаў аб гісторыі Беларусі. У 1913 годзе ў друкарні Марціна Кухты выдаецца сборнік вершаў Максіма Багдановіча “Вянок”- адзіная яго прыжыццёвая кніга паэтычных твораў. У 1914 – 1916 гг. працягвае актыўна займацца паэтычнай творчасцю, напісаннем артыкулаў, перакладамі. Выданы брашуры Максіма Багдановіча: “Братья – чехи”, “Угорская Русь”, “Червонная Русь”. Аўтар паэм “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык”(1914), “Максім і Магдалена”(1915), “Страцім-лебедзь” (1916). У кастрычніку 1916 года, пасля заканчэння юрыдычнага ліцэя, вярнуўся на Беларусь, у Мінск, дзе ўладкаваўся на працу ў губернскі харчовы камітэт. Прымаў актыўны ўдзел у рабоце Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны.
У лютым 1917 года Максім Багдановіч паехаў на лячэнне ад сухотаў у Крым, у Ялту. 25 мая паэта не стала.
З ліста ў рэдакцыю “Нашай Нівы”

“Прыглядаю гэтымі днямі свій “Вянок”. Недахватаў розных – гібель, ды і кніжка гэта зусім маладая: вершы яе пісаліся з паловы 1909 да паловы 1912 года, калі мне было 17-20 год. Але ў ёй усё ж такі ёсць і творчасць, і натхненне, і сур`ёзная праца. Узяў я карандаш, палавіну вершаў выкасаваў зусім, другую прабую абгледзіць. Дадам да гэтай другой палавіны лепшы з вершаў 1912-1915 гг., і выйдзе зборнік “Маладзік” або “Красавік”.
У 1915 годзе я асабліва ахвотна пісаў, кажучы вялікае слова, “изящные” вершы; з іх бадай што ні адзін друку не бачыў.Выйдзе яшчэ адзін зборнік – “Пярсцёнак”. А з вершаў апошняга часу і трэці – “Шыпшына”. Укласці гэтыя кніжачкі, пэўна, не паспею, але думаць аб іх прыемна”.

Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага, яснага дня.
Паглядзі,як усход разгараецца,
Сколькі ў хмарках залётных агня....
1909-1915

Досі ужо,браты чужынцам мы служылі,
Досі ўжо пашаны ім прыдбалі;
Не сваю - чужую долю баранілі,
Пад чужымі сцягамі ўміралі.
1909-1915

лістапад-2016

 

ЗАРЭЦКІ МІХАСЬ
(20.11.1931 - 29.10.1937)

ЗАРЭЦКІ МІХАСЬ – беларускі савецкі пісьменнік. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1934)

Нарадзіўся Міхаіл Яўхімавіч Касянкоў (такое сапраўднае прозвішча пісьменніка) у в. Высокі Гарадзец Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і дзяка. Пасля заканчэння Аршанскага духоўнага вучылішча вучыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі (вучоба была спынена рэвалюцыйнымі падзеямі 1917 г.), працаваў перапісчыкам у паўвайсковай часці, настаўнікам на Магілёўшчыне, загадчыкам валасного аддзела народнай асветы, палітработнікам у Чырвонай Арміі. Уваходзіў у літаб’яднанні “Маладняк” і “Полымя”. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1922 г. Аўтар зборнікаў апавяданняў “У віры жыцця” (1925), “Пела вясна” (1925), “Пад сонцам” (1926), “42 дакументы” і “Двое Жвіроўскіх” (1926), “На чыгунцы” (1928), “Ракавыя жаронцы” (1930), аповесці “Голы звер” (1926), раманаў “Сцежкі-дарожкі” (1928), “Вязьмо” (1930) і інш. У 1928 г. М. Зарэцкі быў публічна абвешчаны ворагам народа і выключаны з партыі “за праяўленне нацыянал-дэмакратызму”. У 1936 г. беспадстаўна арыштаваны і праз год (29 кастрычніка 1937 г.) расстраляны.

Міхась Зарэцкі адносіцца да ліку той вялікай плеяды беларускіх пісьменнікаў, чыя творчасць доўгія гады знаходзілася пад забаронай або папросту замоўчвалася. І хоць асобныя творы друкаваліся і ў савецкі час, большасць з таго, што складае стрыжань творчай манеры пісьменніка, не было вядомым шырокаму колу чытачоў. Росквіт таленту празаіка прыйшоўся на часы так званай беларусізацыі і пачатку сталінскага тэрору. Дзве згаданыя акалічнасці не маглі, безумоўна ж, не паўплываць на тэматыку і дух яго твораў.

Раннім апавяданням М. Зарэцкага уласцівы тыповыя маладнякоўскія рысы: рамантызацыя новага часу, захапленне рэвалюцыйнай эпохай, спрошчанасць у вырашэнні складаных пытанняў.

Жыццё даецца,
каб жыццё тварыць…
А. Вярцінскі

 

ВЯРЦІНСКІ АНАТОЛЬ
(18.11.1931)

ВЯРЦІНСКІ АНАТОЛЬ – беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык

Нарадзіўся ў вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння аддзялення журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1956) працаваў у рэдакцыях раённых газет. У 1962 г. пераехаў у Мінск, супрацоўнічаў у штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, з’яўляўся рэдактарам выдавецтва “Беларусь”, сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1990 г. быў абраны дэпутатам Вярхоўнага савета БССР, працаваў у камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі, правоў і зваротаў грамадзян. Дэбютаваў з вершамі ў студэнцкія гады. Аўтар зборнікаў “Песня пра хлеб (1962), “Тры цішыні” (1966), “Чалавечы знак” (1968), “З’яўленне” (1975), “Час першых зорак” (1976), “Ветрана” (1979), “Святло зямное” (1981), кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў, эсэ, нарысаў “Высокае неба ідэалу” (1980), кнігі публіцыстыкі “Нью-Йоркская сірэна” і інш.

Творчасць Анатоля Вярцінскага ў пэўнай ступені вызначае аблічча сучаснай беларускай паэзіі і характарызуецца глыбокім грамадзянскім пафасам, гуманістычнасцю, арыгінальнай ідэйна-мастацкай напоўненасцю. Тэма вайны, маральна-этычная праблематыка, лёс чалавека, краіны і планеты – вось лініі творчага руху паэта.

Сваё жыццёвае крэда А. Вярцінскі сфармуляваў так: “Для чалавека мала проста ненавідзець. Для чалавека мала проста любіць. Для чалавека мала проста быць сумленным. І проста чалавечным мала быць для чалавека. Чалавек яшчэ павінен адчуваць адказнасць за лёс другіх людзей, жыць для другіх, змагацца за агульныя інтарэсы і ідэалы”.

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Маральны самы, самы натуральны
пачатак гэты вось жыццестваральны.
Інакш – якая ад жыцця карысць?
Тварыць!
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць,
Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, –
Тварыць!

верасень-2016


Боль і сумленне Бацькаўшчыны: рысы партрэта Ніла Гілевіча
 

ГІЛЕВІЧ НІЛ
(30.09.1931 – 29.03.2016)

ГІЛЕВІЧ НІЛ – народны паэт Беларусі, літаратуразнавец, фалькларыст, перакладчык, грамадскі дзеяч.

Нарадзіўся ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча імя Н.К. Крупскай (1951), філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта (1956) і аспірантуру пры ім. У 1960-1986 гг. Працаваў на кафедры беларускай літаратуры гэтага універсітэта, у 1980-1989 гг. з’яўляўся першым сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, у 1989-1997 гг. – старшынёй рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Упершыню ў друку выступіў з вершамі ў 1946 г. Яму належаць кнігі паэзіі “Песня ў дарогу” (1957), “Прадвесце ідзе па зямлі” (1959), “Бальшак” (1965), “Перазовы” (1967), “А дзе ж тая крынічанька?” (1972), “Запаветнае” (1975), “Святлынь” (1984), “Повязь” (1987), “Як дрэва карэннем” (1987), “Жыта, сосны і валуны” (1992), зборнікі сатыры і гумару “Званковы валет” (1961), “Да новых веніках” (1963), “Дыялог на хаду” (1990), раман у вершах “Родныя дзеці” (1985), працы па літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы “Наша родная песня” (1968), “Паэтыка беларускай народнай лірыкі” (1975), “Паэтыка беларускіх загадак” (1976), а таксама шматлікія зборнікі літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў.

Пакуль паэты будуць пець –
Не быць радзіме безыменнай,
Зямлі бацькоў – не анямець.
      Н. Гілевіч, 1965

Такі – мой час!
Такім і ўвойдзе
Ён у гісторыю зямлі,
Дзе нашай мовай у стагоддзях
Калісь пісалі каралі.
      Н. Гілевіч, 1975

Народ – ён быў, і ёсць, і будзе!
Таму: спакойна, дзецюкі!
Не згіне мова наша ў блудзе!
Яна нам светач – на вякі!
      Н. Гілевіч, 1988

Ад той зямлі, дзе маці нарадзіла,
Ад тых магіл, дзе прашчуры ляжаць,
Ад нівы той, дзе сеяў я, каб жаць,
Ад мовы той, што ў цемры, мне свяціла, –
Не адракаўся і не адракуся!
Запомніце: пярэваратнем я
Павек не скінуся. Душа мая
І ў небе будзе трызніць Беларуссю.
      Н. Гілевіч, 1993

красавік-2016

 

Змітрок Бядуля
(23.04.1886 – 03.11.1941)

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) – беларускі паэт і празаік, мовазнаўца.

Нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям'і. На здольнасці і інтарэсы хлопчыка паўплываў бацька, які чытаў сваім дзецям кнігі. Будучы З. Бядуля вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе — хедары, а пасля яе заканчэння — у школе рабінаў ешыбоце, які не скончыў. Ведаў іўрыт — старажытнаяўрэйскую мову, ідыш, нямецкую, беларускую, рускую і крыху польскую мовы.

Пасля ешыбота Змітрок Бядуля працаваў хатнім настаўнікам, а з 1902 г. канторшчыкам на лесараспрацоўках. У 1912 г. быў запрошаны ў Вільню на сталую працу ў беларускія культурныя арганізацыі. Працаваў у рэдакцыі «Нашай нівы» разам з Янкам Купалам. Апавяданні, напісаныя Змітраком Бядулям у тыя гады, сталі класікай беларускай літаратуры. Летам 1915 г. з Вільні вярнуўся ў в. Пасадзец, але калі фронт наблізіўся да роднай вескі літаратара, то сям'я яго была вымушана ратавацца ад яўрэйскіх пагромаў. С. Плаўнік пераехаў у Мінск, дзе працаваў у гарадскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Супрацоўнічаў з газэтай "Беларускі шлях", якая выдавалася пад час нямецкай акупацыі.

Пасля ўстанаўлення савецкай улады некалькі год працаваў у газеце «Савецкая Беларусь» і іншых газетах, быў рэдактарам дзіцячага часопіса «Зоркі», грамадска-палітычнага і літаратурнага часопіса «Беларускае жыццё (1919)». У 1926 г. пачаў працаваць у Інстытуце беларускай культуры, быў першым рэдактарам краязнаўча-этнаграфічнага часопіса «Наш край». Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Маладняк», пасля — ва «Узвышша». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 г.

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў вымушаны пакінуць Беларусь. Памёр ад інфаркту ў эвакуацыі каля Уральска, дзе і быў пахаваны.

Першы мастацкі твор пісьменніка ўбачыў свет у газеце «Наша ніва», ім стала імпрэсія на беларускай мове «Пяюць начлежнікі» («Наша ніва», 1910). У 1911—1912 друкаваў вершы на рускай мове ў часопісах «На берегах Невы» (Пецярбург) і «Молодые порывы» (Вільня). У 1913 апублікаваў зборнік лірычных імпрэсій «Абразкі» (Пецярбург). У паслярэвалюцыйны час выйшлі кнігі паэзіі «Пад родным небам» (1922), «Буралом» (1925), «Паэмы» (1927), зборнікі апавяданняў «На зачарованых гонях» (1923), «Апавяданні» (1926), «Выбраныя апавяданні» (1926), «Танзілія» (1927), «Дэлегатка» (1928), «Тры пальцы» (1930), «Незвычайныя гісторыі» (1931), «Па пройдзеных сцежках» (1940), аповесці «Салавей» (1928, экранізавана і пастаўлена ў 1937, аднайменны балет у 1939), «Набліжэнне» (1935), «У дрымучых лясах» (1939, часопіс «Полымя»), двухтомны раман «Язэп Крушынскі» (1929—1932), «Выбраныя творы» (1934). Для дзяцей выдадзены кнігі «Качачка-цацачка» (1927, казка), «Вясной» (1928, вершы), «Гаспадарка» (1930, вершы), «Мурашка-Палашка» (1939, вершаваная казка), «Люцік» (1940, верш), «Хлопчык з-пад Гродна» (1940, паэма). Выдаў даследаванне «Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных казках і песнях» (1924), кнігу нарысаў «Дзесяць» (1930). Шмат твораў і зборнікаў выйшлі пасля смерці і ў пасляваенныя гады: «Апавяданні» (1947), «Мае забавы» (1949, вершы), «Сярэбраная табакерка» (1958, казка і апавяданні), «Дзень добры!» (1979, вершы, казкі, апавяданні), асобныя вершы, казкі. У 1951—1953 гг. выйшаў збор твораў у 4-х, у 1985—1989 — у 5 тамах.

Змітрок Бядуля быў узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1939).

Сакавік-2016

Сакавік

     

    Кандрат Крапіва
    (08.02.1921 – 09.08.1976)

    Кандрат Крапіва (сапр. Кандрат Кандратавіч Атраховіч) – беларускі пісьменнік, паэт, сатырык, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч, літаратуразнавец.

    У 1925 пераехаў у Мінск. Быў членам літаб'яднання «Маладняк» (да 1926), потым «Узвышша». Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ ў 1930. Працаваў інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце (1925—1926), загадчыкам аддзела ў часопісе «Полымя рэвалюцыі» (1932—1936). Удзельнічаў у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), у савецка-фінскай вайне (1939—1940). На пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у франтавых газетах «За Савецкую Беларусь», «Красноармейская правда», у 1943—1945 рэдагаваў сатырычную газету-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1945—1947 — рэдактар часопіса «Вожык», у 1947—1952 загадчык сектара мовазнаўства Інстытута мовы і літаратуры АН БССР, дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР (1952-1956).

    У 1946 у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце I сесіі Генеральнай асамблеі ААН. У 1956 — студзені 1982 — віцэ-прэзідэнт АН БССР. Са студзеня 1982 па сакавік 1989 — вядучы навуковы супрацоўнік-кансультант у аддзеле лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. Доктар філалагічных навук, акадэмік АН БССР. Неаднаразова абіраўся дэпутатам (1947—1990), старшынёй ВС БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934).

    Яго першы друкаваны твор — фельетон у вершах «Жылі-былі», быў апублікаваны ў газеце «Красноармейская правда» у 1922 годзе. Першы твор Крапівы на беларускай мове — сатырычны верш «Сваты» — з'явіўся ў газеце «Савецкая Беларусь» 23 мая 1922 года.

    Вершаваныя фельетоны, сатырычныя куплеты, байкі ўсё часцей з'яўляюцца на старонках беларускіх газет і часопісаў пад псеўданімам Крапівы. Неўзабаве ён становіцца майстрам камедыйнага жанру, яго п'есы «Хто смяецца апошнім» і «Спяваюць жаўрукі» ідуць па ўсёй краіне, па іх здымаюцца кінафільмы.

    У ранні перыяд сваёй літаратурнай творчасці Крапіва паспяхова працаваў і ў галіне літаратурнай прозы. У гэтым кірунку яго асноўным жанрам стаў сатырычны аповед.

    У пачатку 1930-х гадоў Кандрат Крапіва звярнуўся да драматургіі. Першым драматычным творам пісьменніка была псіхалагічная драма «Канец дружбы», у якой падымаліся складаныя маральна-этычныя праблемы.

    Нават у сталым узросце не пераставаў тварыць, апошні твор — меладрама «На вастрыі» — быў напісаны ва ўзросце 86 гадоў у 1982 годзе.

    Творы Кандрата Крапівы перакладзены на многія мовы свету. Сам пісьменнік шырока вядомы як перакладчык рускай і замежнай класікі. Ён пераклаў на беларускую мову асобныя працы К. Маркса, Фрыдрыха Энгельса, Уладзіміра Леніна, творы Уільяма Шэкспіра, Дзяніса Фанвізіна, Івана Крылова, А. С. Пушкіна, Мікалая Гогаля, Аляксандра Астроўскага, Антона Чэхава, Уладзіміра Маякоўскага, Аляксандра Твардоўскага, Тараса Шаўчэнка і іншых.

Люты-2016

Люты

     

    Іван Паўлавіч Мележ
    (08.02.1921 – 09.08.1976)

    Іван Паўлавіч Мележ – беларускі празаік, драматург, публіцыст. Народны пісьменнік Беларусі (1972).

    Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў сямігодку ў Алексічах, дзесяцігодку (СШ № 1) у Хойніках (1938), працаваў у Хойніцкім райкаме камсамола. У 1939 паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры і з 1-га курса быў прызваны ў Чырвоную Армію. Летам 1940 удзельнічаў у далучэнні Паўночнай Букавіны да СССР. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце — на Збручы, пад Уманню, Нікалаевам, Сінелькавам, Растовам-на-Доне, Лазавой. У чэрвені 1942 пад Растовам цяжка паранены і пасля лячэння ў тбіліскім шпіталі адпраўлены ў тыл. Жыў у Бугуруслане, потым выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Малдаўскім педагагічным інстытуце, а з 1943 — у БДУ, які знаходзіўся тады на станцыі Сходня ў Падмаскоўі, дзе вучыўся спачатку завочна на філалагічным факультэце, а затым перайшоў на стацыянар (скончыў у 1945 ужо ў Мінску). Пасля вучыўся ў аспірантуры, выкладаў беларускую літаратуру ва ўніверсітэце, працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у апараце ЦК КПБ. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1945, з 1966 — сакратар, а ў 1971—1974 — намеснік старшыні праўлення СП БССР.

    Выбіраўся дэпутатам ВС БССР (1967—1976). Іван Мележ быў старшынёй праўлення Беларускага аддзялення таварыства «СССР — Францыя», старшынёй Беларускага камітэта абароны Міру, членам Сусветнага Савета Міру.

    Дэбютаваў у 1939 вершамі. Першае выступленне ў друку як празаіка адносіцца да 1943 (газета «Бугурусланская правда»). Першае апавяданне на беларускай мове «Сустрэча ў шпіталі» (1944). Адно з ранніх апавяданняў — «У завіруху» — высока ацаніў Кузьма Чорны. У 1946 яно дало назву зборніку. Аповесць «Гарачы жнівень» (1946) пра цяжкасці аднаўленчага перыяду. Выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды наперадзе» (нарыс, 1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (апавяданні, аповесці, нарысы, 1961).

    Першы раман – «Мінскі напрамак» (1952).

    Іван Мележ — аўтар цыкла раманаў «Палеская хроніка»: «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань» (1976). «Палеская хроніка» — глыбокае філасофска-мастацкае асэнсаванне жыцця беларускага народа на вельмі важным гістарычным этапе, яна стала нацыянальнай эпапеяй.

    Напісаў п'есы «Пакуль вы маладыя» (1956, асобнае выданне ў 1958, пастаўлена ў 1957), «Дні нашага нараджэння» (апублікавана і пастаўлена ў 1958), аднаактоўку «Хто прыйшоў уночы» (1959, асобнае выданне ў 1966). Па раманах «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» Беларускім тэлебачаннем створаны ў 1966 г. спектакль. Беларускім тэатрам імя Янкі Купалы пастаўлены ў 1966 г. спекталь «Людзі на балоце», Гомельскім абласным тэатрам — «Подых навальніцы» (1977), у 1989 г. — «Страсці эпохі» (паводле рамана «Завеі, снежань»), Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962) за раман «Людзі на балоце», Ленінскай прэміі (1972) за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў «Жыццёвыя клопаты» (пасмяротна).

    У 1975 Іван Мележ выдаў кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў, эсэ, інтэрв'ю і публіцыстыкі «Жыццёвыя клопаты» (Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1976), у 1977 выйшла «Першая кніга» (дзённікі, запісы ваенных гадоў).

Студзень-2016

Студзень

     

    Іван Шамякін
    (30.01. 1921 — 14.10. 2004)

    Іван Шамякін — беларускі пісьменнік. Народны пісьменнік Беларусі (1972).

    Іван Шамякін нарадзіўся ў вёсцы Карма Добрускага раёна (цяпер Гомельская вобласць). Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940). У 1940—1945 гадах служыў у Савецкай Арміі — удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на рацэ Одра. У 1945—1948 гадах настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахоўскага раёна (зараз Чарацянскі сельсавет Гомельскага раёна). З 1946 года вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага пэдінстытута. Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна». З 1954 года— намеснік старшыні, з 1966 года — сакратар, з 1968 года — другі сакратар, з 1971 года — першы намеснік старшыні, у 1976—1980 гадах — першы сакратар праўлення Саюза пісьменьнікаў БССР. З 1980 года — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя».

    У 1963 годзе ў складзе дэлегацыі ўдзельнічаў у працы 28-й сэсіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

    Іван Шамякін — ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за раман «Глыбокая плынь», Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1957) за раман «Крыніцы», Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1967) за раман «Сэрца на далоні» і пенталогію «Трывожнае шчасце», Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978) за кнігу «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч», Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання (1982) за кінафільм «Вазьму твой боль».

    Шамякін пачаў пісаць мастацкія творы на роднай мове яшчэ да вайны. Будучы на фронце, друкаваў замалёўкі і вершы ў армейскай газеце на рускай мове. У 1945 годзе апублікаваў сваю першую аповесць «Помста» (часопіс «Полымя»).

    Памёр у 2004 годзе. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. У гонар пісьменніка названая адна з вуліц Мінска.

     

    Янка (Іван Данілавіч) СІПАКОЎ
    (15.01.1936 — 10.03. 2011, Мінск)

    Янка (Іван Данілавіч) СІПАКОЎ (15 студзеня 1936, в. Зубрэвічы, Аршанскі раён Віцебскай вобл. — 10 сакавіка 2011, Мінск) — беларускі пісьменнік, перакладчык.

    Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Падчас Вялікай Айчыннай вайны бацькоў за сувязь з партызанамі закатавалі фашысты. Вучыўся ў Зубрэвіцкай сярэдняй школе і адначасова працаваў паштальёнам. Пасля дзесяцігодкі некаторы час (1954—1955) быў літаратурным супрацоўнікам шклоўскай раённай газеты «Чырвоны барацьбіт». У 1960 скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у часопісе «Вожык» (1960—1973). З 1973 — загадчык аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі, з 1989 — адказны сакратар часопіса «Маладосць». 3 1993 загадваў рэдакцыяй літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». 3 1997 працаваў у часопісе«Беларусь».

    Творчую дзейнасць Янка Сіпакоў пачаў як паэт. Свой першы верш надрукаваў у 1953 у аршанскай раённай газеце «Ленінскі прызыў», а ў 1960 выйшаў яго першы паэтычны зборнік «Сонечны дождж». У ім шмат святла і сонца, шчырасці і дабрыні, юнацкай усхваляванасці і болю аб незабыўным, перажытым. Потым былі іншыя зборнікі: «Лірычны вырай» (1965), «Дзень» (1968), «З вясны ў лета» (1972). Адну з самых лірычных форм паэзіі — санет — паэт выкарыстаў для стварэння цыкла «Жанчына». Тэмы адказнасці чалавека за будучае планеты, чысціні і прыгажосці чалавечых узаемаадносін знайшлі адлюстраванне ў гэтым вянку санетаў. Аўтар кнігі паэзіі «Усміхніся мне» (1984). Скіраванасцю да трагедый веку — землетрасення ў Арменіі і чарнобыльскай катастрофы — вызначаецца кніга паэм у прозе «Ахвярны двор» (1991).

    Як празаік Янка Сіпакоў пачаў сваю творчасць з нарысаў «Акно, расчыненае ў зіму», «Па зялёную маланку», «Там, дзе Сібір», «Даверлівая зямля». У 1971 яны склалі асобную кнігу «Па зялёную маланку». Пасля былі кнігі прозы «Крыло цішыні», якая мела падзагаловак «Кніга вёскі» (1976), «Жанчына сярод мужчын» (1980), «Усе мы з хат» (1982), «Спадзяванне на радасць» (1983), «Пяць струн» (1984), «Сад людзей» (1985), «Журба ў стылі рэтра» (1990).

    Склаў кнігу прытчаў «Тыя, што ідуць» (1993). Прытчы Янкі Сіпакова вызначаюцца не дыдактызмам і празмернай павучальнасцю, што звычайна ўласціва гэтаму жанру, а глыбокай філасофскай насычанасцю. Яны сімвалічны па сваёй сутнасці.

    Янка Сіпакоў — таксама аўтар фантастычна-прыгодніцкай аповесці «Блуканне па іншасвеце» (1994), цыклаў мініяцюр, гістарычных апавяданняў, зборнікаў гумарэсак «Лысы юбілей» (1965), «Плюс на мінус» (1973), «Ланцугі для мух» (1980), «Пятніца ў суботу» (1988).

Лістапад-2015

Лістапад

     

    Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч
    (26.11.1930 - 25.07.1984)

    Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч ( 26 лістапада 1930, Орша, цяпер Віцебская вобласць - 25 ліпеня 1984, Мінск, БССР) - беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Адна з найбольш яскравых постацей у беларускай літаратуры другой паловы ХХ ст. Першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.

    Творчасць Уладзіміра Караткевіча адрозніваецца рамантычнай скіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаннем. Пісьменнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха", "Сівая легенда", раманы "Каласы пад сярпом тваім", "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Чорны замак Альшанскі", эсэ "Зямля пад белымі крыламі".

    Продкі Караткевіча былі шляхецкага саслоўя і паходзілі з беларускага Падняпроўя, з Рагачова, Мсціслава, Магілёва і іншых гарадоў. Адзін са сваякоў пісьменніка па матчынай лініі, паводле сямейнай легенды - Тамаш Грыневіч, браў удзел у паўстанні 1863 - 1864 гг. Паўстанцы пад яго камандаваннем былі разбіты, а яго самога расстралялі ў Рагачове. Гэтую гісторыю Караткевіч апісаў у эпілогу рускамоўнай аповесці "Предыстория" (бел.: Перадгісторыя), і ў пралогу рамана "Нельга забыць" ("Леаніды не вернуцца да Зямлі").

    Пасля заканчэння ўніверсітэта, у 1954 - 1956 гг. працаваў настаўнікам рускай мовы і літатаруры ў сельскай школе, у вёсцы Лесаўшчына ў Кіеўскай вобласці Украіны. У 1956 - 1958 гг. працаваў настаўнікам у Оршы. Пазней вучыўся на Вышэшых літаратурных курсах (1958 - 1960), сцэнарных курсах (1962) і Інстытуце кінематаграфіі ў Маскве (цяпер Расійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя З.А.Герасімава) і стаў прафесійным пісьменнікам.

    Памёр 25 ліпеня 1984 г. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

        З нагоды юбілею славутага пісьменніка Беларусі Уладзіміра Караткевіча васьмікласнікі нашай школы стварылі літаратурны часопіс, прысвечаны творцу. Хлопцы і дзяўчынкі працавалі ахвотна, з натхненнем.


     

    Андрэй Ягоравіч Макаёнак
    (12.11.1920-16.11.1982)

    Андрэй Макаёнак (12 лістапада 1920, в. Борхаў, Рагачоўскі раён Гомельскай вобл. — 16 лістапада 1982) — беларускі драматург.

    Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Журавіцкую сярэднюю школу (1938), працаваў масавіком у раённым Доме культуры. У 1939 быў прызваны ў Чырвоную Армію. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Крымскім фронце. Пасля цяжкага ранення (1942) дэмабілізаваны. Працаваў у Акаурцкай сярэдняй школе Грузіі (1942—1943), сакратаром Журавіцкага райкама камсамола (1944, цяпер у складзе Рагачоўскага р-на), Гродзенскага гаркама камсамола (1945), загадчыкам партыйнага кабінета Магілеўскага чыгуначнага вузла (1945—1946), памочнікам сакратара Журавіцкага райкама партыі (1946—1947). У 1949 скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. У 1949—1953 — загадчык аддзела прозы часопіса «Вожык», у 1966—1978 — галоўны рэдактар часопіса «Неман». Як член дэлегацыі БССР у 1965 удзельнічаў у рабоце XX сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат ВС БССР (1971— 1982). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1949).

    Друкаваўся з 1946. Пісаў гумарэскі, фельетоны, нарысы. Першая п'еса — аднаактовая драма «Добра, калі добра канчаецца» (1946). Аднаактоўкі «Перад сустрэчай», «Жыццё патрабуе» (1950), «Аксеніна цялушка» і «Крымінальная справа» (1951), «Першае пытанне» (1952) вызначаліся актуальнасцю праблематыкі. Шматактовыя драмы «Ворагі», «Узыходы шчасця» (абедзве 1947), «Выигрыш» (1948) пры жыцці аўтара не друкаваліся і не ставіліся. У 1952 на сцэне Беларускага тэатра імя Я. Купалы пастаўлена яго палітычная драма «На досвітку» пра пасляваенную Францыю. У сатырычнай камедыі «Выбачайце, калі ласка!» (паст. 1954) бескампрамісна крытыкуюцца заганныя метады кіраўніцтва савецкай гаспадаркай, паказуха, фармалізм, казённае адміністраванне. Камедыі «Каб людзі не журыліся» (паст. 1959) і «Лявоніха на арбіце» (паст. 1961) прысвечаны жыццю пасляваеннай вёскі

уверх

Интернет-ресурсы

Могилевский институт МВД Республики Беларусь


 

 

Наш адрес:

212000 г. Могилев, Ул.Первомайская, 24
тел. +375 (222) 24-95-75,
e-mail: Sosh1@tut.by

Проезд: троллейбусами № 4, 2, автобусами №8, 4, 26, 24, 29
до остановки "Диагностический центр"