Главная

Учителю

Учащемуся

Заочные олимпиады

Выпускнику

Родителям

Платные услуги

СППС

Каникулы

Карталюшкі

В десяТОЧКУ

История

6-й школьный день

Общественные организации

Новости

Наши достижения

Учительская

Одно окно

Электронное обращение граждан

 

Интернет-ресурсы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

БЕЛАРУСКІ ЧАЦВЕР



 

2018 год

Студзень

11.01

18.01

25.01



Люты

01.02

08.02

22.02





Сакавік

01.03

20.03

22.03



Красавік

05.04

12.04

19.04

26.04



Май

03.05

10.05







Верасень

06.09

13.09

20.09



Кастрычнік

04.10

11.10

25.10



Лістапад

08.11

15.11





Снежань









2017 год

Студзень

12.01

19.01

26.01

Люты

02.02

09.02

16.02

23.02

Сакавік

02.03

09.03

16.03

24.03

Красавік

06.04

13.04

20.04

27.04

Май

04.05

11.05

18.05

Верасень

14.09

21.09

28.09

Кастрычнік

05.10

12.10

19.10

26.10

Лістапад

09.11

16.11

23.11

Снежань

07.12

14.12

21.12

2016 год

Верасень

08.09

15.09

22.09

29.09

Кастрычнік

06.10

13.10

20.10

27.10

Лістапад

10.11

17.11

24.11

Снежань

01.12

08.12

15.12

22.12




2018 год

15.11

“Чалавеку патрэбна не слава…”

      15 лістапада для вучняў 9-ых класаў прайшла літаратурная гасцёўня з конкурснай праграмай “Чалавеку патрэбна не слава…”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння нашага земляка-паэта Сяргея Грахоўскага. З вялікай цікавасцю вучні пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка, чыталі і слухалі яго выршы. Мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным.

Заг.бібліятэкай А.В.Руднева,
бібліятэкар Н.А.Ткачова


уверх


08.11

Люблю свой край, старонку гэту

     Якая цудоўная, прыгожая восень!
     Беларусь для мяне – гэта шчырая вера,
     Гэта сэрца сыноўняга стук

      8 лістапада ў 2 “В” класе прайшло мерапрыемства “ Люблю свой край, старонку гэту”. Вучні чыталі падрыхтаваныя вершы такія як: “Мой родны кут, як ты мне мілы”, О, край родны, край прыгожы!, Радзімай сваёй ганаруся. У канцы мерапрыемства намалявалі малюнкі і спелі песню Канстанцыі Буйло “Люблю наш край – старонку гэту!”

Класны кіраўнік
Аржанава Н.А.


     

     

уверх


25.10

Беларускiя казкi, прымаўкi i загадкi

     25 кастрычнiка ў беларускамоўны чацвер для вучняў 3 -х класаў прайшло мерапрыемства « Беларускiя казкi, прымаўкi i загадкi» Дзеці з задавальненнем знаёміліся з беларускiмi прыказкамi i прымаўкамi,спрабавалі складваць iх у пары, раскрывалi iх сэнс і актыўна выкарыстоўвалi складзеныя прыказкi ў сваім маўленні. Вучнi з цікавасцю выконвалі заданні, адгадвалі загадкі. Мерапрыемства прайшло карысна і пазнавальна для вучняў.


     

     

уверх


11.10

Фарбы восені

     Якая цудоўная, прыгожая восень!
     Якіх толькі фарбаў няма ў прыродзе…

11 кастрычніка ў 2 “А” класе прайшло мерапрыемства “Фарбы восені”. Дзеці з задавальненнем малявалі, чыталі вершы, слухалі музычныя творы. Прыгажосць роднай прыроды, роднага краю дзеці адлюстравалі ў сваіх малюнках, маленькіх вусных замалёўках, падзелках.

Класны кіраўнік
Церашонак А.В.


     

уверх


04.10

Аўтар іскрамётнага рамана

     04 кастрычніка для вучняў 11-х класаў у бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Аўтар іскрамётнага рамана”, прысвечаная 125-годдзю пісьменніка – земляка Андрэя Мрыя (Шашалевіча). Вучні даведаліся пра трагічны жыццеву і творчы шлях пісьменніка, які заўчасна скрышыла сталінская рэпрэсіўная машына, пазнаёміліся з творамі аўтара, адкрылі для сябе вельмі смелага “аўтара іскрамётнага рамана”.

Зав.бібліатэкай
А.В.Руднева
бібліятэкар Н.А.Ткачова

уверх


20.09

"У Беларусі - жаночае аблічча"

     20 верасня ў беларускамоўны чацвер для вучняў 11 "А" класе прайшло мерапрыемства "У Беларусі - жаночае аблічча", прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння Святланы Алексіевіч, пісьменніцы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі. Вучні пазнаёміліся з творчасцю пісьменніцы, звярнулі ўвагу на асобныя творы. Мерапрыемства суправаджалася прэзентацыяй.

Класны кіраўнік
Самусева І.А.


уверх


13.09

Літаратурная гасцёўня “Няпросты чалавек”

     13 верасня ў беларускамоўны чацвер для вучняў 10 класаў прайшла літаратурная гасцёўня “Няпросты чалавек”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння беларускага публіцыста, празаіка Андрэя Мрыя (Андрэя Антонавіча Шашалевіча). Вучні даведаліся пра вельмі няпросты жыццёвы і творчы шлях нашага вядомага земляка, чыталі ўрыўкі з яго твораў, якія не страцілі сваёй актуальнасці і ў наш час. Мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным.

Класныя кіраўнікі
А.Ц.Кірычэнка
А.А.Казначэева

     

уверх


06.09

Беларускія пісьменнікі - юбіляры

     6 верасня вучні 9-х класаў сабраліся ў школьнай бібліятэцы, каб паўдзельнічаць в віктарыне "Беларускія пісьменнікі - юбіляры". У гэты раз размова ішла пра творчасць нашага зямляка, паэта Аляксандра Мікалаевіча Казекі, якому споўнілася 60 гадоў. Спачатку вучні паглядзелі фільм пра паэта, потым адказалі на пытанні віктарыны, пачыталі вершы Аляксандра Мікалаевіча, падзяліліся сваімі думкамі

Класныя кіраўнікі
Крыжова Т.В.
Цымбарэвіч В.А.
Навічонак Н.Г.

уверх


10.05

Сэрцам роднага слова краніся

      10 мая ў адзіны дзень беларускага маўлення вучні 10-х класаў сабраліся на літаратурную гасцёўню “Сэрцам роднага слова краніся”, каб глыбей пазнаёміцца з творчасцю паэта Анатоля Вялюгіна. Дзесяцікласнікі падрыхтавалі звесткі пра жыццёвы і творчы шлях паэта, эмацыянальна чыталі яго вершы пра вайну. У іх пранікнёная споведзь паэта-франтавіка, які прайшоў суровыя выпрабаваньні ваеннага ліхалецця, разнастайныя грамадзянскія і асабістыя пачуцці. Вайна застала Анатоля Вялюгіна ў Мінску. Разам з роднымі ён эвакуіраваўся на Урал. Там, правучыўшыся некалькі месяцаў у Свярдлоўскім педінстытуце, быў прызваны ў армію, скончыў Луганскую авіяшколу, удзельнічаў у баях на Сталінградскім фронце, атрымаў раненне.
          Жыцця майго і смерці пераправы,
          і Сталінград дагэтуль сняцца мне..
.           Зваліўся я, падкошаны жалезам,
          абняў рукамі родную зямлю.
          Яна прапахла дымам і палыннай
          слязою нашых матак і дзяцей.
          Калі я моцна сціснуў яе ў жменьцы —
          праз пальцы пырснула густая кроў!..
     Гістарычная памяць пра трагічныя і гераічныя падзеі перыяду Вялікай Айчыннай вайны захавана не толькі ў падручніках гісторыі, ва ўспамінах ветэранаў, кадрах кінахронік, але і ў вершахбеларускіх паэтаў-франтавікоў.Таму вельмі важна, каб з гэтымі творамі знаёміліся вучні не толькі на ўроках, але і падчас такіх мерапрыемстваў.

     

уверх



03.05

Моўная хвілінка

      3 мая ў беларускамоўны чацвер у 9 “В” класе прайшла гульня-віктарына “Моўная хвілінка”. Вучні прыгадалі не толькі вымаўленне, але і правапіс на беларускай мове назваў жывелін, раслін, дзён тыдня, школьных прыладаў.

Класны кіраўнік А.А.Казначэева

     


уверх



26.04

Чорная быль

      26 красавіка 2018 года адбылося мерапрыемства пад назвай "Чорная быль". У ім прынялі ўдзел вучні восьмых класаў. Болей за 30 гадоў мінула з тых страшных падзей, але не забудуцца яны ніколі. Васьмікласнікі глядзелі дакументальную стужку аб трагедыі ў Чарнобылі, чыталі вытрымкі з мастацкіх твораў, абмяркоўвалі ўбачанае і прачытанае.

Класныя кіраўнікі 8-ых класаў
Т.В.Крыжова,
В.А. Цымбарэвіч
Навічонак Н.Г.

     


уверх



19.04

Завочная экскурсія па сталіцах беларускага пісьменства

      19 красавіка 2018 года ў адзіны дзень беларускага маўленння вучні сёмых класаў правялі завочную экскурсію па сталіцах беларускага пісьменства. Канцэпцыя свята - Дзень беларускага пісьменства - прадугледжвае паказ адзінства друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменнасці і друку ў Беларусі. Традыцыйна свята адзначаецца ў першую нядзелю верасня і праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Віктарына напрыканцы мерапрыемства вызначыла самых уважлівых і дасведчаных вучняў сярод сямікласнікаў. З цікавасцю вучні зазначылі, што чакаюць навін аб падрыхтоўцы юбілейнага 25 Дня беларускага пісьменства ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці.

Класныя кіраўнікі 7-ых класаў
Т.С. Шашакова ,
С.М. Буякова

     


уверх



12.04

Літаратурны рынг “Вусная народная творчасць”

      12 красавіка 2018 г. ў 5 “В” классе быў праведзены літаратурны рынг “Вусная народная творчасць”. Кожны раўнд быў прысвечаны загадкам, прымаўкам, казкам. Вучні праявілі кемлівсць і знаходлівасць.

Класны кіраўнік Прадўзікава Т.А.

     


уверх



05.04

      5 красавіка2018 года ў рамках адзінага дня маўлення на беларускай мове вучні 6-х класаў пазнаёміліся з навінкамі беларускай літаратуры.Дзецям была прадстаўлена паэма Алеся Казекі “Марыйка”,выдадзеная асобнай кнігай. Вучні чыталі вытрымкі з паэмы , слухалі настаўнікаў, абмяркоўвалі, задавалі пытанні да твора. Усім прыемна было ўсведамляць, што дзеянне паэмы адбывалася на Магілёўшчыне ў вёсцы Боркі.Шмат увагі ў час мерапрыемства было нададзена інфармацыі пра мемарыяльны комплекс Боркі, які варты ўвагі не менш за мемарыяльны комплекс Хатынь.

Класныя кіраўнікі 6-х класаў

     


уверх



22.03

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

      22 сакавіка ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбылося святочнае мерапрыемства , прысвечанае « Тыдню дзіцячай і юнацкай кнігі”, на якое былі запрошаны вучні 1 “Б” класа. На працягу гадзіны дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах, разгадвалі загадкі, чыталі вершы, глядзелі слайды аб прыгажосці роднага краю. Былі падведзены вынікі 2017 года, названы лепшыя чытачы бібліятэкі, сярод якіх аказаліся вучні 1”А” класа Буракоў Глеб і 2 “А” класа Агасян Сяргей. Ім уручылі дыпломы і падарункі. Завершылася свята цудоўным канцэртам, падрыхтаваным навучэнцамі музычнага каледжа імя М. А. Рымскага-Корсакава.

Класны кіраўнік Цітова А. В.

     



     

     


уверх



20.03

Які ж гэта цуд – мова твая!

      20 сакавіка ў вучняй 1 “Б” класа адбыўся ранішнік “Які ж гэта цуд – мова твая!”, на якім вучні парадожнічалі па станцыях, разгадвалі загадкі, рэбусы, гулялі ў беларускія гульні. Дзеці з вялікім задавальненнем знаёміліся з сакрэтамі займальнай азбукі і спрабавалі складваць вершы па апошніх словах радка.

Класны кіраўнік Цітова А. В.

     



     


уверх



01.03

Чароўны куфэрак

      1 сакавіка у чацвёртых класах праходзіло пазакласнае мерапрыемства "Чароўны куфэрак".
Дзеці складалі загадкі, прымаўкі, прыказкі, якія прапанавалася ўзяць з цудоўнага куфэрка. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем выконвалі заданні, спявалі песні, спаборнічалі паміж класамі.

Класныя кіраўнікі Гарбачова Н.Г
Зайцава Э.В.
Кур'янчык І.Е.



     


уверх



22.02

Гуляем з літарамі

      22 лютага у другіх класах прайшло пазакласнае мерапрыемства "Гуляем з літарамі".
Па час занятка вучні выконвалі разныя заданні пазнавальнага характара, адгадвалі загадкі, складалі рэбусы, знаёміліся з новымі словамі беларускай мовы. Дзеці з цікавасцю і ахвотай выконвалі кожнае заданне. Мерапрыемства прайшло карысна і пазнавальна для вучняў.



     


уверх



08.02

Наш славуты зямляк

      8 лютага ў рамках “беларускамоўнага чацвярга” у чытальнай зале бібліятэкі сярэдняй школы №1 прайшла літаратурная гадзіна “Патрыёт, змагар, паэт”, пысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, нашага славутага земляка, які нарадзіўся на Магілёўшчыне.
     Падчас сустрэчы гучалі вершы пісьменніка і аб пісьменніку, урыўкі з яго твораў, прыказкі і прымаўкі, якія так выдатна выкарыстоўваў у сваіх творах драматург. Шмат цікавага вучні даведаліся аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка, а потым адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны. Таксама пазнаёміліся з кнігамі выставы, прысвечанай пісьменніку.






     


уверх



01.02

Наш славуты зямляк

      1 лютага 2018 года ў беларускамоўны чацвер вучнямі 11-х класаў была падрыхтавана і праведзена вечарына “Беларускі пісьменнік – Максім Гарэцкі”, прысвечаная 125-годдзю нашага славутага земляка.
     Мерапрыемства адбылося вельмі цікавым і пазнавальным.

Класны кіраўнік Л.В. Степуро



уверх



25.01

Могилевской правде 100 лет

      25 января 2018 года прошло внеклассное мероприятие среди учащихся 10-х классов «Могилевской правде 100 лет». 100 лет — солидный срок для печатного издания. За это время газета неоднократно меняла свое название, но неизменно оставалась одним из самых уважаемых и компетентных средств массовой информации области, отличавшихся такими важными качествами, как объективность, оперативность, достоверность, грамотность подачи информации. На страницах газеты всегда представлены важнейшие новости региона и аналитический взгляд на события вчерашнего, сегодняшнего и завтрашнего дня. И, что немаловажно, есть место для различных точек зрения и свободной дискуссии по самым важным проблемам современности. Учащиеся пожелали редакции газеты дальнейшего процветания

Класныя кіраўнікі 10-х класаў
Самлазаў С.М.
Самусева І.А.


     

     


уверх



18.01

      18 студзеня ў беларускамоўны чацвер у 9 “В” класе прайшла інфармацыйная гадзіна “Ведай мову сваю, беларус”. Гэтае мерапрыемства было прысвечана 125-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Максіма Гарэцкага. Жыццё Максіма Гарэцкага было кароткім, вельмі шмат выпрабаванняў выпала на яго долю. Вучні з разуменнем і спачуваннем даведаліся факты з біяграфіі пісьменніка, убачылі фотаздымкі Гарэцкага, яго сям’і, а таксама ўласных аўтографаў пісьменніка. А вучаніца Аляксандра Ісаева вельмі пранікнённа прачытала верш-прысвячэнне Віктара Шніта "Балада Максіма Гарэцкага"

Класны кіраўнік А.А. Казначэева

     



уверх



11.01

      "На белых аблоках сноў". Такую назву мела мерапрыемства, якое прайшло 11 студзеня, у чацвер. У гадзіне паэзіі, прасвечанай 80-годдзю з Дня нараджэння беларускай паэткі Дануты Бічэль, прынялі ўдзел вучні 8-х класаў. Шмат цудоўных, шчымлівых радкоў прагучала ў гэты дзень, шмат новага даведаліся васьмікласнікі пра творчасць і жыццё гэтай незвычайнай жанчыны.

Класныя кіраўнікі 8-х класаў
Крыжова Т.В.
Цымбарэвіч В.А.
Навічонак Н.Г.


уверх



2017 год

12.01

      12 студзеня у 1 « А» класе адбыўся занятак па тэме « Беларускiя гульнi». Беларускія народныя гульні садзейнічаюць працэсу разумення і авалодвання беларускай мовай, выкарыстанню трапных выразаў у паўсядзённым жыцці. Галоўнай мэтай занятка было далучыць дзяцей да духоўных скарбаў свайго народа, азнаёмiцца з беларускiмi народнымi гульнямi, выхоўваць пачуццё павагi да традыцыйных беларускiх святаў. На занятку дзецi азнаёмiлiся з народнымi беларускiмi гульнямi, вадзiлi карагод з беларускiмi песнямi i рыфмоўкамi, прыдумвалi свае гульнi з беларускiмi назвамi. Таксама пазнаёмiлiся з творамi пiсьменнiка Г. Марчука, яго казкамi для дзяцей.

     

     

     

      12 студзеня ў 1”Б” класе прайшла інфармацыйная хвілінка, прысвечаная 70-годдзю беларускага пісьменніка, Г. Марчука. Дзеці пазнаёміліся з сучасным аўтарам і героямі яго казачнага зборніка “Добрае сэрца”. Усе разам спагадалі незвычайным прыгодам герояў казак, адгадвалі загадкі і шмат смяяліся, вучыліся адрозніваць добрыя ўчынкі ад нядобрых.

     


      12.01.2017 У 1 «В» класе адбылася інфармацыйная гадзіна прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння Г. Марчука «Працуй сумленна штодня і поспех знойдзе цябе».      Асноўнымі мэтамі былі: прадоўжыць знаёмства са знакамітымі беларусамі, выхоўваць пачуццё гонару за славутых людзей Беларусі, жаданне браць з іх прыклад любові да Радзімы, вучыць сумленна выконваць свае абавязкі для дасягнення поспеху ў жыцці.      На занятку дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй Г. Марчука, яго жыццёвымі поспехамі, разгадвалі загадкі аб працы, пазнаёміліся з выказваннямі аб працавітых людзях.

Кл. кіраўнік Новікава Н.В.

     



уверх



19.01

      Сцяжынкамі роднага краю

19.01 У 2 “А” класе прайшло пазакласнае мерапрыемства на тэму “Сцяжынкамі роднага краю”.

Каб пашырыць веды вучняў аб прыродзе роднага краю, выхоўваць любоў да сваёй Радзімы, занятак праходзіў у форме гульні-падарожжа. Да дзяцей у госці завітаў казачны герой – Лесавічок які падрыхтаваў цікавыя заданні. Вучні з карысцю правялі час.

Класны кіраўнік Макаранка Л.І.


     



уверх



26.01

     

У 3 "Б" класе 26 студзеня адбылося мерапрыемства "Падарожжа ў краіну прыказак і прымавак" у рамках дня беларускага маўлення. Дзеці шукалі ў літаратуры прыказкі і прымаўкі. Тэма прыказак: сяброўства, родны кут, небяспека. У пачатку занятка вучні сталі ў круг і па аднаму расказвалі падрыхтаваныя прыказкі і прымаўкі.На прцягу занятка яны малявалі сваю прыказку. У канцы занятка вучні прэзентавалі свае работы. Усім спадабалася такая справа.


     

     



уверх



02.02

     

2 лютага ў 4 “А” класе прайшло пазакласнае мерапрыемства на тэму “ А. Васілевіч. Творы для дзяцей”. Дзеці з вялікім задавальненнем пазнаёміліся з творамі , якія вучаць сябраваць, любіць і паважаць сваіх блізкіх, умець захапляцца хараством прыроды. Вучні падрыхтавалі віктарыну па творчасці А. Васілевіч, прыказкі і прымаўкі, загадкі. Інсцэніроўка ўрыўка “Калінавая рукавічка” нікога не пакінула раўнадушным. Дзецям вельмі спадабаліся творы А. Васілевіч за дабрыню, спагадлівасць, за вельмі роднае і шчырае беларускае слова.

Кл. кіраўнік Церашонак А.В.


     

     

     



уверх



09.02

     

9 лютага 2017 года класнымi кiраўнiкамi 5-х класаў было праведзена пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае памяцi Мiхася Стральцова, дзе вучнi пазнаемiлiся з «15 цiкавымi фактамi жыцця пiсьменнiка».

Класныя кiраўнiкi 5-х класаў


     



уверх



16.02

      Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!
Ф. Багушэвіч

У чацвер,16 лютага, шасцікласнікі сталі ўдзельнікамі лінгвістычнай гульні “Моўны лабірынт”, якая была прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы. Вучні даведаліся чаму менавіта 21 лютага азначаецца гэты дзень.

Матэрыялам для гульні стала надзвычай багатая і разнастайная беларуская фразеалогія. Як вядома, чалавека, які аздабляе сваё маўленне фразеалагізмамі, прыказкамі, прымаўкамі, заўсёды цікава слухаць. І вучні шостых класаў праявілі сябе сапраўднымі знаўцамі роднай мовы


     



уверх



23.02

23 лютага у 7 «Б» класе прайшла інтэлектуальная гульня “Разумнікі і разумніцы”, прысвечаная дню абаронцаў Айчыны і Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы паказалі свае веды пра вайсковыя прафесіі, гісторыю свята ў Беларусі.


     



02.03

2 сакавіка беларускамоўны чацвер быў прысвечаны дню пісьменніка і 130 - годдзю беларускага паэта Алеся Гаруна. У школе прайшла літаратурная гасцёўня. Навучэнцы пазнаёміліся з жыццём і творчасцю паэта, а таксама паспаборнічалі ў веданні беларускіх загадак, прыказак і прымавак.

Класны кіраўнік 8 “А” класа А. А. Казначэева


     



уверх



09.03

9 сакавіка 2017 года у 4б класе прайшоў ранішнік “Пяшчотная матуліна мова”. Галоўнай мэтай на ранішніку было сістэмазаваць духоўныя каштоўнасці: сям’я, сяброўства, аўтарытэт бацькоў. На ранішніку падтрымлівалася творчасць кожнага вучня. На працягу сустрэчы выхоўвалася ўзаемадапамога і ўзаемапавага да сябея і іншых народаў.



     



уверх



16.03

У беларускі чацвер 16.03.2017 у 3 “А” класе прайшоў Дзень беларускай паэзіі. Хлопчыкі і дзяўчынкі падрыхтавалі выставу малюнкаў да твораў. У вызначаны дзень i час дзеткі па чарзе знаёмілі аднакласнiкаў з творамi свайго любімага аўтара. Прагучалі вершы Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча. Уражыла, што вучні добра разумеюць і цягнуцца да беларускага слова. Яны вельмі кранальна чыталі вершы і размаўлялі па-беларуску. Атрымалася цёплае шчырае свята беларускай мовы.



     

     



У 4 “А” класе праходзіла пазакласнае мерапрапрыемства “Гучы беларуская мова (абрадавыя гульні)”. Дзеці з вялікім задавальненнем і цікаўнасцю пазнаёміліся з абрадавымі гульнямі, іх значэннем у жыцці чалавека. У творчай, гульнявой форме навучэнцы выяўлілі свае веды і свае адносіны да беларускіх гульняў, да роднай мовы.



     

     



уверх



24.03

Янка Купала і Якуб Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць і слава. Іх вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905 года, калі яны, маладыя і мужныя, упершыню выйшлі на літаратурную арэну, каб змагацца за свабоду і шчасце беларускага народа, якому яны прысвяцілі ўсё сваё жыццё…

Кандрат Крапіва

У кожнага народа ёсць песняры, прарокі, што сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму пакаленню. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў такімі сімваламі з’яўляюцца Янка Купала і Якуб Колас. Да юбілею народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа 24.03 было праведзена мерапрыемства у 10-х класах “Паэты Белалусi».



     

     



уверх



06.04

З нагоды 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа адзіны дзень маўлення на беларускай мове ў школе быў прысвечаны беларускім класікам. На стэндах вучні маглі пазнаёміцца з асноўнымі фактамі з жыцця пісьменнікаў.Таксама былі прадэманстраваны і прэзентацыі па творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа. Пяцікласнікі з цікавасцю разглядалі прыгожыя мясціны, дзе нарадзіліся і жылі паэты, слухалі вершы і песні, нават самі з задавальненнем спявалі.

Класныя кіраўнікі 5-ых класаў





уверх



13.04

У нядзелю ўсе праваслаўныя святкуюць Вялікдзень. Гэтаму святу прысвечана і мерапрыемства ў адзіны дзень маўлення на беларускай мове.Дзяўчынкі 8-ых класаў правялі майстар-клас для ўсіх навучэнцаў школы.Дзеці расказалі аб святкаванні Вялікадня ,пазнаёмілі з рэцэптамі традыцыйных страў,прапанавалі разам з імі размаляваць велікодныя яйкі.

Класныя кіраўнікі 8-ых класаў

     

     

     



уверх

20.04

Добрай традыцыяй стала правядзенне ўрокаў на базе ўстаноў адукацыі і культуры горада.

20 красавіка з вучнямі 9 “В” класа быў праведзены ўрок беларускай літаратуры па творчасці Якуба Коласа, які праходзіў у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса.

Урок быў прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа. Вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з жыццем і творчасцю песняра, паглядзець фільм пра яго.З экрана на іх пазіраў жывы Колас…

Работнікі бібліятэкі правялі шэраг цікавых конкурсаў і гульняў, якія захапілі дзевяцікласнікаў

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Н. Г. Навічонак

     



уверх

27.04

У чацвер - дзень беларускага маўлення - шасцікласнікі падрыхтавалі і правялі літаратурную гульню “Раскажы мне пра пісьменніка”. Прысвяцілі яны гэта мерапрыемства 70-годдзю беларускіх пісьменнікаў - Алеся Жука і Раісы Баравіковай. Вучні паведамілі пра цікавы факты з жыцця пісьменнікаў, правялі віктарыну па творах, якія прачыталі на ўроках дататковага чытання, уласнымі рукамі зрабілі кніжачкі, дзе змясцілі ілюстрацыі да твораў, цытаты з вершаў і апавяданняў. Напрыканцы мерапрыемства вучні падрыхтавалі спіс твораў для школьнікаў А. Жука і Р.Баравіковай, якія можна знайсці і прачытаць у нашай школьнай бібліятэцы.

С.М.Буякова,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
дзяржаўнай установы адукацыі
“Сярэдняя школа №1 г. Магілёва”

     

     



уверх

04.05

У чацвер, 4 мая, у школьнай бібліятэцы прайшла літаратурная віктарына “ Мае любімыя пісьменнікі”. Праводзілася яна з мэтай прывіцця цікавасці да роднага слова і выхавання пачуцця гонару за літаратурную спадчыну Радзімы.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 7 класаў, віктарына прашла вельмі займальна. Семікласнікі паказалі свае веды па літаратуры, адбылося цікавае спаборніцтва паміж вучнямі.

У рамках мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава “ Мае любімыя пісьменнікі”, накіраваная на папулярыцазыю беларускай мовы, выхаванне ў падлеткаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.

Класныя кіраўнікі 7-х класаў:
Т.В. Крыжова
В.А. Цымбарэвіч
Н.Г. Навічонак

     





уверх

11.05

У чацвер - дзень беларускага маўлення - для вучняў 11-х класаў была праведзена інфармацыйная гадзіна “Беларусы, якія пакарылі свет: Тадэвуш Касцюшка, Ігнат Дамейка”. Адзінаццацікласнікі шмат чаго даведаліся пра нашых славутых землякоў. Напрыклад, аб тым, што Тадэвуш Касцюшка - ваенны інжынер і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, які стаў нацыянальным героем у Беларусі, Польшчы і ЗША, а камісія ЮНЭСКА абвясціла 2017 год годам памяці Тадэвуша Касцюшкі. Што Ігнат Дамейка, пасля запрашэння яго ў Чылі, за тры месяцы вывучыў іспанскую мову, у 1838—1846 гадах быў прафесарам у горнай школе Ла-Серэна, праводзіў разнастайныя даследаванні, камплектаваў мінералагічныя калекцыі, заснаваў фізічную лабараторыю, навуковую бібліятэку, заалагічную калекцыю. Яму прысвоена званне Нацыянальнага героя Чылі, у Сант'яга яму ўстаноўлены помнік. Вучні з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, звязанай з гісторыяй Беларусі.

     

     



уверх

18.05

18 мая- Міжнародны дзень музеяу. З гэтай нагоды 19 мая, у беларускі чацвер, была праведзена завочная экскурсія у незвычайныя музеі Беларусі. Вучні 6 классау пазнаеміліся з музеямі Магілева, Мінска, Віцебска, Гомеля, Гродна, Брэста. Дзеці мелі магчымасць убачыць на свае вочы (праз мультымедыйныя прэзінтацыі) разнастойныя і незвычайныя экспанаты.Гэта сярэдневяковыя пабудовы, вырабы старажытных ганчароу,карту Беларусі,выкладзеную валунамі… Падарожжа было цікавым і захапляльным.

Класныя кіраўнікі 6-х класаў:
Т.C. Шашкова
Н.Х. Абгарян
С.М.Буякова

     



уверх

14.09

Славуты сын зямлі беларускай

14 верасня адзіны дзень маўлення на беларускай мове быў прысвечаны славутаму сыну Беларусі. Імя Францыска Скарыны гучала з вуснаў вучняў шостых класаў у час правядзення віктарыны, чытання вершаў. Навучэнцы аформілі стэнд для правядзення мерапрыемства, выставу кніг і дадатковых матэыялаў пра дзеяча нашай краіны.Вучні даведаліся пра цікавыя старонкі з біяграфіі Францыска Скарыны.



     



уверх

21.09

Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы
Ф. Скарына

У адзіны дзень беларускага маўлення ў 5 класе прайшла віктарына, прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Мерапрыемства было цікавым і пазнавальным. Навучэнцы звярнуліся да нашага славутага земляка Францыска Скарыны. Яго імя вядома далёка за межамі Беларусі, бо ён заснаваў першую ва Усходняй Еўропе друкарню.
Удзельнікі віктарыны пераканаліся ў тым, што ў беларускага народа ёсць поўнае права ганарыцца сваім земляком Францыскам Скарынам, з чыім імем звязана значная дата 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

     

     



уверх

28.09

Шчаслівым быць! З зорак карону мець. Трэба толькі хацець. Трэба хацець!
Зоська Верас

У адзіны дзень беларускага маўлення вучнямі сёмых класаў было падрыхтавана мерапрыемства, прысвечанае 125-годдзю Зоські Верас (Людвіка Антонаўна Сівіцкая-Войцік). Цікавыя факты з жыцця пісьменніцы здзівілі самых эрудыраваных вучняў. Да апошніх дзён жыцця ( 99 гадоў) Зоська Верас заставалася ў цэнтры грамадска-культурнага жыцця Беларусі: яна сябравала з Максімам Багдановічам, іншымі вядомымі пісьменнікамі, выдавала часопісы для дзяцей і пчаляроў. Была ў ліку заснавальнікаў Таварыства беларускай культуры ў Літве. Пасля прагляду фільма пра Зоську Верас ніхто не застаўся абыякавым да яе няпростага, але цікавага, насычанага шматлікімі падзеямі жыцця. На прыканцы мерапрыемства сямікласнікі пазнаёміліся з «Беларуска-польска-расейска-лацінскім батанічным слоўнікам», створаным Зоськай Верас. У яго ўвайшлі 302 расліны, якія мелі 424 беларускія назвы.
Прайдзіце тэст і даведайцеся, як па-беларуску называюцца расліны. https://sptnkne.ws/f78C

Класныя кіраўнікі 7-х класаў
Буякова С.М.
Шашкова Т.С.

     



уверх

05.10

У адзіны дзень беларускага маўлення вучнямі восьмых класаў было падрыхтавана мерапрыемства "Мой любімы пісьменнік". Вучні расказвалі пра сваіх любімых пісьменнікаў, чыталі вершы, урыўкі з твораў.

Класныя кіраўнікі 8-х класаў
Цымбарэвіч В.А.
Крыжова Т.В
Навічонак Н.Г.

     

     

     



уверх

12.10

Як звычайна, па ўсёй школе гучыць родная мова, праводзяцца віктарыны, конкурсы, гульні. У 2017 годзе ў Беларусі ўрачыста адзначаецца 135-годзе славутых паэтаў-класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы (Івана Дамінікавіча Луцэвіча) і Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча), якія ўнеслі значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры беларусаў і пакінулі пасля сябе неўміручую спадчыну, адлюстраванную ў іх самабытных творах: паэмах, вершах, апавяданнях і літаратурных казках.
Бібліятэкар Руднева А.В. пазнаёміла сваіх чытачоў з выстаўкай-аглядам, прысвечанай юбілею класікаў беларускай літаратуры.
Класны кіраўнік Рудзько В.П. эмацыянальна распавядала аб жыцці і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, адзначыла, што цудоўныя творы геніальных майстроў слова сталі найвялікшым здабыткам нацыі, увайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры. Пранікнёна гучалі вершы ў выкананні вучняў 5-х класаў.
Мерапрыемства паказала, што дзеці цікавяцца роднай мовай і пашыраюць свае веды пра беларускія традыцыі.

Класны кіраўнік 9 Г класа
Рудзько В.П.

     

     



уверх

19.10

      У рамках адзінага дня маўлення на беларуская мове вучнямі 10 класаў быў праведзены круглы стол, прысвечаны 85-годзю беларускага пісьменніка Івана Пташнікава. Пісьменнік нарадзіўся 7 кастрычніка 1932 года на Міншчыне. Свій творчы шлях пачынае творам “На полі родным”. Іван Пташнікаў прамушае чытача размышляць нават над самым простым сюжэтам, адчуваць сапраўднае жыццё герояў яго твораў. Дзейнасць І. Пташнікава была высока ацэнена на дзяржаўным узроўні. Ён узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Дзяржаўную премію пісьменнік атрымаў за аповесць “Найдорф”
Вучні с вялікім задавальненнем адкрывалі для счбе новую старонку творчай спадчыны нашай краіны.

Класны кіраўнік 10 А класа
Самусева И.А.

     



уверх

26.10

      26 кастрычніка 2017 года адбыўся дыялог паміж навучэнцамі 11 класаў па тэме: «Ф. Скарыны - першадрукар зямлі беларускай». Перад дыялогам навучэнцы адказвалі на пытанні, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Ф. Скарыны. Падчас дыялогу хлопцы выкарыстоўвалі гістарычныя дакументы, гістарыяграфічную літаратуру для вызначэння маштабу дзейнасці Ф.Скарыны ў развіцці беларускага кнігадрукавання. Дыялог праходзіў у атмасферы ўзаемаразумення і камфортнасці.

Класныя кіраўнікі 11 класаў
Кірычэнка А.Ц.
Сцяпура Л.В.



уверх

09.11

Падарожжа ў беларускі лес

      9 лістапада ў першых класах прайшло пазакласнае мерапрыемства “Падарожжа ў беларускі лес”. Дзеці з задавальненнем падарожнічалі па лясным станцыям, адгадвалі загадкі, інсцэніравалі казку. Падарожжа атрымалася цікавым і пазнавальным. Вучні выхоўвалі светлае пачуццё любві і павагі да роднага краю.

     

Настаўнікі пачатковых класаў:
Церашонак А.В.
Аржанава Н.А.



уверх

16.11

     У 2 «А» класе прайшло падарожжа па тэме «Беларусь – мая Радзiма”. Цікавае падарожжа па цудоўнай беларускай зямлі суправаджалася музыкай ансамбля “Песняры”. Вучнi знаёмiлiся з краявідамі краiны; лясамі, азёрамі, рэкамі. Успомнілi назвы раслiн,жывёл I птушак Беларусi. Славесна малявалі карціну нашай краiны.Вельмi цiкава прайшла вiктарына «Наша Беларусь». Вучні спаборнічалі ў разгадванні загадак, падарожнічалі ў сучаснае і мінулае нашай краіны.Гулялi у гульню « Пазнай па апiсаннi».

                 

Класны кіраўнік 2 "А" класа
Смірнова С.В.

23.11

     23 лістапада паміж 3"А" і 3"В" класамі прайшло пазакласнае мерапрыемства КВЗ "Якая цудоўная родная мова!". У ходзе гульні вучні разгадвалі рэбусы, крыжаванкі, інсцэніравалі казкі, выконвалі творчыя заданні. Без увагі не засталіся і балельшчыкі. Усе з задавальненнем правялі час.

                 

Настаўнікі пачатковых класаў:
Макарэнка Л.І.
Галакова В.В.



уверх

07.12

     7 снежня ў 5 “В” класе ў цёплай эмацыянальнай атмасферы прайшла вiктарына, прысвечаная вядомай беларускай пiсьменнiцы Алене Васілевiч и яе апавяданню “Пра дружбу”.

класны кiраўнiк 5 “В” класа
Праўдзiкава Т.А.



уверх

14.12

ЛЮБЛЮ, ХВАЛЮЮСЯ, ЖЫВУ
А.Васелівіч

     У чацвер 14 снежня вучні сёмых класаў сталі ўдзельнікамі мерапрыемства “Некласічная пісьменніца”, прымеркаванага да 95-годдзя Алены Сямёнаўны Васілевіч.
     Галоўная тэма творчасці Алены Васілевіч — гэта праблемы сям'і, выхаванне дзяцей, маральна-этычныя праблемы сучаснасці. Шмат Алена Васілевіч пісала для дзяцей. Таму творы, урыўкі з якіх прагучалі падчас мерапрыемства, былі знаёмымі вучням. Прадстаўнікі 7 “А” і 7 “Б” класаў паспаборнічалі ў веданні назваў апавяданняў для дзяцей пісьменніцы. А эмацыянальнае апавяданне “Трэцяя палата”, прысвечанае падзеям Вялікай Айчыннай вайны, вельмі кранула ўсіх прысутных.

     

класныя кiраўнiкі 7-ых класаў
С.М. Буякова, Т.С. Шашакова



уверх

21.12

     Найбольш цікавыя моманты калядных дзён былі прадстаўлены на “Дзіцячых Калядках”, што прайшлі ў школе 21 снежня.Вучні 6-х і 8-х класаў пазнаёмілі навучэнцаў школы з гісторыяй свята, падрыхтавалі музычнае суправаджэнне, арганізавалі гульні і забавы для дзяцей. У час святкавання Калядаў , як і сапраўды ў народзе, дзеці запрашалі Мароза на куццю, ажыўлялі казу, варажылі, выганялі нячыстую сілу. Весялосць, гумар, добрыя пажаданні шчасця і ўдачы ў Новым годзе панавалі ў час свята.

класныя кiраўнiкі 6-ых класаў
Сільвестрава Ж.У. і Дзянісава А.П.

     



уверх

2016 год

08.09

     Паслухаем класікаў беларускай літаратуры (радыёперадача)
     Кожны чацвер на вялікім перапынку нашы вучні маюць магчымасць пачуць непаўторныя радкі класікаў беларускай літаратуры. У радыёпередачы прымаюць удзел вучні 5-11 класаў. Натхнёна чытаюць яны радкі сваіх любімых паэтаў.

     



уверх



15.09

     Завочнае знаёмства з магілёўскім паэтам А.М. Казекам
     Цікавая, запамінальная сустрэча адбылася ў бібліятэцы імя Леніна з магілёўскім паэтам Алесем Казекам. Дзесяцікласнікі з задавальненнем слухалі выступленні ўсіх запрошаных на гэта літаратурнае свята. Штосьці фатаграфавалі або здымалі на відыё. Жаданне падзяліцца інфармацыяй узнікла адразу. У школе яны арганізавалі завочнае знаёмства з Алесем Казекам.

     



     Літаратурны ранішнік, прысвечаны юбілею Ніла Гілевіча
     Да 85-годдзя Н. Гілевіча ў школьнай бібліятэцы прайшлі літаратурныя чытанні “Боль і сумленне Бацькаўшчыны”.

     

     

уверх



22.09

     Музычны перапынак з Блiзняцовай Лiзаветай

     



уверх



29.09

     Мульцікі па-беларуску
     Любімы занятак любога дзіцяці – глядзець мультфільмы. А калі ў школе, ды і яшчэ па-беларуску… Цікавы эксперымент.

     

     



уверх



06.10

     Хвілінка адпачынку
     На любым уроку, на любым прадмеце есць месца для фізкультхвілінкі па-беларуску.

     

     

уверх



13.10

      У жыцці маім слова найпершае «мама»
I цяпер для мяне сама міла гучыць.
Ніл Гілевіч

     13 кастрычніка 2016 года вучнямі 6 “Б” класа была праведена Гадзіна Паэзіі. Вучні прадэманстравалі выразнае чытанне вершаў Ніла Гілевіча “Мама”, “Як шмат аддаў бы…”, “ Мама мяне нарадзіла”, “ Жанчыны беларускіх вёсак”, “Маці”, урывак з паэмы “Родныя дзеці” , у якіх выказвалася ўдзячнасць матулі, гучала любоў і павага да яе. Была прваведзена віктарына, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння Ніла Гілевіча. Вучні з задавальненнем паслухалі песні на словы славутага паэта.

     Напярэдадні свята – Дня маці - вучні яшчэ раз пераканаліся, што самыя цёплыя і светлыя ўспаміны ў нас звязаны з мамай, яе дабрынёй, мудрасцю, цярплівасцю. З тым, што яна дала нам не толькі жыццё, але і першыя ўрокі духоўнасці.

Буякова С.М., класны кіраўнік 6 “Б” класа

     



уверх



20.10

     Вучаніца 7-га “В” класа Салаўёва Ялінка выступіла перад вучнямі 7-га “А” класа і падзялілася сваімі ўспамінамі пра пісьменніка Ніла Гілевіча. Дзеці глядзелі фотаздымкі, задавалі пытанні. Ялінка расказала ім пра сустрэчы з Нілам Гілевічам, прачытала яго вершы.

     

     



уверх



27.10

     27 кастычніка ў 4 “Б” класе адбылося пазакласнае мерапрыемства “Звіні, мая светлая родная мова!” Галоўнай мэтай было далучыць дзяцей да духоўных скарбаў свайго народа; фарміраваць цікаўнасць і павагу да роднага слова, беларускай мовы. У ходзе мерапрыемства дзеці адкрылі для сябе традыцыі нацыянальнай культуры, адметныя якасці беларусаў. Гучала беларуская музыка, дзеці чыталі вершы, прыказкі, прымаўкі, скарагаворкі і адгадвалі загадкі. У канцы мерапрыемства вучні былі ўдзельнікамі гульні “Маша”, якая прайшла цікава і весела. Дзеці засталіся задаволеныя.

Аржанава Н.А., класны кіраўнік 4 “Б” класа

     

     



уверх



10.11

      У 1 “Б” класе 10 лістапада ў межах факультатыва “Мое Отечество” адбыўся занятак “Беларуская мова-сродак зносін паміж людзьмі”.
     Галоўнай мэтай занятка было далучыць дзяцей да духоўных скарбаў свайго народа, фарміраваць цікавасць і павагу да роднага слова.
     Разам з жыхарамі лесу дзеці вандравалі па геаграфічнай карце Беларусі, успаміналі правілы ветлівасці, завіталі на ўрок у лясную школу. Пад час занятка дзеці расказвалі вершы на роднай мове, спаборнічалі ў вымаўленні скорагаворак, адгадвалі загадкі. У канцы занятка вучні ўпрыгожылі “Дрэва ведаў”, усе былі вельмі задаволеныя.

Іванова В.У., кл. кіраўнік 1”Б” класа

     

     

     

     



уверх



17.11

     Конкурс чытальнікаў, прысвечаны юбілею Анатоля Вярцінскага

      Аналітычнасць, філасафічнасць, высокі грамадзянскі пафас. Усё гэта ўласціва творам Анатоля Вярцінскага.Паэт асэнсоўвае вечныя праблемы чалавечага існавання, маральныя каштоўнасці жыцця, услаўляе духоўную веліч чалавека, выкрывае абыякавасць і самазадаволенасць.      Дзякуючы вершам паэта, вучні здолелі знайсці мастацкае тлумачэнне такіх катэгорый, як дабро, праўда, шчасце, ісціна. Адбылося гэта на конкурсе чытальнікаў, прысвечаным юбілею Анатоля Вярцінскага.Самае галоўнае, што дзеці не засталіся абыякавымі да вершаў паэта і кожны з іх усвядоміў адно: “Праўда – гэта тое, што відавочна, што можна ўбачыць і ўчуць, што можна сэрцам адчуць”.

     

     



уверх



24.11

     Конкурс “За смугою стагоддзяў” сярод вучняў 5 класаў

      У конкурсе ўдзельнічалі тры каманды «Радзіма», «Зорачка», «Вясёлка».

     Дзеці праяўлялі свае творчыя здольнасці, цікавасць да мастацкай спадчыны беларускага народа. Конкурс складаўся з трох тураў: «Тэарэтычнага», «У свеце казак», «Народная мудрасць». Усе каманды паказалі добрыя веды раздзела «За смугою стагоддзяў», з лёгкасцю выконвалі ўсе заданні, разгадвалі крыжаванку, збіралі прыказкі, адгадвалі загадкі. У выніку каманда «Радзіма» набрала максімальную колькасць балаў.

     Віншуем каманду «Радзіма» з перамогай!

     



уверх



01.12

      У 4 “Б” класе адбылося выхаваўчае мерапрыемства КВЗ “Якія знаёмыя назвы і словы, якая цудоўная родная мова!”

Асноўнымі мэтамі былі: дапамагчы вучням у спасціжэнні светапогляду і душы народа, яго гумару, таленавітасці і майстэрства, выхоўваць патрыятызм.

У ходзе мерапрыемства дзеці адгадвалі рэбусы, чароўныя кругі, чароўныя цыферблаты, загадкі. З лікам 23-23 перамагло сяброўства.

     

     

     

     

     



уверх



08.12

Урокі Багдановіча

      Сёння беларускамоўны чацвер. Да 125-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта Максіма Багдановіча вучні 5 “Б” і 6 “Б” класаў падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Урокі Багдановіча”. Прагучалі песні на словы паэта “Па-над белым пухам вішняў”, “Зорка Венера”, “Вераніка”, “Слуцкія ткачыхі”. З вялікім задавальненнем прачыталі казку “Мушкка-зелянушка і камарык-насаты тварык”, легенду “Страцім-лебедзь” і іншыя цудоўныя творы. Разгадалі крыжаванку. Падрыхтавалі віктарыну па творчасці Максіма Багдановіча. Мерапрыемства нікога не пакінула раўнадушным. “Зорка Максіма” запаліла цяпло ў душы юных аматараў паэзіі.

Буякова С.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры



     



уверх



15.12

      Сёння чацвер. Сур'ёзныя твары, уважлiвы погляд… 8 «А» и «Б» збiраюцца пiсаць кантрольны пераказ па рускай мове… Раптам гучыць голас Уладзiмiра Мулявiна, i «Белавежская вежа», «Александрына», «Калядачкi» вiтаюць усiх, хто прыйшоў на ўрок, прымушаюць здзiвiцца i знiмаюць напружанасць. Гэта нечакана, а таму гучыць па-новаму, неяк дзiуна, прымушае ўслыхоўвацца i разумець родную мову…

     Ды i тэма кантрольнага пераказу – гiсторыя роднага горада – як нельга лепш падыходзiць да таго, што адбываецца…

          З легендаў i казак былых пакаленняў,
          З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
          З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
          З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
          З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
          I з гора, i з радасцi, i з усяго
          Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
          Святынi народа, бяссмерця яго, –
          Ты выткана, дзiўная родная мова…

     Словы Максiма Танка пачынаюць урок, наша беларуская мова – жывая, гордая i пяшчотная – гучыць, здзiуляе… Паданне аб Машэку становiцца лагiчным працягам. Гэта – гiсторыя, наша гiсторыя i культура. I дзве мовы лёгка ўжываюцца на ўроку, не перашкаджаючы, а дапамагаючы вучням.

     I вось каханне, сiла i памяць. Пачынаем кантрольную!

;           



уверх



22.12

      22 снежня ў рамках адзiных беларускамойных дзён у 9 «В» класе была праведзена вечарына паэзii, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта Максiма Багдановiча. На пазакласным мерапрыемстве прагучалi вершы паэта пра каханне на роднай мове.

Праўдзікава Т.А., класны кіраўнік 9 “В” класа



“І ліецца хваляй песня…”

      Вучні 6-х класаў СШ №1 наведалі абласную бібліятэку імя У.І. Леніна, куды былі запрошаны на вечар беларускай паэзіі “І ліецца хваляй песня…”, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Дзеці “разгарнулі” для сябе цікавыя і несвядомыя старонкі жыццёвага і творчага лёсу выдатнага паэта, пазнаёміліся з невядомымі ім вершамі, успаміналі тыя творы, якія вывучалі, прагледзелі фільм аб паэце.
     Гэтая сустрэча нікого не пакінула абыякавым. Работнікам бібліятэкі вучні і настаўнікі выказалі вялікую ўдзячнасць.

Руднева А.В., загадчык бібліятэкі Руднева А.В.





уверх

 

Интернет-ресурсы

 

Могилевский институт МВД Республики Беларусь

 

Наш адрес:

212000 г. Могилев, Ул.Первомайская, 24
тел. 24-95-75,
e-mail: Sosh1@tut.by

Проезд: троллейбусами № 4, 2, автобусами №8, 4, 26, 24, 29
до остановки "Диагностический центр"